Архангельск

горад у Расеі

Архангельск (па-расейску: Архангельск) — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад ейнага ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Насельніцтва складае 351 тысячы чалавек, паводле дадзеных на 2005 год. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.

Архангельск
рас. Архангельск
Герб Архангельску
Дата заснаваньня: 1584
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Архангельская вобласьць
Мэр: Дзьмітры Мораў[d][1]
Плошча:
  • 294,42 км²
Вышыня: 3 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8182
Паштовы індэкс: 163000–163072
Нумарны знак: 29
Геаграфічныя каардынаты: 64°32′35″ пн. ш. 40°32′15″ у. д. / 64.54306° пн. ш. 40.5375° у. д. / 64.54306; 40.5375Каардынаты: 64°32′35″ пн. ш. 40°32′15″ у. д. / 64.54306° пн. ш. 40.5375° у. д. / 64.54306; 40.5375
Архангельск на мапе Расеі
Архангельск
Архангельск
Архангельск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.arhcity.ru

Горад пачаў забудоўвацца з 1584 году. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьнізілася. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 году, з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманску. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска стала скарачаецца.

У горадзе маюцца прадпрыемствы дрэваперапрацоўчай, лесахімічнай, цэлюлёзна-папяровай і рыбнай прамысловасьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць