Парыскі мэтрапалітэн

Парыскі мэтрапалітэн (па-француску: Métro de Paris) — сыстэма хуткаснага падземнага грамадзкага транспарту Парыжу, адкрытая 19 ліпеня 1900 году. Уваход у мэтро пазначаны вялікай літарай «М». Сетка ахоплівае ўвесь Парыж і ягоныя найбліжэйшыя прыгарады. Мэтро пракладзена параўнальна неглыбока, глыбей разьмяшчаецца сетка прыгарадных электрычак RER, якая наскрозь перасякае францускую сталіцу некалькімі лініямі (А, B, C, D, E) пад зямлёй.

Парыскі мэтрапалітэн
Лягатып
уваход да станцыі Abbesses ў стылі ар нуво
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Парыж, Францыя
Пачатак працы 19 ліпеня 1900
Лініі 16 лініяў
Даўжыня: 214 км
Колькасьць станцыяў 303
Пасажырапаток на дзень 4,2 млн. (2012)
Пасажырапаток на год 1,5 млрд. (2013)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Парыскага мэтрапалітэну

Па колькасьці гадавога пасажырапатоку Парыскае мэтро займае другое месца ў Эўропе пасьля Маскоўскага і зьяўляецца дзясятым у сьвеце.

Métro de Paris зьяўляецца скарачэньнем ад першапачатковай назвы «сталічная чыгунка» (па-француску: chemin de fer métropolitain). Словы «мэтрапалітэн» і «мэтро» атрымалі сусьветнае распаўсюджваньне менавіта дзякуючы парыскаму мэтро.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Парыскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў