Пружанскі льнозавод
Каардынаты: 52°32′26″ пн. ш. 24°27′8″ у. д. / 52.54056° пн. ш. 24.45222° у. д.
«Пружа́нскі льнозаво́д» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1973 году ў Пружанах (Берасьцейская вобласьць).
«Пружанскі льнозавод» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1 ліпеня 1973 (51 год таму) |
Уласьнікі | Пружанскі раённы выканаўчы камітэт (93%) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Берасьцейская вобласьць |
Адрас | Пружаны, вул. Макаранкі, д. 25 |
Ключавыя фігуры | Мікалай Жогал (кіраўнік), Алег Найбіч (галоўны інжынэр)[1] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | ільновалакно, палатно, кастра і насеньне льну, ільняны шпагат |
Абарачэньне | ▲14,017 млн рублёў[2] (2020 г.; 5,435 млн $)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲2,04 млн рублёў (2020 г.; 0,791 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲2,04 млн рублёў (2020 г.; 0,791 млн $) |
Лік супрацоўнікаў | 202 (2021 год) |
Матчына кампанія | Пружанскі раённы выканаўчы камітэт |
Аўдытар | «Фораўдыт» (Смаргонь)[4] |
На 2021 год завод вырабляў доўгае і кароткае льновалакно, іглапрабіўное палатно, кастру і насеньне льну, грубачасанае валакно і льняны шпагат[5].
Мінуўшчына
рэдагаваць1 ліпеня 1973 году ў Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР заснавалі «Пружанскі льнозавод». Магутнасьць заводу на 140 працаўнікоў складала 1100 тонаў ільновалакна і 5500 тонаў перапрацоўкі льносаломкі. На канец сьнежня 1975 году 75 са 175 працаўнікоў мелі сярэднюю спэцыяльную асьвету[6]. У 2010 годзе пачалі замену савецкага абсталяваньня на сучаснае ў выглядзе бэльгійскай лініі перапрацоўкі льнотрасты. 9 траўня 2011 году ў новым цэху зьнялі 1-ю пасму доўгага валакна. У 2012 годзе пабудавалі 3 шохі захоўваньня льнотрасты, паліўную запраўку, вагавае і прахадное памяшканьні. У 2013 годзе льном засеялі 2500 гектараў у Пружанскім і Івацэвіцкім раёнах. «Пружанскі льнозавод» набыў 4 трактары «МТЗ-3022» з дыскатарамі, плугамі і пасяўнымі агрэгатамі, а таксама 2 самаходныя апрыскавальнікі «Тэхнома», 10 самаходных 2-паточных церабілак, 5 самаходных ачэсвальнікаў-абарочвальнікаў, 17 самаходных абарочвальнікаў, 3 прычапныя 3-радныя ўспушвальнікі, 6 пагрузчыкаў «Амкадар» і «Маніту», 10 аўтамабіляў, прычэпы і навясную тэхніку. Таксама прадпрыемства мела 30 прэс-падборшчыкаў. У 2013 годзе ўраджайнасьць склала звыш 17 цэнтнэраў з гектару. Звыш 60% доўгага льновалакна паставілі на «Аршанскі льнокамбінат» (Віцебская вобласьць), а рэшту — за мяжу, пераважна ў Кітай[7].
У 2014 годзе атрымалі ўраджай трасты на звыш 14 000 тонаў па больш як 30 цэнтнэраў з гектару. Увосень за 8-гадзінную зьмену атрымлівалі каля 3-х тонаў валакна на новай лініі, на якой да пераабсталяваньня выраблялі ўдвая меней[8]. За 2016 год перапрацавалі каля 12 000 тонаў ільняной трасты, зь якой штомесяц выпускалі па 300 тонаў ільновалакна[9].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Аляксандар Алікевіч (1973 — пасьля 1975 году)
- Мікалай Жогал (прынамсі зь 2013 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Гадавая справаздачы за 2020 год (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 15 красавіка 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа (2,5789 рублі за даляр ЗША) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2020 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Аўдытарскія высновы за 2020 год (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 15 красавіка 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Пра нас (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Марына Вакульская, Алена Даўжанок. Узор ільнаводства — у Пружанах // Зьвязда : газэта. — 21 сьнежня 2014. — № 10 (27620). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Патоня. Ільняная галіна ў Беларусі - на асаблівым кантролі // Белтэлерадыёкампанія, 31 кастрычніка 2014 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
- ^ Пружанскі льнозавод атрымлівае 300 т ільновалакна ў месяц // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 сакавіка 2017 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (рас.) // ААТ «Пружанскі льнозавод», 15 красавіка 2021 г. Праверана 7 лістапада 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |