Томас Гэрыят
Томас Гэрыят (анг. Thomas Harriot; каля 1560, Оксфард — 2 ліпеня 1621, Лёндан) — ангельскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Існуць меркаваньні, што менавіта Гэрыят завёз бульбу на Брытанскія выспы.[4] Гэрыят быў першым, хто зрабіў малюнак Месяца, убачанага ў тэлескоп — 26 ліпеня 1609 году — за чатыры месяцы да Галілея.[5]
Томас Гэрыят | |
Thomas Harriot | |
![]() Партрэт Томаса Гэрыята (1602), які цяпер вісіць у Трыніці-коледж, Оксфард. | |
Дата нараджэньня | каля 1560[1][2] або 1560 |
---|---|
Месца нараджэньня | Оксфард, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 1621[2][3] |
Месца сьмерці | Лёндан, Ангельшчына |
Прычына сьмерці | рак скуры |
Месца вучобы | St Mary Hall, Оксфард |
Занятак | матэматык, падарожнік-дасьледнік, астраном, астроляг, пісьменьнік, мовазнаўца, картограф |
Навуковая сфэра | астраномія, матэматыка, этнаграфія |
Пасьля вучобы ў Оксфардзкім унівэрсытэце Гэрыят выправіўся ў падарожжа ў Амэрыку. Ён уваходзіў у склад экспэдыцыі сэра Ральфа Лэйна 1585 году да калёніі Раанок, на якую выдаткаваў сродкі сэр Рэлі Ўолтэр. Гэрыят быў значным чальцом каманды: ён пераклаў на ангельскую і вывучыў каралінскую алгонкінскую мову ад двух карэнных амэрыканцаў. Па вяртаньні дамоў ён працаваў на 9-га графа Нортамбэрлэнду. У доме графа ён стаўся пасьпяховым матэматыкам і астраномам. Яму прыпісваецца ўнёсак у тэорыю пераламленьня.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.) — London: John Murray, 1898.
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ Thomas Harriot (Hariot or Harriott) // NCpedia (анг.)
- ^ Sir Walter Raleigh's American colonies (анг.)
- ^ Celebrating Thomas Harriot, the world's first telescopic astronomer (RAS PN 09/47) // Каралеўская астранамічная супольнасьць (анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |