Белавусаўшчына
Белаву́саўшчына[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Белавусаўшчына ўваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 464 жыхары, 182 двары.
Белавусаўшчына | |
трансьліт. Bielavusaŭščyna | |
Парк пры былой сядзібе Швыкоўскіх | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Пружанскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 464 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 182 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225178[2] |
СААТА: | 1256848006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°35′43″ пн. ш. 24°29′2″ у. д. / 52.59528° пн. ш. 24.48389° у. д.Каардынаты: 52°35′43″ пн. ш. 24°29′2″ у. д. / 52.59528° пн. ш. 24.48389° у. д. |
± Белавусаўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «белавус» — лугавой травы, якая расла на месцы сучаснага паселішча[4].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ XVI стагодзьдзі фальварак Белавусаўшчына ў складзе маёнтку ў Дабучыне, належаў землям Кобрынскай эканоміі ВКЛ.
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Уласнасьць графа Пятра Румянцава-Задунайскага, які неўзабаве прадаў пружанскі ключ кобрынскаму маршалку Паўлу Ягміну (1747—1808). Пасьля ягонай сьмерці маёнтак успадкаваў пляменьнік, таксама Павал Ягмін (1794—1865), маршалак шляхты Берасьцейскага павету.
Напрыканцы першай чвэрці XIX стагодзьдзя выкупленая Пятром Швыкоўскім гербу «Агеньчык». Пасьля ягонай сьмерці вёска і 1625 дзесяцінаў зямлі перайшлі ва ўласнасьць сына Міхала, затым унука Казімера. Міхал Швыкоўскі збудаваў тут сядзібу з паркам, садам, сажалкай, стайняй, сыраварняй, амбарам і склепам. Паводле перапісу 1897 року 55 жыхароў, 9 двароў.
Апошнімі ўладальнікамі Белавусаўшчыны былі Чарнецкія (Чарноцкія), да якіх маёнтак перайшоў у якасьці пасагу пры шлюбе пані Бароўскай зь Люцыянам Балеславам Чарноцкім. Па ягонай сьмерці (1905) сыны Юзэф і Міхал вырашылі не дзяліць маёнтак, які разам з фальваркам Чадзель ў 1907 року застаўся Міхалу. Юзэф Чарноцкі пасяліўся ў Багуслаўцах[6].
У міжваенны час — фальварак у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. Белавусаўшчынай валодаў Міхал Чарнецкі, які дабудаваў сядзібу.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року пасёлак, 454 жыхары. У былой сядзібе разьмяшчалася дырэкцыя калгасу, школа, пасьля дом культуры. У лістападзе 2011 року сядзіба зруйнаваная. Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба на Берасьцейшчыне[8].
Насельніцтва
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьКрама, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.
Экспэрымэнтальная база «Белавусаўшчына».
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Н546 Белавусаўшчына — Вялікія Якавічы і Н554 Белавусаўшчына — Парасьляны[10].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Прысядзібны парк першай паловы XIX стагодзьдзя[11].
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзібна-палацавы комплекс, збудаваны Міхаілам Швыкоўскім у другой палове XIX стагодзьдзя. Зруйнаваны ў 2011 року.
Асобы
рэдагаваць- Яўгенія Андрэеўна Мелісевіч, даярка, Герой Сацыялістычнай Працы[12]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Белоусовщина (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 18 лістапада 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 250
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
- ^ Białosowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 129
- ^ Andrzej Święciński. (26 ліпеня 2011) Wspomnienia prużańskie — Andrzej Święciński (пол.) Wierze ufam miłuję. Tadeusz Czernik. Праверана 19 студзеня 2012 г.
- ^ Białosowszczyzna, фальварак. Radzima.net. Праверана 4 траўня 2012 г.
- ^ Галіна Канцовік. (1 сьнежня 2011) Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Культура. Беларускія рэгіянальныя навіны. Праверана 1 сьнежня 2011 г.
- ^ Белавусаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 493
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 5 траўня 2012 г.
- ^ Тема 15. Культурное наследие старинных усадеб (рас.) Учебно-методическое пособие для студентов географического факультета
- ^ Вызначыліся ў працы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 420.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Федорук Анатолий Тарасович. Белоусовщина // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. — ISBN 985-11-0305-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБелавусаўшчына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў