Севастопаль
Севасто́паль (укр. і рас. Севастополь) — горад ва Ўкраіне, які разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву, але не ўваходзіць у склад АР Крым. Тэрыторыя ўласна гораду Севастопаль, а таксама навакольных селішчаў і гарадоў Балаклава ды Інкерман складаюць асаблівую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Севастопальскую мескую раду. Севастопальская меская рада падзеленая на чатыры раёны. Між чатырма раёнамі рады падзеленая тэрыторыя Севастопалю, але ў склад раёнаў уваходзяць таксама й прадмесьці — такім чынам, уласна места Севастопаль не ўтварае асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Севастопальскае мескае рады.
Севастопаль лац. Sievastopaĺ | |||||
укр. Севастополь | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1783 | ||||
Горад з: | 1783 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Мэр: | Уладзімер Яцуба (апошні легітымны) | ||||
Плошча: | 864 км² | ||||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 344 853 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 399,14 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 0692 | ||||
Паштовы індэкс: | 99000–99699 | ||||
КОАТУУ: | 8500000000 | ||||
Нумарны знак: | 92, СН | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°36′18″ пн. ш. 33°31′21″ у. д. / 44.605° пн. ш. 33.5225° у. д.Каардынаты: 44°36′18″ пн. ш. 33°31′21″ у. д. / 44.605° пн. ш. 33.5225° у. д. | ||||
Севастопаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://sevastopol.gov.ru |
Геаграфія гораду абумоўленая знаходжаньнем гораду на берагох затокі, праз што горад падзелены на дзьве супрацьлеглыя часткі.
Анэксія Расеяй
рэдагаваць24 лютага 2014 году мітынгоўцы паставілі на чале гораду грамадзяніна Расеі[1]. 26 лютага расейскае войска пачало ўварваньне ва Ўкраіну нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі[2].
16 сакавіка ў Севастопалі, як і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, адбыўся супярэчны Канстытуцыі[3] рэфэрэндум, на якім пры дапамозе махінацыяў, пасьлядоўнага распальваньня нянавісьці з боку расейскай прапаганды ва ўмовах адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў большасьць галасоў атрымаў варыянт «за ўзьяднаньне з Расейскай Фэдэрацыяй». Паводле старшыні камісіі па арганізацыі і правядзеньні рэфэрэндуму Міхаіла Малышава, у Севастопалі лік прагаласаваўшых перавысіў насельніцтва гораду разам зь дзецьмі бяз права голасу на 23% (+88 675 жыхароў)[4]. 17 сакавіка была абвешчаная дэ-факта залежная ад Расеі Рэспубліка Крым (АРК і Севастопаль), мэтаю якой улады рэспублікі аб’явілі ўваходжаньне ў склад Расеі. 18 сакавіка ўсталяваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі[5][6] ўлады Рэспублікі Крым падпісалі пагадненьне з прэзыдэнтам Расеі Пуціным аб уваходжаньні рэспублікі ў склад Расеі на правох двух асобных суб’ектаў — Крыму й Севастопалю.
21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскіх Севастопалю і Крыму[7], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[8]. Міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[9]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму, у тым ліку Севастопалю, на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[10].
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць- расейцы — 71,6%
- украінцы — 22,4%
- беларусы — 1,6%
- татары — 0,7%
- крымскія татары — 0,5%
- армяне — 0,3%
- габрэі — 0,3%
- малдаване — 0,2%
- азэрбайджанцы — 0,2%
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | беларуская |
---|---|---|
6,48% | 91,41% | 0,17 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лізавета Казакова. Сытуацыя ва Ўкраіне па-ранейшаму застаецца складанай // Белтэлерадыёкампанія, 24 лютага 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
- ^ Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ «Рэфэрэндум» у Бахчысараі сарваны // Радыё «Свабода», 16 сакавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
- ^ У Севастопалі прагаласавалі 123% // Радыё «Свабода», 17 сакавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
- ^ Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100—200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
- ^ Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
- ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Генасамблея ААН не прызнала вынікі рэфэрэндуму ў Крыму // БелТА, 27 сакавіка 2014 г. Праверана 28 сакавіка 2014 г.
- ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Cities & towns of Ukraine (анг.)
- Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2015 zip (укр.)
- Банк даних Державної служби статистики України (укр.)