Ян Кезгайлавіч

староста жамойцкі, кашталян віленскі

Ян Кезгайлавіч (Ян Кезгайла; каля 1415 — 1485) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста жамойцкі (з 1449) і адначасна кашталян віленскі (з 1458).

Ян Кезгайлавіч

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1415
Памёр 1485(1485)
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена
Дзеці Станіслаў, Мікалай, Алена

Атрымаў у 1451 годзе ад вялікага князя Казімера Мсьцібогаў у Ваўкавыскім павеце, паводле спадчыны па бацьку — частку Дзявялтова, Крожаў ды іншых маёнткаў на Жамойці. Па атрыманьні спадчыны бязьдзетных братоў стаў адным з найбагайцешых магнатаў у краіне[1].

Імя Рэдагаваць

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Johannes Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[2]; староста жомоитскии, пан Ян Кезкгаилович (1440—1492 гады)[3]; dominis Joannę et fratre eius Debeslao filiis domini Kiesgał (30 верасьня 1442 году)[4]; Johann Kinsigal (8 жніўня 1452 году)[5]; Johannes eiusdem Gyeszgali (28 лютага 1476 году)[6]; пан троцкий пан Ян Кезкгейлович староста жомойтъский (27 лютага 1477 году)[7]; пан Виленскии, староста Жомоитскии пан Ян Кезгаилович (25 жніўня 1484 году)[8]; Johann Kynfsegallowitcz (1484 год)[9].

Біяграфія Рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены (зь нявысьветленага роду). Меў братоў Міхайлу, Пятра, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.

Меў сыноў Станіслава і Мікалая, ад якіх пайшлі дзьве лініі роду, а таксама дачку Алену.

Мова і культура Рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У 1473 годзе разам з ваяводам троцкім Радзівілам Осьцікавічам, старостамі браслаўскім Багданам Саковічам і лідзкім Янам Кучуком уклаў на граніцы зь Інфлянцкім ордэнам акт аб размежаваньні «нашых літоўскіх» (nostram Lythphanorum) зямель зь Інфлянтамі; у акце ўпаміналіся межы, называныя «граніцы» (granicies), і пагорак, які «па-народнаму» называўся «капец» (colliculum alias kopecz)[10]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[11].

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
  4. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 197.
  5. ^ Index corporis historico-diplomatici Livoniae, Esthoniae, Curoniae. Th. 2. — Riga; Dorpat, 1835. S. 16.
  6. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 429.
  7. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 75.
  8. ^ Решение в. к. л. Казимира по поводу имени Гайна, Могильное, Словенеск, Илемница и Полонное (1484), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Index corporis historico-diplomatici Livoniae, Esthoniae, Curoniae. Th. 2. — Riga; Dorpat, 1835. S. 82.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 64.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура Рэдагаваць