Поразаў
Поразаў[2] (з 1958 году — Поразава[3]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 864 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км ад Сьвіслачы, за 112 км ад Горадні; аўтамабільныя дарогі на Сьвіслач, Ваўкавыск, Ружаны.
Поразаў лац. Porazaŭ | |||||
Вуліца і касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 15 стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 29 чэрвеня 1518 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Сьвіслацкі | ||||
СельсаветПасялковы савет: | Поразаўскі сельсаветПоразаўскі | ||||
Насельніцтва: | 864 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1513 | ||||
Паштовы індэкс: | 231982 | ||||
СААТА: | 4252857907 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′12″ пн. ш. 24°22′1″ у. д. / 52.93667° пн. ш. 24.36694° у. д.Каардынаты: 52°56′12″ пн. ш. 24°22′1″ у. д. / 52.93667° пн. ш. 24.36694° у. д. | ||||
± Поразаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Поразаў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі клясыцызму і палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў, помнікі архітэктуры XIX ст.
Назва
рэдагавацьВарыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Porozow (29 чэрвеня 1460 году[4] і 1744 год[5]); Порозов (1553 год)[6].
Гісторыя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Гісторыя Поразава
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Поразаў упамінаецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых зьвестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1506 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Поразаву Магдэбурскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 году атрымала яго паўторна[7]). У рэвізорскім лісьце ад 4 сьнежня 1615 году зазначалася:
…король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… | ||
У чэрвені 1616 году Поразаў атрымаў герб: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках»[8]. У 1645 годзе сярод вернікаў Поразаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету[9] Гарадзенскай губэрні. На 1878 год у мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве дзеялі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[10]. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру вытворчасьці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[11].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Поразаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Поразаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Поразаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Поразаў увайшоў у склад Беларускай ССР[13]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Поразаў увайшоў у склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і з 12 кастрычніка 1940 году — сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
30 красавіка 1958 году Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Поразаўскі сельсавет ліквідавалі, а населеныя пункты гэтага сельсавету перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пасялковага савету[14][15]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Сьвіслацкага раёну. 1 студзеня 2014 году пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаве[16].
-
Сядзіба, да 1910 г.
-
Сынагога, 1907 г.
-
Багудзенкі. Сядзіба Бутаўт-Андрайковічаў, да 1939 г.
-
да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 207 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 124, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 79[17]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 юдэяў[18]; 1897 год — 1,5 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[19]; 1998 год — 1450 чал.[20]; 2000 год — 1,4 тыс. чал.[21]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 913 чал.[23]; 2017 год — 900 чал.[24]; 2018 год — 864 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, спэцшкола-інтэрнат (зачыненая), лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца | Сьвіслацкая вуліца[25] Крапіўніцкая вуліца Школьная вуліца |
Кастрычніцкая вуліца |
17 верасьня вуліца | Маташанская вуліца Царкоўная вуліца Мсьцібаўская вуліца |
|
Леніна вуліца | Слонімская вуліца[25] Ружанская вуліца Касьцельная вуліца |
|
Савецкая вуліца | Ваўкавыская вуліца Гарнастаевіцкая вуліца |
Пралетарская вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Суботка вуліца Польная вуліца |
|
Якуба Коласа вуліца | Навадворская вуліца Берасьцейская вуліца |
Юзэфа Пілсудзкага вуліца[26] |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемства вытворчасьці лазовай мэблі.
- ААТ «Сьвіслацкая фабрыка лазовай мэблі»
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць1 сьнежня 2019 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла ўлучэньне ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі прыгатаваньня пірага «Поразаўская банкуха» ў Поразаве і суседняй вёсцы Карэвічы[27].
Славутасьці
рэдагаваць- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1825—1828)
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Бутаўт-Андрайковічаў у Багудзенках (XIX ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (1872; мураўёўка)
Асобы
рэдагаваць- Юлія Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф; стаяла ля вытокаў дзяржаўнай рэгістрацыі беларускіх друкаваных выданьняў, стваральніца першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі
- Нота Казлоўскі (1906—1972) — мастак і дызайнэр жыдоўскага паходжаньня
- Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная акторка, празваная «маці жыдоўскага тэатру»
- Яўген Паплаўскі (нар. 1959) — кампазытар
- Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1958 г. О преобразовании деревни Порозов Порозовского района Гродненской области в городской поселок
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 308
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 264.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 461.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 497.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1958 г. О преобразовании деревни Порозов Порозовского района Гродненской области в городской поселок (рас.)
- ^ Порозовский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.), Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Перечень наименований географических объектов, изменивших род объекта в 2013 году (рас.), Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Krzywicki J. Porozów // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 826.
- ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 550.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 511.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Плян Поразава 1868 году
- ^ Назвы вуліц у Поразаве (рас.)
- ^ Вікторыя Целяшук. «Каб усё радзіла і пладзіла» // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2019. — № 239 (29106). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.