Гетман польны літоўскі
Гетман польны літоўскі[1], таксама палявы гетман літоўскі[2] — адзін з найвышэйшых урадаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Гетман польны падпарадкоўваўся беспасярэдне гетману вялікаму літоўскаму. Аднак у мірны час, калі гетман вялікі займаўся арганізацыйнымі справамі й бараніў інтарэсы войска, тым часам гетман польны кіраваў малымі аддзеламі, ахоўваў дзяржаўную мяжу збольшага на ўсходзе; на час адсутнасьці гетмана вялікага выконваў ягоныя абавязкі.
Сьпіс гетманаў
рэдагавацьГетманы польныя літоўскія | ||
---|---|---|
Год прыняцьця ўраду |
Год складаньня ўраду альбо сьмерці |
Асоба |
? — 25.6.1520 | 11.3.1523 — ? | Юры Мікалаевіч Радзівіл (дворны) |
? — 10.4.1535 | да 16.8.1540 | Андрэй Якубавіч Неміровіч (дворны) |
1541 | 1561 | вакансія. У 1552 спраўцай «ротаў наёмных» выступаў маршалак гаспадарскі Васіль Каленікавіч Тышкевіч |
20.11.1561 | 8.3.1566 | Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (дворны) |
26.2.1567 | 12.5.1571 | князь Раман Фёдаравіч Сангушка (дворны; 6.3 — 23.4.1570 спраўцай быў падстолі вялікі літоўскі Андрэй Хадкевіч) |
1571 | 1572 | вакансія |
10.5.1572 | 18.4.1589 | князь Крыштап Мікалай Радзівіл (дворны, з 1579 польны) |
1589 | 1601 | вакансія |
27.4.1601 | да 26.3.1605 | Ян Караль Хадкевіч |
1605 | 1615 | вакансія |
7.4.1615 | 1.1.1635 | князь Крыштап Радзівіл |
14.1.1635 | 18.4.1646 | Януш Кішка |
18.4.1646 | 17.6.1654 | князь Януш Радзівіл |
18.6.1654 | 29.11.1662 | Вінцэнт Аляксандар Корвін-Гасеўскі |
1662 | 1663 | вакансія. Ян Сапега на Кодні прызначаны да 12.1663, але адмовіўся з-за хваробы. |
4.9.1663 | 3?.1.1667 | Міхал Казімер Пац |
3.1.1667 | 14.9.1668 | Уладзіслаў Валовіч |
15.9/11.1668 | 14.11.1680 | князь Міхал Казімер Радзівіл |
23.1.1681 | 15.2.1683 | Казімер Ян Сапега |
8.11.1683 | 24.2.1684 | князь Ян Яцэк Агінскі |
1684 | 1685 | вакансія |
10.5.1685 | 8.10.1701 | Юзэф Багуслаў Слушка |
16.1.1702 | 27.11.1703 | князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі |
1703 | 1703 | князь Людвік Канстантын Пацей (намінаваны, але пад націскам Агінскіх вымушаны сыйсьці) |
27.11.1703 | 17.10.1709 | князь Рыгор Антоні Агінскі |
6-8.1707 | 1709 | князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (паўторна) |
? — 22.3.1710 | 1710 | князь Юры Геранім Крышпін-Кіршынштэйн (намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім) |
22.10.1709 | 28.10.1709 | Людвік Канстантын Пацей |
5.11.1709 | 2.8.1728 | Станіслаў Міхал Эрнэст Дэнгаф |
1728 | 1735 | вакансія |
9.11.1735 | 5.10.1744 | князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» |
5.10.1744 | 8.10.1762 | князь Міхал Юзэф Масальскі |
8.10.1762 | 13.9.1775 | князь Аляксандар Міхал Сапега |
13.9.1775 | 12.12.1780 | Юзэф Сыльвэстар Сасноўскі |
16.12.1780 | 13.9.1791 | Людвік Скумін-Тышкевіч |
25.6.1792 | 7.1793 | Сымон Марцін Касакоўскі |
14.6.1793 | 9.5.1794 | Юзэф Забела |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Генадзь Сагановіч. Гетман // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 531.
- ^ Генадзь Сагановіч. Гетман // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 526.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
- Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.