Пружанская дваранская вучэльня

Пружа́нская двара́нская вучэ́льня — навучальная ўстанова ў месьце Пружаны Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Пружанская дваранская вучэльня
Пружанское дворянское училище

Будынак прыходзкай вучэльні
Заснаваная 1837
Тып вучэльня
Адрас Расейская імпэрыяПружаны, Гарадзенская губэрня
Геаграфічныя каардынаты 52°33′30.42″ пн. ш. 24°27′19.38″ у. д. / 52.55845° пн. ш. 24.4553833° у. д. / 52.55845; 24.4553833Каардынаты: 52°33′30.42″ пн. ш. 24°27′19.38″ у. д. / 52.55845° пн. ш. 24.4553833° у. д. / 52.55845; 24.4553833
Пружанская дваранская вучэльня на мапе Беларусі
Пружанская дваранская вучэльня
Пружанская дваранская вучэльня
Пружанская дваранская вучэльня

Гісторыя рэдагаваць

Адкрытая ў 1836 року як двухклясная. Напачатку мела 10 настаўнікаў і 130 вучняў, тэрмін навучаньня складаў 5 гадоў. Аднак ужо ў 1848 року вучэльня на непрацяглы тэрмін была закрытая з прычыны актыўнага ўдзелу настаўнікаў у грамадзка-палітычным жыцьці краю[1].

У 1858 пераўтвораная ў трохклясную[2]. У 1863 року ў месьце здарыўся пажар, які зьнішчыў у тым ліку і будынак вучэльні[3].

Будынак рэдагаваць

Будынак вучэльні захаваўся і знаходзіцца ў Пружанах па адрасе вул. Камсамольская, 1. За савецкім часам і да нядаўняй пары ў ім дзейнічала вечаровая школа. Цяпер тут разьмяшчаецца Цэнтар дзіцячай і моладзевай творчасьці.

Будынак занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Іосіф Машкала. На пачатку стагодзьдзя настаўнік меў зарплату падпалкоўніка // Раённыя будні. — 6 лістапада 1997. — С. 4.
  2. ^ admin. (17 лютага 2012) Историческая справка о средней школе №1 г. Пружаны (рас.). Сярэдняя школа №1 г. ПружаныПраверана 19 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Олейник Светлана Васильевна. Пружанское уездное училище (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 19 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113000592

  Пружанская дваранская вучэльнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў