20 ліпеня
дата
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
20 лі́пеня — 202-і дзень году (201-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 165 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1492 — Аляксандар Ягелончык, стаў вялікім князем ВКЛ
- 1567 — вырашальная перамога войска ВКЛ над маскоўцамі у бітве пры Чашніках
- 1789 — у французкіх правінцыях ува ўсіх вёсках адбываецца гэтак званы «Вялікі Жах»
- 1852 — Лепелю падараваны герб
- 1879 — Адольф Нордэншэльд праплыў Паўночны марскі шлях
- 1881 — здаўся амэрыканскім уладам Сядзячы Бык, шаман, лідэр індзейцаў ханкпапа, натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне
- 1919 — палякамі арыштаваная Паўліна Мядзёлка, за ўдзел у выданьні газэты «Родны край»
- 1922 — цела Андрэя Баболі гвалтоўна вывезьлі з Полацка ў Маскву, дзе яно было зьмешчанае ў будынку Гігіенічнае выставы народнага камісарыяту здароўя як абразчык «муміі»
- 1927 — распачынаецца 5-ы ўніяцкі кангрэс ў Велеградзе (Чэхаславаччына)
- 1930 — за верш «За ўсе краі, за ўсе народы сьвету» арыштаваны Ўладзімер Дубоўка
- 1937 — НКУС арыштаваны польскі камуніст Станіслаў Мэртэнс, як удзельнік Польскай вайсковай арганізацыі (ПВА)
- 1944 — Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг ажыцьцявіў замах на Гітлера
- 1957 — скасаваны Ільлянскі раён і далучаны да Вялейскага раёну
- 1982 — баевікі ІРА правялі сэрыю выбухаў у Лёндане: у Гайд-парку загінулі 2 салдаты; у Рыджэс-парку забіта 6 ваенных музыкаў
- 1990 — заснаваная Гомельская япархія
- 1994 — Аляксандар Лукашэнка афіцыйна стаў прэзыдэнтам Беларусі
- 1999:
- павінен быў скончыцца першы прэзыдэнцкі тэрмін Лукашэнкі
- зьехаў жыць у Польшчу Уладзімер Някляеў
- уведзена ў абарот манэта Барысаглебская царква
Нараджэньні
рэдагаваць- 1304 — Франчэска Пэтрарка, італьянскі паэт, мысьляр, навуковец
- 1822 — Грэгар Мэндэль, аўстрыйскі біёляг і батанік
- 1852 — Тэо Гээмскерк, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1864 — Эрык Аксэль Карлфэльт, швэдзкі паэт, які стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1931) «За яго паэзію (пасьмяротна)»
- 1865 — Мацей Сулькевіч, расейскі і азэрбайджанскі вайсковец, крымскататарскі дзеяч, генэрал-лейтэнант
- 1880 — Гальяш Леўчык, беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладчык, музыкант
- 1897 — Тадэвуш Райхштайн, швайцарскі хімік, ляўрэат Нобелеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне (1950)
- 1919 — Эдмунд Гілары, новазэляндзкі дасьледчык і альпініст, які першым забраўся на Эвэрэст
- 1924 — Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнавец
- 1931 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры
- 1934 — Тацяна Каробушкіна, беларускі археоляг
- 1942:
- Сяргей Давідовіч, беларускі паэт і мастак-жывапісец
- Сяргей Чаранкевіч, беларускі біяфізык
- 1957 — Вячаслаў Насевіч, беларускі гісторык
- 1964 — Леван Гачэчыладзэ, грузінскі палітык, дэпутат парлямэнту Грузіі, бізнэсмэн
- 1969 — Джош Галаўэй, амэрыканскі актор, вядомы як Джэймз «Соер» Форд ў сэрыяле «Згубленыя»
- 1971 — Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі сьпявак і музыка
- 1979 — Андрэй Баранок, беларускі футбаліст,
- 1980 — Жызэль Бюндхэн, бразыльская супэрмадэль, адна з самых вядомых супэрмадэляў у сьвеце
- 1981:
- Зьміцер Дашкевіч, беларускі палітык, лідэр «Маладога Фронту»
- Валер Сьвятоха, беларускі лёгкаатлет (кіданьне молату)
- 1982 — Крыс Бэшам, ангельскі футбаліст
- 1985 — Яўген Селязьнёў, украінскі футбаліст
- 1988 — Сяргей Чэрнік, беларускі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 18 — Сьвяты Язэп, зямны апякун Ісуса
- 1627 — Гудбрандур Торлаксан, ісьляндзкі царкоўны дзяяч, географ і матэматык, гуманіст
- 1636 — Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Стольнік (1620—1622) і крайчы вялікі літоўскі (1622—1626), кашталян троцкі і віленскі
- 1816 — Гаўрыіл Дзяржавін, расейскі паэт эпохі Асьветніцтва, прадстаўнік клясыцызму ў літаратуры, які значна яго рэфармаваў
- 1866 — Бэрнхард Рыман, нямецкі матэматык
- 1926 — Фэлікс Дзяржынскі, найбольш вядомы бальшавік беларускага паходжаньня
- 1937 — Гульельма Марконі, маркіз, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, адзін з вынаходнікаў радыё; ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1909)
- 1960 — Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч
- 1970 — Алесь Астапенка, беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык
- 1977 — Іван Любачка, беларускі савецкі гісторык
- 1993 — Апанас Кавалёў, беларускі палітычны дзяяч
- 2004 — Антоніё Гадэс, гішпанскі танцор і харэограф
- 2021:
- Эльжбета Радзівіл, князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла
- Уладзімер Сіўчыкаў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, выдавец.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць20 ліпеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў