Пружанскі завод радыёдэталяў

ААТ Пружа́нскі заво́д радыёдэта́ляў — прамысловае прадпрыемства ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці, заснаванае ў 1967 року.

Пружанскі завод радыёдэталяў
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1967
Разьмяшчэньне Беларусь, 225133, Берасьцейская вобласьць, Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 81
Ключавыя фігуры Віктар Каліх

Уваходзіць у склад прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.

Вытворчасьць

рэдагаваць
  • распрацоўка канструктарскае дакумэнтацыі;
  • інструмэнтальная вытворчасьць;
  • ліцьцё тэрмаплястаў;
  • ліцьцё рэактаплястаў;
  • прэсаваньне рэактаплястаў;
  • халоднае штампаваньне;
  • мэханаапрацоўка мэталаў, рамонт і выраб запчастак для тэхнікі АПК;
  • гальванічнае пакрыцьцё вырабаў з мэталу (цынк, цынабісмут, нікель, храмаваньне, срэбраньне) ў звонах і барабанах[1][2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Заснаваны ў 1967 року як філія 1-га Маскоўскага заводу радыёдэталяў. У траўні 1968 першыя супрацоўнікі былі накіраваныя на стажыраваньне ў Маскву. У сьнежні таго ж року была выпушчаная першая прадукцыя — пераменныя рэзыстары СП3-4.

Завод займаўся вытворчасьцю радыёдэталяў (рэзыстараў) для вайсковае радыёэлектроннае апаратуры. Вытворчасьць была засакрэчаная, і прадпрыемства наогул нельга было згадваць у друку[3].

Першы драўляны будынак заводакіраваньня на вуліцы Чырвонаармейскай не захаваўся. Новы галоўны корпус збудаваны на месцы былога стадыёну.

У пачатку 90-х рокаў вытворчасьць рэзыстараў заняпала, і профіль прадпрыемства перакваліфікаваны. Былі спробы выпускаць мэблевую фурнітуру, плястмасавыя цацкі, мэталаканструкцыі, дробныя мэталічныя запчасткі.

У цяперашні час частка плошчаў здаецца ў арэнду прыватным прадпрыемствам. 25 сакавіка 2012 року на складзе аднаго з арандатараў — ААТ «Нятканы сьвет» — адбыўся пажар, плошча якога склала 2400 м². На тушэньне пажару спатрэбіліся 4 гадзіны, 15 адзінак тэхнікі і 40 выратавальнікаў[4].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ «Пружанский завод радиодеталей» ОАО (рас.) Energo Belarus Праверана 6 жнищня 2015 г.
  2. ^ Добро пожаловать на сайт (рас.). Пружанскі завод радыёдэталяў. Праверана 6 жніўня 2015 г.
  3. ^ Міхаіл Міхаевіч. Ваенная тайна, якая ледзь не загубіла завод // Звязда. — 22 траўня 2003. — № 123 (24807).
  4. ^ Пожар на территории завода радиодеталей в Пружанах тушили почти 4 часа. TUT.BY (25 сакавіка 2012). Праверана 26 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

52°33′47″ пн. ш. 24°28′45″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.47917° у. д. / 52.56306; 24.47917Каардынаты: 52°33′47″ пн. ш. 24°28′45″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.47917° у. д. / 52.56306; 24.47917