Самюэль дэ Шамплен
Самюэ́ль дэ Шампле́н (па-француску: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж, Францыя — 25 сьнежня 1635) — францускі гідрограф, дасьледчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.
Самюэль дэ Шамплен | |
Дата нараджэньня | каля 13 жніўня 1567 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 сьнежня 1635[1][2][3][…] (68 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, географ, вайсковец, палітык, дыплямат, салдат |
Сябра ў | Company of One Hundred Associates[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
У 1603 годзе зьдзейсьніў падарожжа па рэках Сьвятога Лаўрэнція і Сагенёй. У 1604—1606 гадох правёў дасьледаваньні ўздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі (п-авы Новая Шатляндыя і Кейп-Код, затокі Фанды, Масачусэтс), адкрыў востраў Нантакет. У 1608 годзе ў вусьці ракі Сьв. Ляўрэнція заснаваў Квэбэк, у 1609 годзе дасьледаваў раку Рышэльё — правы прыток ракі Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазьней названае ягоным імем, Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—1615 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—1616 па рэках Сьв. Ляўрэнція й іншых дасягнуў Гурон.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ C.T. Ritchie Samuel de Champlain // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Societies A. C. o. L., Press O. U., Eccles W. Samuel de Champlain // Champlain, Samuel de (c. 1567-1570–25 December 1635), explorer and colonizer, probably (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2000164
- ^ Samuel de Champlain // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |