Павал Скарападзкі

украінскі генэрал

Па́вал Скарапа́дзкі (па-ўкраінску: Павло Скоропадський; 3 траўня 1873, Вісбадэн26 красавіка 1945, Баварыя) — украінскі арыстакрат, вайсковы і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансэрватыўным лідэрам Украінскай дзяржавы пасьля Расейскай рэвалюцыі 1917 году.

Павал Скарападзкі
Pavlo Skoropadsky.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 (15) траўня 1873
Памёр: 26 красавіка 1945(1945-04-26)[1][2] (71 год)
Сужэнец: Аляксандра Скарападзкая[d]
Дзеці: Mariya Skoropadska[d], Yelyzaveta Skoropadska[d], Danylo Skoropadskyi[d] і Olena Ott-Skoropadska[d]
Бацька: Пётар Скарападзкі[d]
Маці: Марыя Міклашэўская[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн сьвятога Георгія IV ступені ордэн сьвятога Ўладзімера 2-й ступені ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені ордэн сьвятой Ганны IV ступені Вялікі крыж ордэн Чырвонага арла Залатая шабля «За сьмеласьць» ордэн сьвятога Станіслава

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у расейска-японскай вайне 1904—1905 гг. У 1906 годзе атрымаў званьне палкоўніка, у 1912 г. — генэрал-маёра, у 1916 г. — генэрал-лейтэнанта. Генэральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 годзе.

Падчас Першай сусьветнай вайны камандаваў, у прыватнасьці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расейскай імпэерыі. 29 красавіка 1918 году пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займае Ўкраіну па Берасьцейскай мірнай дамове, захапіў уладу ва Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы і абвясьціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўсьлед за пагадненьнем Скарападзкага з камандаваньнем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Ўкраіне.

У якасьці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападзкі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-вугорскіх войскаў, адначасова абараняючых новую краіну ад агрэсіі з боку Савецкай Расеі і ўварваньня Чырвонай Арміі. Да 14 сьнежня 1918 году ён узначальваў тры ўрадавых кабінэты, якія абапіраліся на кансэрватыўныя колы.

Пасьля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусьветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як сьледзтва яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападзкі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), зьмяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднаньне Ўкраіны з Расейскай дзяржавай. У наступныя дні ён быў скінуты Сымонам Пятлюраю з дапамогай корпусу Сечавых Стральцоў.

У сьнежні 1918 году зьехаў з Кіеву разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, выдаючы сябе за нямецкага параненага афіцэра. Потым жыў у эміграцыі ў Нямеччыне, у Бэрліне. Памёр у Баварыі ў 1945 годзе, паранены падчас бамбардзіроўкі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г д е Скоропадский Павел Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Pawlo Skoropadsky // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag