Павал Баброўскі
Па́вал Во́сіпавіч Бабро́ўскі (2 красавіка [ст. ст. 21 сакавіка] 1832, маёнтак Вака ля Вільні — 16 лютага [ст. ст. 3 лютага] 1905, Пецярбург) — расейскі генэрал, юрыст, гісторык, этнограф. Пляменьнік Міхаіла Баброўскага.
Павал Восіпавіч Баброўскі | |||||||
2 красавіка 1832 — 16 лютага 1905 | |||||||
Месца нараджэньня | Вака ля Вільні | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Пецярбург | ||||||
Прыналежнасьць | Расея | ||||||
Род войскаў | Генэральны штаб | ||||||
Гады службы | 1851—1905 | ||||||
Званьне | генэрал ад інфантэрыі | ||||||
Бітвы/войны | Крымская вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баброўскі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1832 року ва ўніяцкай[1] сям’і прафэсара Віленскага ўнівэрсытэта, доктара філязофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад Дарагічыну. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласьці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску Абруб каля Стараволі. Пачатковую адукацыю Павал атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Міхаіла Баброўскага, які на той час быў сьвятаром у парафіі шарашоўскай Прачысьценскай царквы.
У 1842 року малады Павал паступіў у Пружанскую дваранскую вучэльню, аднак ня здолеў скончыць яе празь фінансавыя цяжкасьці і працягнуў навучаньне ў Полацкім кадэцкім корпусе (1844—1849), атрымаўшы на гэтыя мэты фінансавую дапамогу ад дваранскага апякунскага камітэту Гарадзенскай губэрні. Яшчэ праз два рокі Баброўскі скончыў Дваранскі корпус, атрымаўшы чын паручыка, і 7 жніўня 1851 ў чыне прапаршчыка прызначаны на службу ў ляйб-гвардыі Літоўскі полк.
Удзельнічаў у кампаніі 1853—1854 на Дунайскім тэатры, быў адзначаны некалькімі ўзнагародамі. У 1857 скончыў курс у Мікалаеўскай акадэміі Генэральнага штабу ў Пецярбургу, узначальваў юнкерскія вайсковыя вучэльні. У 1859—1875 служыў на пасадах у Генэральным штабе, зь ягоным удзелам у гэты пэрыяд былі адчыненыя 24 вайсковыя вучэльні. У 1864 атрымаў званьне палкоўніка, 17 красавіка 1870 — генэрал-маёра. У 1871 року ўзнагароджаны ордэнам сьв. Станіслава 1-й ступені.
У 1875 быў прызначаны начальнікам Вайскова-юрыдычнай акадэміі і ўзнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 1-й ступені. У 1878 правёў рэформу акадэміі з мэтай пераўтварэньня яе ў сучасную навукова-адукацыйную ўстанову; узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 2-й ступені. 30 жніўня 1881 атрымаў чын генэрал-лейтэнанта; у 1885 ўганараваны ордэнам Белага Арла. У 1897 ў чыне генэрала ад інфантэрыі быў прызначаны сэнатарам і прысутнічаў у судовым дэпартамэнце Сэнату да самай сьмерці.
Чалец-супрацоўнік Расейскага геаграфічнага таварыства, ганаровы чалец Вайскова-юрыдычнай акадэміі.
У апошнія рокі жыцьця моцна хварэў. Памёр 16 лютага 1905 року ў Пецярбургу. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губэрні.
Навуковая дзейнасьць
рэдагаваць
Каб пераканацца, да якога племені належаць жыхары пэўнай краіны, самым дакладным і практычным спосабам зьяўляецца найперш мова, а за ёй і іншыя жыцьцёвыя зьявы, таму што мова — гэта як родавы герб, пакінуты чалавеку яго продкамі, яго карэнным племенем, гэта люстэрка, у якім найвыразьней адбіваецца маральны характар і нават уся гісторыя народу, мова жыве разам з народам, разам зь ім разьвіваецца і памірае…. |
Павал Баброўскі[1]. |
З 1859 року рэдактар грунтоўнага дасьледаваньня па гісторыі Гарадзеншчыны і Беласточчыны «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расеі, сабраныя афіцэрамі Генэральнага штабу. Гарадзенская губэрня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2-м т., СПб., 1863). У працы пададзены зьвесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асьвеце, пра гарады і мястэчкі губэрні. Адразу па яе выхадзе Баброўскі быў прызнаны навуковымі коламі як сур’ёзны дасьледнік і прыняты ў склад сябраў-карэспандэнтаў Расейскага геаграфічнага таварыства. Аляксандар II узнагародзіў за гэтую працу Паўла Баброўскага ордэнам Сьвятога Ўладзімера 4-й ступені.
Аўтар дасьледаваньняў «Ваеннае права ў Расеі пры Пятры Вялікім» (СПб., 1882—1898) і гісторыі палкоў ляйб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.), шэрагу іншых працаў па ваенным праве, ваеннай статыстыцы і гісторыі. Браў актыўны ўдзел у пэрыядычнай вайсковай і гістарычнай літаратуры і зьмясьціў шэраг артыкулаў у «Военном сборнике», «Русском инвалиде» і «Русской старине».
