Доўгае (Лінаўскі сельсавет)

До́ўгае[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Доўгае
трансьліт. Doŭhaje
Фальварак Крашэўскіх на дрэварыце 1880 року
Фальварак Крашэўскіх на дрэварыце 1880 року
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Лінаўскі
Насельніцтва: 34 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225143[1]
СААТА: 1256835013
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′58″ пн. ш. 24°34′38″ у. д. / 52.58278° пн. ш. 24.57722° у. д. / 52.58278; 24.57722Каардынаты: 52°34′58″ пн. ш. 24°34′38″ у. д. / 52.58278° пн. ш. 24.57722° у. д. / 52.58278; 24.57722
Доўгае на мапе Беларусі ±
Доўгае
Доўгае
Доўгае
Доўгае
Доўгае
Доўгае
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

МінуўшчынаРэдагаваць

Вёска належала да вайтоўства Мікітычы Дабучынскай воласьці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Паводле рэвізіі 1563 року мела 10 валокаў грунту[3].

За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 263 дзесяціны зямлі[3]. Суседнія маёнткі: Стары Куплін ва ўласнасьці Марачэўскіх, Новы Куплін — ва ўласнасьці Корсакаў[4]. У пачатку XX стагодзьдзя — 276 жыхароў.

Тут мелі сядзібу харунжы Пружанскага павету Ян Крашэўскі з жонкай Соф’яй. У Доўгім нарадзіўся польскі пісьменьнік Каетан Крашэўскі, прайшлі дзіцячыя гады ягонага старэйшага брата Язэпа. У 1864, па сьмерці Яна, над маёнткам вісела пагроза канфіскацыі за дапамогу паўстанцам і перахоўваньне зброі. Люцыян быў сасланы ў Сыбір, а ўнікнуць канфіскацыі ўсё ж удалося дзякуючы таму, што маёнтак быў запісаны на памерлага бацьку[5]. Распараджацца ім у адсутнасьць брата пачаў Каетан, якому дастаўся фальварак з 308 дзесяцінамі зямлі[3]. Па вяртаньні са ссылкі Люцыян Крашэўскі прадаў сваю частку маёмасьці Каятану і зьехаў да жонкі ў Ганятычы. Па сьмерці Каятана маёнткам валодаў сын Багуслаў, а пасьля ўнучка Марыя. Ёй давялося перажыць разбурэньне сядзібы ў часе нямецкага наступу ў 1915 року (паводле іншых зьвестак, сядзіба была разбураная падчас бальшавіцка-польскай вайны)[5]. Марыя Крашэўская ня мела сродкаў на аднаўленьне сядзібы і жыла больш сьціпла, чым уласьнікі суседніх маёнткаў.

За польскім часам — фальварак[6] і вёска сьпярша ў гміне Носкі[7], а з 1926 року ў гміне Пружана[8] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Апошняя ўласьніца даўжанскай сядзібы Марыя Крашэўская была высланая ў глыб СССР[5].

НасельніцтваРэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 132 жыхары (перапіс); 1999 год — 88 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 72 жыхары, 39 двароў; 2005 год — 61 жыхар, 34 двары[9]; 2010 год — 34 жыхары

ТранспартРэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Палоннае Забалацьце[10].

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

Страчаная спадчынаРэдагаваць

Сядзіба КрашэўскіхРэдагаваць

Выгляд, які мела сядзіба Крашэўскіх — Марачэўскіх, захаваўся дзякуючы малюнкам Люцыяна Крашэўскага. Гэта быў аднапавярховы цагляны будынак у форме чатырохкутніка пад чатырохсхільным гонтавым дахам. З боку параднага ўваходу вылучаўся невялікі цагляны ганак з двума бакавымі невялічкімі вокнамі. Памеры будынку невядомыя, аднак ва ўспамінах Юзэфа Ігнацыя і Каятана неаднаразова падкрэсьлена, што дом быў невялікі. Зьлева ад хаты знаходзіўся арыгінальны флігель (у 1833 у ім пэўны час жыў Юзэф Ігнацы па вяртаньні зь Вільні). Ян з жонкай Соф’яй уласнаручна пасадзілі вакол сядзібы парк і сад. Непадалёк былі выкапаныя сажалкі, у якіх разводзілі рыбу. Багуслаў Крашэўскі, сын Каетана, пабудаваў у 1890—1900-я непадалёк ад старое сядзібы новы нэагатычны палац. Ён быў зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны[11].

Астатнія пабудовы і парк былі разбураныя за Саветамі. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны з ініцыятывы кіраўніцтва мясцовага калгасу сьцены маёнтку былі разабраныя на цэглу і прададзеныя[5], а друз з разбуранай сядзібы адвозілі на падсыпку калгаснае фэрмы[12]. У цяперашні час фэрма зачыненая і прыходзіць у заняпад.

КапліцаРэдагаваць

Здаўна была вядомая даўжанская капліца са сваім цудатворным абразом Божай Маці, якая знаходзілася на дарозе з Доўгага ў Багуслаўцы. Ян Крашэўскі, застаўшы гэтую капліцу вельмі старой і разбуранай, поўнасьцю яе аднавіў, павесіў новы звон, названы «Люцыянам». У сваіх успамінах Каетан Крашэўскі пісаў, што ў ягоныя часы на храмавае сьвята, якое адзначалася на дзень сьвятой Ганны, зьбіралася некалькі тысячаў вернікаў. Баючыся за лёс каталіцкіх сьвятыняў у Расейскай імпэрыі, ягоны бацька Ян Крашэўскі нават дасылаў запыт да Папы рымскага, ці можна вынесьці з капліцы абраз, каб яго захаваць. На гэта Піюс IX адказаў, што ў скрайнім выпадку можна, аднак калі абраз сапраўды цудатворны, дык зможа сам сябе абараніць. У выніку, як пісаў Каетан, былі зачыненыя шматлікія каталіцкія капліцы, касьцёлы прыгнечаныя, аднак Даўжанская капліца здабыла вызваленьне ад царкоўных прадпісаньняў[13]. Неаднаразова абраз ацаляў сям’ю Крашэўскіх.

 
Помнік Юзэфу Ігнацыю Крашэўскаму пад Пружанамі

Капліца, у якой былі пахаваныя двое блізкіх родзічаў Крашэўскіх, была разбураная падчас войнаў XX стагодзьдзя. Яе парэшткі і падмурак захаваліся нават пры пабудове новай дарогі з Доўгага на Росахі ў 2008 року. Аднак у кастрычніку 2011 року ўсе сьляды былі раскіданыя бульдозэрам па полі[14] працаўнікамі ААТ «Айчына» дзеля пашырэньня сельгасугодзьдзяў. Лёс цудатворнага абразу невядомы. Да 200-х угодкаў з дня нараджэньня Язэпа Крашэўскага ў 2012 року ў Доўгім плянавалася ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку[15], былі спадзевы на аднаўленьне сядзібы[12]. Камень быў усталяваны ў 2014 року ля дарогі на Круглае.

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Алфавитный список улиц по Долгое(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 17 лістапада 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 247
  3. ^ а б в Dołhe (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 425
  4. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 197
  5. ^ а б в г Алег Субтэльнік. (30 ліпеня 2012) Крашэўскія і Берасьцейшчына Культура. ЗаряПраверана 25 жніўня 2012 г.
  6. ^ Dołhe, фальварак. Radzima.net. Праверана 16 красавіка 2012 г.
  7. ^ Dołhe, вёска. Radzima.net. Праверана 16 красавіка 2012 г.
  8. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46)(пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
  9. ^ Доўгае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 503
  10. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 17 студзеня 2012 г.
  11. ^ Натальля Пракаповіч. Крашэўскія: уладальнікі маёнтку Доўгае Артыкулы. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 16 ліпеня 2012 г.
  12. ^ а б Галіна Канцовік (2 лістапада 2011) У Пружанскім раёне да 200-годдзя Юзафа Ігнацыя Крашэўскага… дабіваюць яго спадчыну. Беларускія рэгіянальныя навіны. Праверана 17 лістапада 2011 г.
  13. ^ Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 траўня 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
  14. ^ На Пружаншчыне разбілі бульдозерам склеп Крашэўскіх разам з трунамі (фота) Навіны. Эўрарадыё (3 лістапада 2011). Праверана 17 лістапада 2011 г.
  15. ^ Зводны план (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг. // «Культура». — 6—12 чэрвеня 2009. — № 23 (891).

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Доўгае (Лінаўскі сельсавет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў