Сьпіс вядомых асобаў Пружаншчыны
Сьпіс вядомых асобаў Пружаншчыны ўлучае асобаў, якія нарадзіліся або дзейнічалі на тэрыторыі сучаснага Пружанскага раёну або тэрыторыяў, якія раней уваходзілі ў склад Пружанскага павету Расейскае імпэрыі і міжваеннай Польшчы.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Ніна Абрамчык (1916—2004) — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца. Жонка прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка.
- Алена Аладава (1907—1986) — беларуская мастацтвазнаўца.
- Віктар Астроўскі (1912—1975) — беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, публіцыст, картограф. Сын Радаслава Астроўскага.
- Сяргей Бабрук (1901—1962) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюзу
- Ціхан Баран (1932—194) — піянэр-падпольнік. Нарадзіўся й жыў у вёсцы Байкі.
- Барыс Бокша (нар. 1960) — беларускі графік.
- Марына Букса (нар. 1987) — беларуская легкаатлетка, уладальніца Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы ў кіданьні кап’я (2010).
- Павал Буцько, беларускі рэвалюцыянэр, камуніст.
- Емяльян Вароніч (1924—2013) — паэт, настаўнік.
- Казімер Велікаселец (нар. 1945) — рыма-каталіцкі біскуп, дамініканец.
- Алег Вялічка (нар. 1959), беларускі лекар, дэпутат.
- Уладзімер Вялічка (нар. 1943), беларускі філёзаф, журналіст.
- Аляксандар Мікалай Гараін (1651—1735) — рыма-каталіцкі дзяяч ВКЛ.
- Ганна Гаўра (нар. 1987) — беларуская вясьлярка, чэмпіёнка Эўропы 2010 року ў складзе жаночае чацьвёркі без стырнавое.
- Сямён Гершгорын (1901—1933) — беларускі савецкі матэматык.
- Сяргей Гімаеў (нар. 1955) — савецкі хакеіст, трэнэр.
- Алена Глінская (каля 1508—1538) — вялікая княгіня маскоўская (1533—1538), жонка вялікага князя Васіля III і маці Івана Жахлівага.
- Раіса Жук-Грышкевіч (1919—2009) — дзяячка беларускай эміграцыі, жонка прэзыдэнта БНР Вінцэнта Жука-Грышкевіча.
- Аркадзь Дзенісевіч (нар. 1940) — мастак, мастацтвазнаўца, паэт, пэдагог.
- Канстанцін Дронь — беларускі паэт.
- Язэп Дудзінскі (1886—1917) — удзельнік рэвалюцыяў 1905—1907 і кастрычніцкага перавароту 1917 рокаў.
- Платон Жуковіч (1857—1919) — гісторык, чалец-карэспандэнт Расейскай Акадэміі навук.
- Міхась Забэйда-Суміцкі (1900—1981) — сьпявак. З посьпехам выступаў у Міляне. Выконваў клясычныя, народныя партызанскія сьпевы. Працаваў у Празе, там і пахаваны. Нарадзіўся ў вёсцы Шэйпічы.
- Мікола Засім (1908—1957) — беларускі паэт. Нарадзіўся ў вёсцы Шані.
- Рыгор Засім (1894—1971) — бальшавік, палітычны дзяяч.
- Язэп Здановіч (1898—?) — савецкі музыказнаўца-фальклярыст.
- Леан Зянковіч (1808—1870) — паэт-«паляшук», публіцыст, мэмуарыст. Нарадзіўся ў вёсцы Ляхі.
- Фэлікс Зянковіч (1842—1910) — навуковец-прыродазнаўца, мэмуарыст. Удзельнік паўстаньня 1863—64 рокаў.
- Мікола Ільяшэвіч (1903—1934) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, псыхоляг, настаўнік.
- Данута Кабацінска-Кнапік (нар. 1927) — польская прафэсарка, доктарка мэдычных навук, выкладчыца Мэдычнай акадэміі ва Ўроцлаве[1].
- Міраслаў Каролька (1935—2006) — польскі гісторык літаратуры, прафэсар[1].
- Мікалай Карполь (нар. 1938) — савецкі й расейскі жаночы валейбольны трэнэр
- Каэтан Крашэўскі (1827—1896) — пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў (у тым ліку і зборы Сапегаў). Родны брат Язэпа Крашэўскага. Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае Пружанскага раёну.
- Люцыян Крашэўскі (1820—1892) — беларускі і польскі мастак, фатограф.
- Аляксандар Краўцоў (нар. 1953) — расейскі спартовы дзяяч, заслужаны трэнэр.
- Рамуальд Кропат (1927—2008) — польскі кінаапэратар (у т. л. «Чатыры танкісты і сабака») і радыэстэт[1].
- Язэп Крупскі (1934—2014) — беларускі мастак. Нарадзіўся ў вёсцы Куплін.
- Уладзімер Крываблоцкі (нар. 1952) — беларускі мастак-манумэнталіст, жывапісец.
- Ігнат Кулакоўскі (1800—1870) — польскі і беларускі паэт, дзяржаўны дзяяч, пэдагог.
- Антон Лабуда (1923—2011) — доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар.
- Георгі Літвінюк (нар. 1961), беларускі геоляг, пэдагог.
- Леанід Лукша (1930—2011) — доктар тэхнічных навук, прафэсар.
- Ксенія Львова (1897—1968) — сыбірская пісьменьніца, ляўрэатка Сталінскай прэміі.
- Францішак Ляхоцкі (1899—1988) — польскі паэт эміграцыі.
- Казімер Марач (1951—1972) — савецкі вайсковы марак, што загінуў падчас аварыі на АПЛ «К-19»
- Мікалай Мікулік (нар. 1932) — беларускі навукоўца-матэматык, заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Сямён Мікульскі (1896—1964) — савецкі вайсковец, генэрал-лейтэнант.
- Піліп Мядзьведзь (1890—1937) — савецкі чэкіст, удзельнік барацьбы за ўсталяваньне савецкай улады ў БССР і РСФСР.
- Панцеляймон (Ніжнік) (1895—1984) — архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой.
- Андрэй Павук (1907—1990) — беларускі мастак.
- Юзэф Караль Патоцкі (1854—1898/1899) — польскі паэт і публіцыст.
- Аўгустын Пацэвіч (1847—1928) — лекар-філянтроп, ганаровы міравы судзьдзя ў пружанскім судзе. Ягоным імем была названая галоўная вуліца места (цяпер вул. Савецкая).
- Казімер Пацэвіч (1895—1974) — польскі мастак, афіцэр Войска Польскага
- Міхаіл Петруковіч — украінскі грамадзкі дзяяч, прадпрымальнік.
- Юры Попка (1912—1990) — беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменьнік. Стваральнік беларускага музэю ў Ляймэне (Нямеччына).
- Павал Пракапеня (1910—1976) — беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак.
- Пётар Пракаповіч (нар. 1942) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
- Мікалай Пружанскі (Ліноўскі) (1844—1919) — жыдоўскі пісьменьнік.
- Сямён Рапапорт (1858—1920) — жыдоўскі журналіст[2].
- Міхаіл Рубец (нар. 1943) — пілёт I клясы, заслужаны працаўнік транспарту Ўкраіны. Прафэсар, кандыдат тэхнічных навук.
- Генры Русота (1869—1925) — жыдоўскі дырыгент, кампазытар.
- Юлія Рыпінская (нар. 1994), беларуская цяжкаатлетка.
- Арон Салавейчык (1917—2001) — артадаксальны юдаіст, вядомы дасьледнік Талмуду, Галахі і Рош ешывы.
- Ёзэф Доў Салавейчык (1903—1993) — жыдоўскі філёзаф, рабін.
- Янка Саланевіч (1891—1953) — расейскі публіцыст, тэарэтык манархізму.
- Васіль Сёмуха (нар. 1936) — перакладнік.
- Шыман Старавольскі (1588—1656) — польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі сьвятар.
- Мікалай Тарасюк (1932—2015) — беларускі разьбяр, музычны майстар. Народны майстар Рэспублікі Беларусь.
- Ганна Ташпулатава (нар. 1987) — беларуская лёгкаатлетка, спрынтарка. Шматразовая чэмпіёнка краіны, майстар спорту міжнароднае клясы.
- Язэп Урбановіч (1907—1944) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне. Стрыечны брат Міхася Забэйды-Суміцкага.
- Якуб Харэўскі (1900—1968) — беларускі падпольнік, атаман, адзін з кіраўнікоў антысавецкага руху супраціву ў Беларусі.
- Міхаіл Хацімскі (1903—1986) — палкоўнік, удзельнік грамадзянскай вайны ў Расеі і нямецка-савецкай вайны. Герой Савецкага Саюзу.
- Мечыслаў Хвойнік (1902—1962) — польскі й ізраільскі шахіст. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны.
- Іван Хвораст (1902—1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, зьбіральнік беларускага харэаграфічнага фальклёру. Нарадзіўся ў вёсцы Кацёлкі.
- Ігнат Цэйзік (1779—1858) — жыдоўскі мастак, махляр. Нарадзіўся ў вёсцы Лыскаў.
- Сяргей Чарановіч (нар. 1958) — графік. Нарадзіўся ў мястэчку Шарашоў.
- Іван Чарнякевіч (нар. 1955) — мастак. Нарадзіўся ў вёсцы Плябанцы.
- Іцхак Шамір (нар. 1915) — ізраільскі палітык, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю.
- Марына Шода (нар. 1973) — беларуская перакладніца.
- Баляслаў Шчэрба (1925—2012) — польскі вайсковец, палітычны дзяяч.
- Рыгор Шырма (1892—1978) — харавы дырыгент, фальклярыст, музычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст.
- Якаў Юдзялеўскі (1868—1955 або 1957) — літаратар, нарадаволец.
- Дзьмітры Якуцэня (нар. 1951) — мастак.
- Соф’я Яноўская (1896—1966) — лёгік, філёзаф, матэматык.
- Уладзімер Ясінскі (нар. 1940) — украінскі навуковец у галіне матэматычнай кібэрнэтыкі. Доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар.
Жыхары
рэдагаваць- Давід Алеві (1586—1667) — выбітны заканазнаўца. Быў рабінам у Пружанах.
- Міхась Баброўскі (1785—1848) — беларускі славіст, арыенталіст, філёзаф, доктар тэалёгіі, сябра Археалягічнай Акадэміі ў Рыме, Парыскага і Лёнданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Зь ягоным імем зьвязанае адкрыцьцё Супрасьлеўскага рукапісу. Пахаваны ў Шарашове.
- Барыс Бахараў (1902—1944) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр танкавых войскаў.
- Ян Вуйцік (1913—2009) — паэт эміграцыі, званы «бардам Палесься», пісьменьнік, журналіст[1].
- Павал Баброўскі (1832—1905) — гісторык і этнограф. Пляменьнік Міхаіла Баброўскага. У дзяцінстве жыў у вёсцы Абруб Пружанскага раёну. Скончыў Пружанскую дваранскую вучэльню.
- Аляксандар Быхавец (?—1863) — шляхціч, гісторык-аматар. Памёр у Магілёўцах.
- Васіль Гарустовіч (1914—1987) — хірург, правёў больш за 20 000 апэрацыяў.
- Казімер Гечыс (1900—1986) — каталіцкі сьвятар. Быў вікарыем пружанскай парафіі і настаўнікам гімназіі імя Міцкевіча
- Павал Горын-Каляда (1900—1938) — гісторык, прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук.
- Флявіян (Дзьмітрыюк) (1895—1977), праваслаўны сьвятар. За польскім часам быў настаяцелем Аляксандра-Неўскага сабору ў Пружане.
- Альбін Дзяконскі (1838—1918) — шляхціч, уласьнік маёнтку Чахец.
- Альбін Дзяконскі (1892—?) — польскі паэт, апошні ўласьнік маёнтку Магілёўцы.
- Станіслаў Жукоўскі (1875—1944) — мастак, сябра таварыства перасоўных выставаў (з 1903 году), Саюзу расейскіх мастакоў (з 1907 году). Дзяцінства правёў у вёсцы Стараволя.
- Чэслаў Зьбяранскі (1885—1982) — польскі інжынэр, піянэр авіяцыі. Быў старастам Пружанскага павету ў міжваеннай Польшчы.
- Цімафей Кавалёў (1918—1981) — савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, Герой Савецкага Саюзу. Выкладаў у сярэдняй школе №2 м. Пружаны.
- Павал Казлоўскі (нар. 1942) — беларускі вайсковы дзяяч, другі міністар абароны Рэспублікі Беларусь.
- Яўстафі Каліскі (1865—1954) — праваслаўны сьвятар. У 1889—1893 служыў у засімавіцкім прыходзе.
- Францішак Карпінскі (1741—1825) — паэт-драматург, адзін з родапачынальнікаў польскага сэнтымэнталізму. З 1793 па 1825 гады арандаваў маёнткі Красьнік і Хораўшчызна на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну.
- Вера Кляйнміхель (1877—1948) — фрэйліна на імпэратарскім двары, графіня, уласьніца Пружанскага палацыку.
- Язэп Крашэўскі (1812—1887) — пісьменьнік, гісторык, грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, акадэмік Кракаўскай Акадэміі навук. Нарадзіўся ў сям’і пружанскага харунжага.
- Ян Канёва-Крашэўскі (1789—1864) — шляхціч, харунжы Пружанскага павету. Бацька Каетана, Люцыяна і Язэпа.
- Раман Кротаў (1923—1999) — савецкі вайсковец-выведнік, поўны кавалер ордэна Славы.
- Уладзімер Крукоўскі (нар. 1937) — мастак-партрэтыст. Жыў і вучыўся ў Ружанах.
- Мікола Купрэеў (1937—2004) — паэт, пісьменьнік. Ляўрэат літаратурных прэміяў імя Аркадзя Куляшова і Берасьцейскай мядовай.
- Іван Кухараў (1911—1951) — падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюзу.
- Алена Лось (1933—2013) — беларуская мастачка, графік.
- Эліяху-Хаім Майзэль (1821—1912) — адзін з духоўных лідэраў жыдоўскіх суполак Расейскай імпэрыі. Быў рабінам у Пружанах (1861—1867).
- Якаў Малайчук (нар. 1944) — беларускі харавы дырыгент, стваральнік адзінага ў Беларусі музэю Рыгора Шырмы.
- Юры Малышэўскі (нар. 1956) — беларускі майстар выцінанкі, Народны майстар Рэспублікі Беларусь.
- Соф’я Мальская, маці Каетана, Люцыяна і Язэпа Крашэўскіх. Жыла ў Доўгім.
- Міраслаў Масакоўскі (1929—2001) — польскі лекар-нэўроляг і нэўрапатоляг. Навучаўся ў гімназіі імя Міцкевіча.
- Сэрафін Міхалеўскі (нар. 1923) — беларускі і польскі філёзаф, філёляг, паэт. Дзяцінства правёў у вёсцы Росахі.
- Іван Наўродзкі (1900—1961) — беларускі праваслаўны сьвятар.
- Фабіян Пачобут-Адляніцкі (1897—1944) — каталіцкі сьвятар. Быў вікарыем пружанскай парафіі і настаўнікам гімназіі імя Міцкевіча.
- Рыгор Печнікаў (нар. 1940) — беларускі мастак, графік. Жыве і працуе ў Пружанах.
- Канстантын Пілінкевіч (1874—1936) — праваслаўны сьвятар, абаронца правоў беларусаў у міжваеннай Польшчы.
- Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман (1835—1896) — буйны рабін літоўскага жыдоўства. Быў рабінам у Пружанах (1870—1883).
- Мікалай Разанаў (1898—1977) — польскі гісторык, вайсковец, аўтар грунтоўнага гістарычнага нарысу па Пружанскім павеце.
- Абігдор бэн Самуэль (?—1771) — рабін. Быў рабінам у Пружанах.
- Ігнаці Сапега (да 1721—1758) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Марыя Сапега (1910—2009), польская грамадзкая дзяячка. Мела сядзібу пад Ружанамі.
- Павал Ян Сапега (1609/1610—1665) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Яэль Сыркес (1561—1640) — талмудыст, галахіст. Быў рабінам у Пружанах.
- Казімер Сьвёнтак (1914—2011) — кардынал, былы старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Быў вікарыем у пружанскім касьцёле з кастрычніка па 26 верасьня 1939 г. (арыштаваны савецкімі ўладамі), працягнуў служыць з канца чэрвеня 1941 г. па 17 сьнежня 1944 (арыштаваны савецкімі ўладамі).
- Давід Файгенбаўм (1889—1943) — апошні рабін Пружаны (1929—1943).
- Эліяху Файнштайн (1843—1929) — быў рабінам у Пружанах (1884—1929).
- Міхась Федароўскі (1853—1923) — зьбіральнік фальклёру і дасьледнік беларускай культуры і гісторыі.
- Уладзімер Фінькоўскі (1906—1988) — беларускі праваслаўны сьвятар. Напрыканцы 1930-х — у пачатку 1940-х служыў у Пружанах.
- Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка, журналістка. Навучалася ў Пружанах, стварыла гімн Пружанаў.
- Валенці Швыкоўскі (каля 1817—1900) — маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат.
- Станіслаў Ягадынскі (1590 ці 1594/1595 — каля 1644) — паэт, перакладнік, пэдагог, знаўца геральдыкі.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в г Z historii Prużany // Echa Polesia. — 2011. — № 2.
- ^ Пружаны (рас.). Расейская жыдоўская энцыкляпэдыя. Праверана 23 студзеня 2012 г.