Аўтар гісторыка-краязнаўчых нарысаў пра Гародню, Слонім, Зэльву і інш. Адным зь першых узьняў пытаньне пра моўную і этнічную прыналежнасьць беларусаў, падкрэсьліваў глыбокую старажытнасьць беларускай мовы, але вызначаў шляхі яе разьвіцьця згодна з царскай русіфікатарскай палітыкай. Насельніцтва Гарадзенскай губэрні падзяляў на «рускіх» (чорнарусаў, па мове — беларусаў і маларусаў, альбо палешукоў ці пінчукоў, і бужан), а таксама этнічныя групы яцьвягаў, «падлясянаў» і «палякаў-мазураў»[1].
Добра ведаў беларускую мову, захапляўся гісторыяй роднага краю і ўніяцкай царквы (у 1839 сям’я перайшла ў праваслаўе).
Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялёгіі, пэдагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы, краязнаўстве. Архіў Паўла Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені (1871)
- Ордэн Сьвятой Ганны I ступені (1875)
- Ордэн Сьвятога Ўладзімера II ступені (1878)
- Ордэн Белага Арла (1885)
- Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага (1896)
- Залаты мэдаль імя графа Талстоя Пецярбурскай акадэміі навук
Бібліяграфія
рэдагаваць- Историкостатистический очерк города Гродны // Памятная книжка Гродненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860
- Законы движения народонаселения Гродненской губернии в 15летний период // Памятная книжка Гродненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860
- Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. №85, 86
- Гродненская губерния. Ч. 1—2 (в 4-х книгах). СПб., 1863 (сокращённое издание в одном томе: СПб., 1864)
- Историческая монография города Гродны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., №7
- Г. Слоним и примечательные места Слонимского уезда // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., №12
- Юнкерские училища. Т. 1—3 (в 5-ти книгах). СПб., 1872—1876
- Развитие способов и средств для образования юристов военного и морского ведомств в России. Т. 1—2 (в 5-ти вып.). СПб., 1879—1898
- Происхождение артикула воинского и изображение процессов Петра Великого по уставу воинскому 1716 г. СПб., 1881
- Старошведское военное право. М., 1881
- Зачатки реформ в военно-уголовном законодательстве в России. СПб., 1882
- Постоянные войска и состояние военного права в России в XVII столетии. М., 1882
- Пятьдесят лет специальной школы для образования военных законоведов России. СПб., 1883
- Переход России к регулярной армии. СПб., 1885
- Уклонение от военной службы. По законам древнеримским, французским, германским, шведским а также и русским с XVII века. СПб., 1886
- Вейде Адам Адамович, один из главных сотрудников Петра Великого и его устав 1698 года. (Историко-юридическое исследование). Казань, 1887
- Военное право в России при Петре Великом. СПб., 1887
- Военные законы в рукописях и первопечатных изданиях. СПб., 1887
- Воспоминания офицера о военных действиях на Дунае 1853 и 1854 гг. СПб., 1887
- К истории военно-учебной реформы Императора Александра II // «Русская старина», 1887 г.
- Судьба Супрасльской рукописи… — Спб., 1887
- Еще заметка о Супрасльской рукописи. — СПб., 1888
- Михаил Кириллович Бобровский (1785—1848), учёный-ориенталист. Историко-биографический очерк. СПб., 1889
- Преступления против чести по русским законам до начала XVIII века. СПб., 1889
- Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра I. Историческое исследование по архивным документам. СПб., 1890
- Упразднение Супрасльской грекоуниатской епархии и восстановление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890
- Завоевание Ингрии Петром Великим. СПб., 1891
- К биографии Антония Юрьевича Сосновского. Переписка в 1826, 1827 и 1828 гг. Вильна, 1891
- История 13-го Лейб-гренадёрского Эриванского Его Величества полка за 250 лет. М. Ф. — А III. 1642—1892. Ч. 1—5 (в 7 книгах). СПб., 1892—1898
- Кубанский егерский корпус, 1786—1796 гг. СПб., 1893
- Значение Кавказской резервной гренадёрской бригады 1816—1856 гг. (О совокупных действиях на поле сражения и в бою). СПб., 1895
- Потешные и начало Преображенского полка. СПб., 1889
- К двухсотлетию учреждения регулярных войск в России (1699-1700 по 1899-1900)
- История Лейб-гвардии Преображенского полка. Т. 1—2 (в 4-х книгах). СПб., 1900—1904
- История Лейб-гвардии Уланского Её Величества полка. Т. 1—2 (в 4-х книгах). СПб., 1903
Сям’я
рэдагавацьЖонка — Марыя Васільеўна (у дзявоцтве Панцялеева). Мелі шасьцёра дзяцей, у тым ліку трох сыноў (Сяргея, Міхаіла і Васіля), якія таксама сталі вайскоўцамі. Аднак з дачок, Яўгенія, стала мастачкай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475). — С. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.. — Мн.: 1964.
- Военная энциклопедия. — СПб.: Товарищество И. Д. Сытина, 1911—1914. — Т. 4.
- Глиноецкий Н. П. Исторический очерк Николаевской академии Генерального штаба. — СПб.: 1882.
- Здановіч І. Баброўскі Павел // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — С. 16.
- Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475).
- Шалькевіч В. Ф. Баброўскі Павел Восіпавіч (02.04.1832 — 16.02.1905), гісторык, этнограф // Асветнікі зямлі беларускай / В. Ф. Шалькевіч. — Мн.: 2006.
- Бобровский Павел Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.