Лядовы палац спорту (Пружаны)
спартовая арэна ў Пружане Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Лядовы палац (Пружаны)»)
Лядо́вы пала́ц спо́рту — лядовая арэна ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці зьмяшчальнасьцю 800 чалавек, адчыненая ў 2007 року[1].
Лядовы палац спорту (Пружаны) | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Пружаны |
Адрас | вул. Заводзкая, 15 |
Год пабудовы | 2005—2007 |
Дата адкрыцьця | 2007 |
Зьмяшчальнасьць | 800 |
Каардынаты | 52°33′58″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. / 52.56611° пн. ш. 24.47417° у. д.Каардынаты: 52°33′58″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. / 52.56611° пн. ш. 24.47417° у. д. |
Лядовы палац спорту (Пружаны) |
Дзейнасьць
рэдагавацьПалац уключае коўзанку, залю харэаграфіі, спартовыя пляцоўкі для бадмінтону, тэнісу, валейболу і баскетболу, трэніравальныя палі.
На базе палацу адчыненая дзіцяча-юнацкая спартовая школа №2 па хакеі й фігурным катаньні.
Мінуўшчына
рэдагавацьБудаўніцтва пачалося ў лістападзе 2005 року[1]. На момант свайго адкрыцьця Пружанскі палац стаў найдрабнейшым у Беларусі[2] і першым, пабудаваным у месьце раённага падпарадкаваньня[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Лукашэнка адкрыў Лядовы палац у Пружанах // Эўрарадыё, 27 ліпеня 2007 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
- ^ Ігар Карней. (25 чэрвеня 2007) У Беларусі чарговы бум узьвядзеньня лядовых палацаў Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 6 траўня 2014 г.
- ^ Николай Синицын. (10 кастрычніка 2013) «Ежемесячно уходит порядка 500 миллионов» (рас.) Goals.by Праверана 6 траўня 2014 г.