Станіслаў Сангін
Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) гербу «Шранява»[1] (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павету, Расейская імпэрыя) — удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.
Станіслаў Сангін | |
Дата нараджэньня | каля 1818 |
---|---|
Дата сьмерці | 15 лютага 1863 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | загінуў у баі[d] |
Сябра ў | Віленская археалягічная камісія |
Біяграфія
рэдагавацьГарадзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалягічную камісію, зьбіраў экспанаты для Віленскага музэю старажытнасьцяў. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.
Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Фэліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданьні й распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфармаваў у Сямятычах паўстанцкі атрад[2], удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 13 лютага [ст. ст. 1 лютага] 1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай[3] (цяпер у Камянецкім раёне).
Ягоная жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 сьнежня 1868 у Карклінах(pl)[4]. Мелі сына Мацея.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Noble families in Lithuania: The Songin family (анг.) — У разьдзеле «Songin family with Sreniawa coat of arms» згадваецца маёнтак каля Карклінаў, якім род валодаў ужо ў 1595. Менавіта тут нарадзіўся сын і памерла жонка С. Сангіна (гл. далей). Праверана 26 кастрычніка 2011 г.
- ^ Franciszek Malczewski. Bitwa Siemiatycka — 6—7. II. 1863 (пол.). Głos Siemiatycz On Line. Праверана 26 кастрычніка 2011 г.
- ^ Эдвард Зайкоўскі. За зямлю і за волю. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 26 кастрычніка 2011 г.
- ^ Jean-Pierre Sangin. Rodzina Songinow (анг.) LaFamille. Personal Ancestral File. Праверана 26 кастрычніка 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 27—29.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвіслацкія аркушы
- Генадзь Кісялеў. Разам з вялікім Кастусём