Бітва пад Галоўчынам

бітва Вялікай Паўночнай вайны 1708 року
(Перанакіравана з «Галоўчынская бітва»)

Бі́тва пад Галоўчынам — бітва Вялікай Паўночнай вайны паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, якая адбылася 3 (14 ліпеня; 4 ліпеня паводле швэдзкага календару) 1708 году ля мястэчка Галоўчын (цяпер у Бялыніцкім раёне), у якой швэды на чале з Карлам XII атрымалі ўпэўненую перамогу. Сам швэдзкі кароль лічыў гэтую перамогу адной з сваіх самых улюбёных [8].

Бітва пад Галоўчынам
Швэдзкі ваенны плян бітвы (1708)
Дата: 14 ліпеня 1708
Месца: Галоўчын (цяпер у Беларусі)
Вынік: Перамога швэдзкага войска
Супернікі
ШвэцыяРасея
Камандуючыя
Карл XII, Карл Густаў РэншэльдБарыс Шарамецеў, Аляксандар Меншыкаў, Анікіта Рапнін
Колькасьць
12 500[1]28 000[5]
Страты
Ад 238[2] да 255[3] забітымі, ад 1028[4] да 1219[3] параненыміАд 350 забітымі[3] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]

Перадгісторыя

рэдагаваць

Увясну й напачатку лета 1708 году швэдзкая армія прасоўвалася ўсё далей на ўсход, прымусіўшы расейцаў адступаць. Урэшце, апошнія здолелі ўмацавацца на рацэ Вабіч ля Галоўчыну. Карл XII, пакінуўшы ў Бярэзані 2 тысячы жаўнераў, 20 чэрвеня (1 ліпеня) 1708 году падыйшоў разам з авангардам, двума палкамі лейб-гвардыі ды валахамі да Вабічы[9]. На супрацьлеглым беразе ракі знаходзіўся нашпігаваны гарматамі расейскі лягер, вакол якога быў пракопаны роў. Швэдзкаму каралю спатрэбілася пару дзён, каб падрыхтавацца да пераходу праз балоцістую раку і атакаваць расейцаў.

3 (14 ліпеня, 4 ліпеня паводле швэдзкага календару), а 2 гадзіне швэдзкая артылерыя пачала паліць па расейскіх умацаваньнях. Адначасова кароль і некалькі яго палкоў (у т. л. 4 пяхотныя, частка драгунаў і драбантаў) перайшлі Вабіч і напалі на левы расейскі фланг[10]. Камандуючы расейцамі Анікіта Рапнін паслаў за дапамогай, але ўбачыўшы, што яго войска пачынае здаваць пазыцыі, загадаў адступаць.

Побач з полем бою знаходзілася большая частка расейскай кавалерыі (каля 10 000 чал.) на чале з фэльдмаршал-лейтэнантам фон дэр Гольцам, у т. л. брыгада Іфлянда, якая рыхтывалася напасьці на Далярнскі і Вэстманляндзкі палкі швэдаў. Але швэдзкая кавалерыя на чале з Рэншэльдам напала на іх першай, акрамя таго, на дапамогу ім падыйшлі драбанты, лейб-гвардыя і частка Смоляндзкага кавалерыйскага палку, і брыгада Іфлянда кінулася наўцёкі. Пасьля гэтага, пад націскам швэдаў пачала ўцякаць і ўся кавалерыя фон дэр Гольца.

Шарамецеў, які знаходзіўся на поўнач ад поля бою, спачатку нясьмела спрабаваў паўдзельнічаць у галоўным боі, але ў рэшце рэшт, вырашыў адступіць, пакуль швэдзкі кароль не напаў на яго. Рэшты дывізіі Рапніна адступілі да Шклова.

Страты расейцаў у гэтай бітве склалі, паводле розных зьвестак, ад 350 забітымі[3] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]. Адзін з удзельнікаў бітвы, швэдзкі афіцэр Леангард Каг гаворыць у сваім дзёньніку пра 1028 чалавек забітымі, а таксама «вялікі натоўп палоннымі, 14 гарматаў і вялікую колькасьць амуніцыі»[2]. Швэды страцілі ад 238[2] да 255[3] забітымі й ад 1028[4] да 1219[3] параненымі.

Наступствы

рэдагаваць

Карл XII вельмі высока цаніў сваю перамогу пад Галоўчынам і загадаў выбіць памятны мэдаль з надпісам: «Пераможаныя лясы, балоты, аплоты і непрыяцелі»[11]. Ужо празь некалькі дзён пасьля гэтае перамогі, 7 (17 ліпеня) швэды ўрачыста ўвайшлі ў Магілёў[12].

Расейцы ж адступілі за Дняпро. На ваеннай нарадзе ў Шклове расейскае камандваньне вырашыла адступаць у Горкі. У Горках адбыўся суд над генэраламі фон дэр Гольцам, Чамбэрсам і Рапніным. Апошні быў разжалаваны. Жаўнераў, параненых у сьпіну, абвінавацілі ва ўцёках і казьнілі.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У 2008 годзе, з нагоды 300-годзьдзя з моманту бітвы, у Галоўчыне мясцовым краязнаўцам і былым настаўнікам Васілём Цыркуновым быў усталяваны невялічкі мэмарыяльны камень[13].

  1. ^ Liljegren, B "Karl XII: En Biografi", 2000, p. 156
  2. ^ а б в « Leonhard Kaggs dagbok », in Historiska handlingar, del. 24, Stockholm, 1912, s.101
  3. ^ а б в г д е АРТАМОНОВ, В., Полтавское сражение: к 300-летию Полтавской победы, Москва, МППА БИМПА, 2009, с.199
  4. ^ а б Englund, Peter. Poltava. Stockholm: Atlantis, 1988. Sid. 38. ISBN 91-7486-834-9
  5. ^ Николай Шефов. Битвы России. Военно-историческая библиотека. М., 2002.
  6. ^ а б Ericson, Lars (ed) (2003). Svenska slagfält. Wahlström & Widstrand. Sid. 280. ISBN 91-46-21087-3
  7. ^ а б Kuvaja, Christer (2008). Karolinska krigare 1660–1721. Helsingfors: Schildts Förlags AB. Sid. 181. ISBN 978-951-50-1823-6
  8. ^ Ericson, Lars (ed) (2003) (på Swedish). Svenska slagfält. Wahlström & Widstrand. Sid. 286. ISBN 91-46-21087-3
  9. ^ PUFENDORFF, S. (Mr. Le Baron de), Histoire de Suède, avant et depuis la fondation de la monarchie, Tome troisième, Amsterdam, Zacharie Chatelain, 1732, p.171
  10. ^ PUFENDORFF, S. (Mr. Le Baron de), Histoire de Suède, avant et depuis la fondation de la monarchie, Tome troisième, Amsterdam, Zacharie Chatelain, 1732, p.172
  11. ^ Гилленкрок А. Сказание о выступлении его величества короля Карла XII из Саксонии и о том, что во время похода к Полтаве, при осаде её и после случилось / Пер. с нем., введ. и примеч. Я. Турунова // Военный журнал, 1844. — № 6. — С. 1-105
  12. ^ АГЕЕВ, А., КЛИМУТЬ, Я., ПУШКИН, И., Перекрёстки Могилёвской истории, Минск, Туринфо, 2004, с.48
  13. ^ Sunnefeldt, Bo, «Stora nordiska kriget i karolinska ryttares spår», in Pennan och Svärdet, Svenskt militärhistoriskt bibliotek [1](недаступная спасылка)