Прачысьценская царква (Пружаны)
Славутасьць | |
Прачысьценская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пружаны |
Канфэсія | праваслаўе |
Тып будынка | царква |
Будаваньне | 1857—1864 гады |
Стан | зруйнаваная |
Прачысьценская царква на Вікісховішчы |
Прачы́сьценская царква́ — праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасьля паўстаньня 1863 року зь недабудаванага каталіцкага касьцёлу праекту Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1857 року мясцовы шляхціц Валенці Швыкоўскі распачаў у Пружане будаўніцтва касьцёлу. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстаньня 1863 року Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спыненыя. У 1864 храм паводле рашэньня царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касьцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асьвечаная як Прачысьценская.
За часам нацысцкай акупацыі храм зазнаў разбурэньні. Ацалелы пасьля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2].
Канчаткова царква разбураная бальшавікамі ў другой палове 50-х рокаў. Цэгла зь яе была выкарыстаная для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівэрмагу, суседніх рэстарану і гастраному (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3].
Настаяцелі
рэдагаваць1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4].
Царква дзейнічала і за немцамі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Пракаповіч Н. С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны (chm) Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны. Праверана 20 лістапада 2011 г.
- ^ Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь (Мрыхин) (28 лістапада 2001) История православной церкви г. Пружаны (рас.). Средняя школа №3 г. Пружаны. Праверана 9 лістапада 2011 г.
- ^ Ірына Сядова. (8 чэрвеня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.). Генеалогический форум ВГД. Праверана 10 лістапада 2011 г.
- ^ Щербаков Ярослав Александрович. (29 сьнежня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 3 студзеня 2012 г.
- ^ Дарафей Фіёнік. (15 кастрычніка 2011) Берасцейская сустрэча Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego. Праверана 8 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5.