Мікола Ільяшэвіч
Міко́ла Ільяшэ́віч (1903, Пружаны — 2 верасьня 1934, Вільня) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец.
Мікола Ільяшэвіч | |
Дата нараджэньня | 1903 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пружаны, Гарадзенская губэрня, Літоўскае генэрал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 верасьня 1934 |
Месца сьмерці | Вільня, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | Вільня |
Месца вучобы | Віленская беларуская гімназія і Карлаў унівэрсытэт |
Занятак | грамадзкі дзяяч, гісторык і настаўнік |
Месца працы | Віленская беларуская гімназія і Віленская духоўная сэмінарыя |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ільяшэвіч.
БіяграфіяРэдагаваць
У 1915 годзе сям’я была адпраўленая ў эвакуацыю ў глыб Расеі. Вяртаючыся, аселі ў Вільні.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з Жук-Грышкевічам. Браў удзел у рэдагаваньні моладзевага часопісу «Маладое жыцьцё», дзе ўпершыню пачаў друкавацца сам. Па сканчэньні гімназіі ў 1923 годзе паступіў у Праскі ўнівэрсытэт. Абараніў ва ўнівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка». У 1925 стаў адным з сузаснавальнікам і першым старшынём Беларускага культурна-асьветніцкага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданьняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1], удзельнічаў у стварэньні артыкулаў па гісторыі Беларусі для чэхаславацкіх энцыкляпэдычных выданьняў, рэцэнзаваў творы іншых дасьледнікаў.
Па вяртаньні ў Вільню (1929) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі ды Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі. У гэты ж час увайшоў у склад Беларускага навуковага таварыства, супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школы і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходнебеларускай пэрыёдыцы (газэта «Беларускі звон», альманах «Студэнцкая думка», дзіцячы часопіс «Заранка»), у 1930—1931 рэдагаваў сельскагаспадарчы часопіс «Саха».
Мікола разам з малодшым братам Хведарам (паэтам) амаль штолета наведвалі Пружану. Гэта яны забясьпечвалі беларускай літаратурай сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку ды іншых. У значнай ступені пад іхнім уплывам многія пружанцы сталі пасьлядоўнымі прыхільнікамі беларушчыны.
Аўтар падручніка па псыхалёгіі, дысэртацыі-брашуры на чэскай мове «Беларусь і беларусы», дасьледаваньня «Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньнем Кацярыны II і Паўла I».
Заўчасна памёр ад сухотаў 2 верасьня 1934. Пахаваны на віленскіх мескіх могілках.
ТворыРэдагаваць
- Вінцэнты Дунін-Марцынкевіч. (Агульна-крытычны начырк). // Родные гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 7—20.
- Культурна-геаграфічны характар Беларусі
- Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I (1772-1801). — Вільня: друкарня Я. Левіна, 1933.
- Mikalaj Iljaševič. Bělorus a bělorusové. — Praha: Nákladem «Českého čtenáře», 1930. — 124 с. — (Český čtenář : spolek pro vydávání a síření poučné a krásné četby české. R. 21).
- Кароткі нарыс псіхалогіі : З дадаткам беларуска-руска-польскага слоўніка псіхалагічічных тэрмінаў. — Вільня: 1932. — 47 с.
- Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўла I (1772-1801). — Выд. 3-е. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1992. — 24 с. — 500 ас.
- Паходжаньне, старадаўнія весткі і антрапалёгічныя адзнакі Беларусаў // Студэнцкая думка
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Славянскай бібліятэцы ў Празе — 80 гадоў // Радыё Свабода, 2 красавіка 2005
ЛітаратураРэдагаваць
- Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.
- Натальля Пракаповіч. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан // Газета для вас №02 (680) 9-16 студзеня 2009 году
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Натальля Пракаповіч. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан(недаступная спасылка)