Дажынкі (фэст)
Рэспубліка́нскі фэстыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фэстываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фэстывалі праходзіла ўшаноўваньне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фэстываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.
Афіцыйную частку фэстывалю звычайна адкрывае шэсьце пачэсных гасьцей, дэлегацыяў абласьцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.
Штогадова ствараецца адпаведны плян мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаваньне гарадзкіх вуліцаў.
10 сакавіка 2014 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласьцях на базе райцэнтраў, за выключэньнем гарадоў абласнога падпарадкаваньня і тых, дзе ўжо праходзіў фэстываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсьце-кірмашы ў верасьні, а ў пачатку каляндарнага году ў Палацы незалежнасьці ў Менску[2].
Месцы правядзеньня
рэдагаваць- 1996 год — Столін
- 1997 год — Масты [3][4]
- 1998 год — Нясьвіж [5]
- 2000 год — Шклоў
- 2001 год — Мазыр [6]
- 2002 год — Полацак [7]
- 2003 год — Пружаны [8]
- 2004 год — Ваўкавыск [9]
- 2005 год — Слуцак [10]
- 2006 год — Бабруйск [11]
- 2007 год — Рэчыца [12]
- 2008 год — Ворша [13]
- 2009 год — Кобрынь [14]
- 2010 год — Ліда [15]
- 2011 год — Маладэчна [16]
- 2012 год — Горкі [17]
- 2013 год — Жлобін [18]
- 2014 год — Гарадок [19]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат(недаступная спасылка)
- ^ Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе
- ^ «Дажынкі-1997». Масты
- ^ Масты: што далі гораду «Дажынкі»?
- ^ Нясьвіж
- ^ Дажынкі ў Мазыры перанесьлі на тыдзень
- ^ У Полацку стартавалі Дажынкі-2002
- ^ Дажынкі-2003 у Пружанах
- ^ Дажынкі і «карцінкі»
- ^ «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне(недаступная спасылка)
- ^ У Бабруйску пачаўся фэстываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006»
- ^ Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах»
- ^ Дажынкі ў Воршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва
- ^ Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрынь
- ^ Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда
- ^ «Дажынкі — 2011» у Маладзечна
- ^ Дажынкі-2012 // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 верасьня 2012 г. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
- ^ У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» // Belarus.by, 27 верасьня 2013 г. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
- ^ Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусьветнага ўзроўню, глянец на будынках