Юнімілк Пружаны
СТАА «ЮНІМІЛК Пружаны» — харчовае прадпрыемства ў горадзе Пружаны Берасьцейскай вобласьці, створанае ў 2009 року на базе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Уваходзіць у склад расейскай групы кампаніяў «Danone-Юнимилк».
ЮНІМІЛК Пружаны | |
Заснаваная | 2009 |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | 225133 Берасьцейская вобласьць, Пружаны, вул. Горына-Каляды, 26А |
Ключавыя фігуры | Віктар Ільін (дырэктар) |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | малочная прадукцыя |
Лік супрацоўнікаў | 185 |
Матчына кампанія | Юнімілк |
Дзель расейскага капіталу ў статутным капітале складае 51%, яшчэ 49% мае Пружанскі малочны камбінат.
Выпускае малако і кефір пад брэндам «Прастаквашына». З 31 сьнежня 2009 «Юнімілк Пружаны» ўключанае ў сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку прадукцыі жывёльнага паходжаньня ў Расейскую Фэдэрацыю. 99% выпусканай прадукцыі ідзе на экспарт[1].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Ольга Корелина. (27 верасьня 2010) Почему в кабинете директора «ЮНИМИЛК Пружаны» висят портреты трех президентов? (рас.) Экономика и бизнес. TUT.BY. Праверана 14 ліпеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Марына Вакульская. Кефірны прадукт ад Матроскіна // Раённыя будні. — 11 ліпеня 2012. — № 52 (9498).
- «Прастаквашына» з лугоў Белавежжа // Звязда. — 16 лютага 2012. — № 31 (27146).