Нацыянал-сацыялізм
Нацы́зм — скарочаная назва нацыянал-сацыялізму, эканамічнай і палітычнай дактрыны Трэцяга Райха. Слова «нацызм» утварылася ад скарачэньня «нацы» (Nazi, скарачэньне ад нямецкага: Nationalsozialist), якім у Нямеччыне звалі нацыянал-сацыялістаў па аналёгіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.
Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна клясыфікуецца як адна зь яго разнавіднасьцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэньня шырокага спэктру палітычных рухаў, існаваўшых у розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй і Трэцім Райхам.
У сучаснай Нямеччыне нацызм забаронены, аднак у сьвеце па-ранейшаму находзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалёгіі; мноства нэанацысцкіх арганізацыяў працягвае дзейнічаць як у Нямеччыне, так і па ўсім сьвеце.
Галоўныя элемэнты нацысцкай ідэалёгіі
рэдагаваць- Расізм, сацыяльны дарвінізм, яўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена.
- Збольшага як сьледзтва гэтага — антысэмітызм.
- Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцьце дэмакратыі.
- Таталітарызм, прынцып правадыра.
- Ідэя й палітыка пашырэньня «жыцьцёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Гелагаеў А. Маскоўская акупацыя праз «дамову пра дапамогу». Як нашых суседзяў захапілі ў 1940-м без адзінага стрэлу, Reformation, 17 чэрвеня 2020 г.
Літаратура
рэдагаваць- Overy, R. GOERING. — London: Phoenix Press, 2000. — ISBN 1-84212-048-4.
- Гинцберг Л. И. Ранняя история нацизма. Борьба за власть. — Москва: Вече, 2004. — 384 с. — ISBN 5-9533-0320-3.
- Дамаскин И. А. Сто великих разведчиков. — Москва: Вече, 2006. — 527 с. — ISBN 5-9533-1381-0.
- Саммерс Э. «Империя» ФБР: мифы, тайны, интриги / Summers, A. The Sicret Lafe of J. Edgar Huver; Перевод с английского И. С. Соколова. — Смоленск: Русич, 2001. — 512 с. — Серия: Тайны ХХ века. — ISBN 5-8138-0265-7.
- Трухановский В. Г. Уинстон Черчилль. — Третье издание. — Москва: Международные отношения, 1982. — 464 с.
- Ширер У. Берлинский дневник. Европа накануне Второй мировой войны глазами американского корреспондента / Перевод с английского Л. А. Игоревского. — Москва: Центрполиграф, 2002. — 508 с. — ISBN 5-9524-0081-7.