Палескае ваяводзтва
ваяводзтва Другоой Рэчы Паспалітай
Палескае ваяводзтва (па-польску: Województwo poleskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 4 лютага 1921 году.
Палескае ваяводзтва | |
Województwo poleskie | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | ваяводзтва Польшчы |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Дата ўтварэньня | 19 лютага 1921 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва | ~879 000 чалавек |
Шчыльнасьць | 20,8 чал./км² |
Плошча | 42 149 км² |
Месцазнаходжаньне Палескага ваяводзтва | |
Мапа Палескага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьВаяводзтва знаходзілася ва ўсходняй Польшчы, межавала з СССР і ваяводзтвамі:
Сядзіба ваяводзкае ўлады — Берасьце.
Гарады
рэдагавацьУ ваяводзтве налічвалася 17 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку: Берасьце (цэнтар ваяводзтва), Пінск, Бяроза-Картуская, Давыд-Гарадок, Дарагічын, Кобрынь, Лунінец, Столін.
Паветы
рэдагавацьВаяводзтва складалася з Брэст-Літоўскага, Дарагічынскага, Камень-Кашырскага, Кобрынскага, Косаўскага, Лунінецкага, Пінскага, Пружанскага, Сарненскага і Слонімскага паветаў.
Павет | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал.[1] |
Шчыльнасьць, чал. на км² |
Павятовы горад | Насельніцтва, чал.[1] | |
---|---|---|---|---|---|---|
Берасьцейскі | 4625 | 216 200 | 46,7 | Брэст-над-Бугам | 37412 | |
Дарагічынскі (таксама Дарагіцкі) | 2351 | 97 000 | 42,2 | Дарагічын | 1987 | |
Івацэвіцкі (ад 1935) | 3578 | 83 700 | 42,2 | Івацэвічы | 373 | |
Камень-Кашырскі (таксама Кашырскі) | 3243 | 95 000 | 29,2 | Камень-Кашырскі | 1265 | |
Кобрынскі | 3545 | 114 000 | 32,1 | Кобрынь | 10068 | |
Косаўскі (да 1935) | 3562 | 83 700 | 23,4 | Косаў | 2433 | |
Лунінецкі | 5722 | 109 300 | 19,1 | Лунінец | 8267 | |
Пінскі | 5587 | 183 600 | 32,8 | Пінск | 23497 | |
Пружанскі | 2644 | 108 600 | 41 | Пружаны | 6332 | |
Сарненскі (да 1930) | 5441 | 131 652 | 23,1 | Сарны | 5931 | |
Столінскі (ад 1923) | 5389 | 124 800 | 23,1 | Столін | 4763 |
Гміны і населеныя пункты
рэдагавацьУ склад ваяводзтва ўваходзілі 113 гмін.
Ваяводы
рэдагаваць- Валеры Роман (14 сакавіка 1921 — 3 траўня 1922)
- Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (18 траўня 1922 — 2 кастрычніка 1924)
- Казімеж Младзяноўскі (4 кастрычніка 1924 — 5 траўня 1926)
- Ян Крагельскі (14 ліпеня 1926 — 8 верасьня 1932, в. а. да 23 сьнежня 1926)
- Вацлаў Костак-Бярнацкі (8 верасьня 1932 — 2 верасьня 1939)
- Ежы Альбін дэ Трамэкур (выконваў абавязкі за Костака-Бярнацкага) (17 лютага 1937 — 7 верасьня 1937)