Басьнійцы
Басьнійцы, таксама башнякі, басьнякі, башняні, славяне-мусульмане, мусьлімане (па-басьнійску: bošnjaci, muslimani, саманазва — басьнякі, басанцы, мусьлімане) — славянскі народ, які насяляе Босьнію і Герцагавіну. Паўстаў у выніку звароту ў іслам сэрбаў і харватаў, якія пражывалі ў складзе Асманскай імпэрыі.
Колькасьць басьнійцаў у Босьніі і Герцагавіне — 1,9 млн чалавек. Жывуць таксама ў Нямеччыне (283 тыс. чалавек), Сэрбіі (145 тыс. чалавек), ЗША (112 тыс. чалавек), Турцыі (102 тыс. чалавек), Славеніі (87 тыс. чалавек). Агульная колькасьць каля 3,0 млн чалавек[1]. Мова — басьнійская. Веравызнаньне: мусульмане-суніты.
Назва
рэдагавацьСаманазва
рэдагавацьСаманазва этнасу (з 1993 году) — «башнякі» (па-басьнійску: Bošnjaci), ад адзіночнага ліку мужчынскага роду Bošnjak. Гэта людзі, якія атрымалі ў спадчыну басьнійская-мусульманскую культуру і паходзяць ад славянскага насельніцтва сярэднявечнай Босьніі — сэрбаў і харватаў. Яны таксама называлі сябе «туркамі» [2]. На пачатак XXI стагодзьдзя ў побыце носьбіты басьнійская-мусульманскай культуры нярэдка называюць сябе «басьнійцамі». У Югаславіі мусульман Босьніі доўгі час лічылі рэгіянальнай разнастайнасьцю ў асноўным сэрбаў. Толькі ў 1970-я гады «мусульмане» пад гэтай назвай былі прызнаныя як асобная нацыянальнасьць. У навуковай літаратуры яны фігуравалі таксама пад назвамі «мусульмане сэрбска-харвацкай мовы» і «басьнійцы-мусульмане», апошняе найменьне да гэтага часу выкарыстоўваецца ў Сэрбіі і Харватыі.
Для азначэньня жа ўсяго шматнацыянальнага насельніцтва Босьніі і Герцагавіны выкарыстоўваецца тэрмін «басьнійцы» (па-басьнійску: Bosanci), ад адзіночнага ліку мужчынскага роду па-басьнійску: Bosanac. Насельніцтва шматнацыянальнай Герцагавіны можа называць сябе герцагавінцамі незалежна ад нацыянальна-рэлігійнай прыналежнасьці. Ідэя пра басьнійцаў, як пра нацыю падтрымлівалася ў пэрыяд панаваньня Аўстра-Вугоршчыны (1878—1918)[3].
Гісторыя
рэдагавацьІсламізацыя
рэдагавацьДа X ст. насельніцтва большай частцы Босьніі было паганцамі, хаця ў Герцагавіне хрысьціянства пашыралася даволі рана. Да XII-XIV стагодзьдзях на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны існавалі дзьве хрысьціянскія царквы: праваслаўная і каталіцкая. Пераважна каталіцкімі былі поўнач і цэнтар Босьніі, а паўднёвае княства Хум (Герцагавіна), знаходзілася ў юрысдыкцыі праваслаўнай царквы і з 1219 г. было падпарадкавана Сэрбскай праваслаўнай царкве.
У XV стагодзьдзі Босьнія ўвайшла ў склад Асманскай імпэрыяй. За пераход у іслам туркі давалі прывілеі: вызвалялі ад падаткаў. Хрысьціянская шляхта, якая прыняла іслам, прыраўноўвалася да турэцкай шляхты. Аднак большасьць басьнійскіх сэрбаў і харватаў заставаліся хрысьціянамі.
У пэрыяд асманскага валадарства на Балканах найбольшы распаўсюд іслам атрымаў менавіта ў Босьніі і Герцагавіне. Тут суседнічалі розныя рэлігійныя плыні — праваслаўе, каталіцызм і багамольства, склаўшаяся тут своеасаблівая басьнійская царква, што стварала атмасфэру рэлігійнай памяркоўнасьці і аблягчала пашырэньне ісламу[4].
З часам вялікія групы славян, перш за ўсё багамілы, пераходзілі ў іслам адносна мірным шляхам. Стала мусульманамі і некаторая частка арыстакратычнай эліты паўднёвых славян, што імкнулася захаваць свае прывілеі. На мяжы 1520—1530 гадоў у басьнійскім санджаку насельніцтва ўжо на 38,7% было з мусульманскім веравызнаньнем.
Фотагалерэя
рэдагаваць-
Басьнійская хата
-
Басьнійцы
-
Нацыянальны сьцяг басьнійцаў
-
Нацыянальны герб басьнійцаў
-
Басьнійцы ў Сэрбіі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Боснийцы. — Энциклопедический словарь. 2009.
- ^ Ekmečić, Milorad. Naučni skup Otpor Austrougarskoj okupaciji 1878. godine u Bosni i Hercegovini. — Академия наук и искусств БиГ, 1979. — С. 178.
- ^ Дуличенко, А. Д. Введение в славянскую филологию. — Litres, 2015. — С. 98—101.
- ^ Народы зарубежной Европы. Народы Югославии. Краткая этническая история. Югославские мусульмане // Народы мира. Этнографические очерки / под общей редакцией С. П. Толстова, под редакцией С. А. Токарева, Н. Н. Чебоксарова. — М.: «Наука», 1964. — Т. I. — С. 385.
Літаратура
рэдагаваць- Матвеев П. А. Босния // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Lisac J.[hr]. Hrvatski dijalekti i govori štokavskog narječja i hrvatski govori torlačkog narječja // Hrvatska dijalektologija 1. — Zagreb: Golden marketing — Tehnička knjiga, 2003. — P. 77—97. — ISBN 953-212-168-4.
- Кречмер А. Г., Невекловский Г. Сербохорватский язык (сербский, хорватский, боснийский языки) // Языки мира. Славянские языки. — М.: Academia, 2005. — 62 с. — ISBN 5-87444-216-2.