Жанна д’Арк
Жанна д’Арк ці Арлеанская дзева (па-француску: Jeanne d’Arc[1], вымаўляецца /ʒan daʁk/; прыкладна 1412 — 30 траўня 1431) — нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая. Будучы паводле паходжаньня сялянскай дзяўчынай з усходняй Францыі, яна прывяла францускую армію да некалькіх істотных перамогаў падчас Стогадовай вайны і была ўскосна адказная за каранацыю Карла VII. Трапіўшы ў палон да бургундцаў, была прададзеная ангельцам, асуджаная царкоўным судом і спаленая на вогнішчы ў дзевятнаццацігадовым веку як гератычка[2]. Дваццаць пяць гадоў пасьля, па ініцыятыве Карла VII, папа рымскі Калікст III пераглядзеў вырашэньне царкоўнага суду, палічыў яе невінаватай і абвясьціў яе пакутніцай[2]. Яна была бэатыфікаваная ў 1909 годзе і кананізаваная ў 1920 годзе. Жанна д’Арк разам са сьв. Дыянісіям, Марцінам Турскім, сьв. Людовікам IX ёсьць адной зь сьвятых заступнікаў Францыі.
Жанна д’Арк | |
![]() Жанна д’Арк | |
Сьвятая | |
---|---|
Нарадзілася | прыкладна 1412 Дамрэмі, герцагства Бар, Францыя |
Памерла | 30 траўня 1431 (19 гадоў) Руан, Францыя |
Шануецца | Каталіцкая Царква Англіканскае таварыства |
Бэатыфікаваная | 18 красавіка 1909, у Катэдры Парыскай Божай Маці папам рымскім Піюсам X |
Кананізаваная | 16 траўня 1920, у Базыліцы Сьвятога Пятра папам рымскім Бэнэдыктам XV |
Дзень памяці | 30 траўня |
Патрон | Францыі; пакутнікаў; ваеннапалонных; байцоў; людзей, абсьмеяных за сваю пабожнасьць; узьнікаў; жаўнераў. |
Жанна сьцьвярджала, што яна бачыла ўяўленьні ад Бога, якія загадвалі ёй вызваліць яе радзіму ад ангельскага панаваньня ў Стогадовай вайне. Некаранаваны кароль Карл VII паслаў яе ўдзельнічаць у аблозе Арлеана ў якасьці вайсковага падмацаваньня. Навіна аб тым, што войска будзе ўзначальваць пасланьніца Бога, выклікала надзвычайны маральны ўздым у згубіўшых надзею начальнікаў і жаўнераў. За дзевяць дзён пасьля яе зьяўленьня аблога была спыненая. Яшчэ некалькі імклівых перамогаў прывялі да каранацыі Карла VII у Рэймсе і ўрэгуляваньня пытаньня спадчыннасьці францускага трона.
Жанна д’Арк засталася значнай фігурай у заходняй культуры. Ад часоў Напалеона і пагэтуль францускія палітыкі незалежна ад сваёй накіраванасьці ўслаўлялі яе памяць. Буйныя пісьменьнікі і кампазытары, які прысьвячалі ёй свае творы, уключаюць Ўільяма Шэксьпіра (Henry VI, Part 1), Вальтэра (La Pucelle d'Orléans), Фрыдрыха Шылера (Die Jungfrau von Orléans), Джузэпэ Вэрдзі (Giovanna d'Arco), Чайкоўскага (Орлеанская дева), Марка Твэна (Personal Recollections of Joan of Arc), Жана Ануя (L'Alouette), Бэртальда Брэхта (Die heilige Johanna der Schlachthöfe), Джорджа Бэрнарда Шоў (Saint Joan) і Максўэла Андэрсана (Joan of Lorraine).
Біяграфія
рэдагавацьРаньняе жыцьцё
рэдагавацьЖанна нарадзілася ў сям’і Жака д’Арка й Ізабель Рамі ў вёсцы Дамрэмі, якая знаходзілася тады ў герцагстве Бар, пазьней вёска была аднесена да правінцыі Лятарынгія й перайменавана ў Дамрэмі-ля-Пусэль[4]. Бацькам Жанны належала каля 20 га зямлі, а ейны бацька акрамя сельскагаспадарчай працы займаў нязначную вясковую пасаду, быў зборшчыкам падаткаў і ачольваў мясцовую варту. Яны жылі ў ізаляванай вобласьці на ўсходзе Францыі, якая засталася лаяльнай да францускай кароны нягледзячы на тое, што мястэчка было акружана бургундзкімі землямі. Некалькі мясцовых набегаў адбываліся падчас ейнага дзяцінства, а аднойчы ейную вёску спалілі.
На судовым працэсе Жанна сказала ёй было каля 19 гадоў, што значыць, што яна нарадзілася каля 1412 году. Пазьней яна заявіла, што яна мела сваё першае бачаньне каля 1424 году ўва ўзросьце 12 гадоў, калі яна была адна ў поле й убачыла фігуры, у якіх вызначыла сьвятога Міхаіла, сьвятую Кацярыну й сьвятую Маргарыту, якія сказалі ёй, каб яна выгнала ангельцаў і прывезла дафіна ў Рэймс для каранацыі. Яна сказала, што яна плакала, калі яны сышлі, бо яны былі так прыгожыя[5].
У веку 16 гадоў, яна папрасіла сваяка, Дзюрана Лясуа, каб ён прывёз яе ў Вакулёр, дзе яна зьвярнулася да начальніка гарнізона, графа Рабэра дэ Бадрыкура, дзеля дазволу наведаць каралеўскі францускі двор у Шыноне. Саркастычны адмоўны адказ Бадрыкура не перашкодзіў ёй[6]. Яна вярнулася ў студзені наступнага года й атрымала падтрымку з боку двух уплывовых мужчынаў: Жана дэ Мэца й Бэртрана дэ Пуляжы[7]. Дзякуючы іхняй падтрымцы яна атрымала другую нараду, на якой яна зрабіла выбітнае прадказаньне пра разварот у вайне каля Арлеана[8].
Шынон
рэдагавацьКарл VII сустрэў Жанну ўпершыню пры каралеўскім двары ў Шыноне ў канцы лютага ці пачатку сакавіка 1429 году[9][10], калі ёй было сямнаццаць гадоў[11][12], а яму дваццаць шэсьць[13]. Яна сказала яму, што прыйшла зьняць аблогу з Арлеану і паспрыяць ягонаму падарожжу ў Рэймс на каранаваньне[14][15][16]. У іх была прыватная размова, якая зрабіла моцнае ўражаньне на Карла. Жан Паскерэль, спавядальнік Жанны, пазьней засьведчыў, што Жанна сказала яму, што здолела запэўніць дафіна, што ён быў сынам Карла VI і законным каралём[17][18].
Карлу і ягонай радзе спатрэбіліся дадатковыя пацьверджаньні[19]. Жанну выправілі ў Пуат’е, каб яе абсьледавала рада тэолягаў, якія заявілі, што яна добры чалавек і добрая каталічка[20][19]. Яны не пастанавілі аб крыніцы натхненьня Жанны, але пагадзіліся, што ейная адпраўка ў Арлеан можа быць карыснай для караля[21][22] і можа даць пацьверджаньне, ці мела ейнае натхненьне боскі характар[23][24]. Затым Жаан выправілася ў Тур дзеля фізычнага агляду жанчынамі пад кіраўніцтвам сьвякрухі Карла Ялянды Арагонскай, якая пацьвердзіла ейную цнатлівасьць[25][26]. Гэта мусіла высьветліць, ці сапраўды яна магла быць прадказанай нявіньніцай-выратавальніцай Францыі[27][28], каб пацьвердзіць чысьціню ейнай адданасьці[27][29] і пераканацца, што яна не была павязаная з д’яблам[30][31]. Дафін, супакоены вынікамі гэтых праверак, замовіў для яе рыцарскія дасьпехі. Яна распрацавала свой уласны сьцяг, а ейны меч быў асьвечаны на алтары ў царкве Сэн-Катрын-дэ-Ф’ербуа[32][33][34]. Прыкладна ў гэты час яна пачала называць сябе Жанна дзева, падкрэсьліваючы сваю цнатлівасьць на знак сваёй місіі[35].
Да прыбыцьця Жанны ў Шынон стратэгічная сытуацыя з Арманьякам была дрэннай, але не безнадзейнай[36][37]. Сілы Арманьяка былі гатовыя трываць працяглую аблогу Арлеану[38], тым болей, што бургундцы зьняліся з аблогі праз рознагалосьсі з ангельцамі[23], якія ў сваю чаргу думалі наконт вартасьці працягу трыманьня аблогі[37]. Тым ня менш, пасьля амаль стагодзьдзя вайны арманьякі былі моцна дэмаралізаваныя[39]. Як толькі Жанна далучылася да справы дафіна, ейная асоба пачала падымаць іхны дух[40], натхняючы на адданасьць і надзею на боскую дапамогу[41][29]. Ейная вера ў боскае паходжаньне сваёй місіі ператварыла даўні ангельска-францускі канфлікт за спадчыну ў рэлігійную вайну[37]. Перад пачаткам падарожжа ў Арлеан Жанна надыктавала ліст герцагу Бэдфардзкаму, у якім папярэдзіла яго, што яна пасланая Богам, каб выгнаць яго з Францыі[42][43][44].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яе імя пісалася па-рознаму ўсутыч да сяр. XIX ст. Гл. Р. Пэрну. М.-В. Клэн. Жанна д’Арк: с. 220—221. Сама яна пісала сваё імя як «Jehanne» (гл. www.stjoan-center.com/Album/, часткі 47 і 49; пра гэта ж паведамляецца і ў Пэрну, і Клэн).
- ^ а б Andrew Ward (2005) Joan of Arc at the Internet Movie Database
- ^ Pernoud & Clin 1986. С. 240—241.
- ^ «Condemnation trial», fordham.edu, p. 37.
- ^ «Condemnation trial», fordham.edu, pp. 58–59.
- ^ DeVries, Kelly (1999). «Joan of Arc: A Military Leader». Gloucestershire: Sutton Publishing. — С. 37—40. — ISBN 0-7509-1805-5. OCLC 42957383.
- ^ «Nullification trial testimony of Jean de Metz». stjoan-center.com
- ^ «Oliphant», authorama.com, ch. 2.
- ^ Vale 1974. С. 46.
- ^ Pernoud & Clin 1986. С. 22.
- ^ Taylor 2009. С. 29.
- ^ Warner 1981. С. 4.
- ^ Gies 1981. С. 40.
- ^ Castor 2015. С. 91.
- ^ Gies 1981. С. 50.
- ^ Lowell 1896. С. 57.
- ^ DeVries 1999. С. 48.
- ^ Gies 1981. С. 51.
- ^ а б Gies 1981. С. 53.
- ^ Castor 2015. С. 96.
- ^ DeVries 1999. С. 50.
- ^ Richey 2003. С. 34.
- ^ а б Barker 2009. С. 108.
- ^ Vale 1974. С. 56.
- ^ Gies 1981. С. 54.
- ^ Lucie-Smith 1976. С. 76.
- ^ а б Barker 2009. С. 107.
- ^ Gies 1981. С. 55.
- ^ а б Pernoud & Clin 1986. С. 31.
- ^ Michelet 1855. С. 55.
- ^ Sackville-West 1936. С. 138.
- ^ DeVries 1999. С. 50—51.
- ^ Gies 1981. С. 59—60.
- ^ Pernoud & Clin 1986. С. 36—37.
- ^ Pernoud & Clin 1986. С. 220.
- ^ Warner 1981. С. 54.
- ^ а б в Vale 1974. С. 55.
- ^ Gies 1981. С. 43—44.
- ^ DeVries 1999. С. 29.
- ^ Richey 2003. С. 39.
- ^ Harrison 2014. С. 103—104.
- ^ Lucie-Smith 1976. С. 78—79.
- ^ Pernoud & Clin 1986. С. 34—35.
- ^ Richey 2003. С. 34—35.
Літаратура
рэдагаваць- Barker, Juliet Conquest: The English Kingdom of France, 1417–1450. — Little, Brown, 2009. — ISBN 9781408702468
- Castor, Helen Joan of Arc: A History. — Harper, 2015. — ISBN 9780062384393
- DeVries, Kelly Joan of Arc: A Military Leader. — Sutton Publishing, 1999. — ISBN 9780750918053
- Gies, Frances Joan of Arc: The Legend and the Reality. — Harper & Row, 1981. — ISBN 0690019424
- Harrison, Kathryn Joan of Arc: A Life Transfigured. — Doubleday, 2014. — ISBN 9780385531207
- Lowell, Francis Cabot Joan of Arc. — Houghton Mifflin Co, 1896.
- Lucie-Smith, Edward Joan of Arc. — Allen Lane, 1976. — ISBN 0713908572
- Michelet, Jules Joan of Arc, the Maid of Orleans. From Mitchelet’s History of France / Пераклад Ketcham, Henry. — A. L. Burt, 1900 [1855]. — ISBN 0713908572
- Pernoud, Régine; Clin, Marie-Véronique Joan of Arc: Her Story / Пад рэд. Wheeler, Bonnie; пераклад du Quesnay Adams, Jeremy. — St. Martin’s Press, 1999 [1986]. — ISBN 9780312214425
- Richey, Stephen W. Joan of Arc: The Warrior Saint. — Praeger, 2003. — ISBN 9780275981037
- Sackville-West, Victoria Saint Joan of Arc. — Cobden-Sanderson, 1936. — ISBN 0713908572
- Taylor, Larissa The Virgin Warrior: The Life and Death of Joan of Arc. — Yale University Press, 2009. — ISBN 9780300161298
- Vale, M. G. A. Charles VII. — Eyre Methuen, 1974. — ISBN 0413280802
- Warner, Marina Joan of Arc: The Image of Female Heroism. — Knopf, 1981. — ISBN 9780394411453
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Праект «Сьвятая Жанна» бібліятэкі «Una Fides»
- Сайт, прысьвечаны Жанне д’Арк
- Жанна д’Арк. Матэрыял гісторыка Анры Валёна
- Аблога Арлеану
- Праект «Maid of heaven»
- Каталіцкія сьвятыя
- Сайт музэю Жанны д’Арк у Руане
- Архіўныя дакумэнты, зьвязаныя зь дзейнасьцю сьвятой
- Мэдальёны, прысьвечаныя Жанне д’Арк