Наўтылюс (USS Nautilus (SSN-571)) — першая ў сьвеце ядзерная падводная лодка, спушчаная на ваду 21 студзеня 1954 року ў ЗША. Экіпаж «Наўтылюсу» складаў 12 афіцэраў і 90 іншых чальцоў экіпажу. Для якіх былі значна палепшаныя ўмовы пражываньня. Лодка была абсталяваная прыладамі для вырабу марожанага, разьліву Кока-Колы і музычнай сыстэмай. Лодка не пайшла ў сэрыю, бо мела вельмі дрэнныя паказчыкі па шуму, які стваралі турбіны ўжо на хуткасьці 4 вузлы, аднак гэты досьвед быў скарыстаны пры будаўніцтве наступных ядзерных падводных лодак. У 1958 року гэтая падводная лодка першая у сьвеце дасягнула Паўночнага палюсу.

USS Nautilus (SSN-571)
Наўтылюс на першых выпрабаваньнях
Наўтылюс на першых выпрабаваньнях

Краіна: ЗША
Тып: Падводная лодка
Кляса: Падводная лодка ядзерная тарпэдная
Гісторыя:
Вытворца: Electric Boat
Спуск на ваду: 21 студзеня 1954
Пачатак эксплюатацыі: 30 верасьня 1954
Сканчэньне эксплюатацыі: 3 сакавіка 1980
Статус: Лодка-музэй
Характарыстыкі:
Водазьмяшчэньне: 4092 т падводнае, 3533 т надводнае
Даўжыня: 97,4 м
Шырыня: 8,4 м
Сілавая ўсталёўка: Ядзерны рэактар S2W
Магутнасьць: 11 029 кВат або 15 000 к.с.
Хуткасьць: 23 вузлы,
Далёкасьць плаваньня: 150 000 міляў
Аўтаномнасьць плаваньня: 75 дзён
Узбраеньне:
Мінна-тарпэднае ўзбраеньне: 6 насавых 533-мм тарпэдных апараты, 24 тарпэды
Выявы ў: Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Праектаваньне

рэдагаваць

У ліпені 1951 году Кангрэс вылучыў сродкі на будаўніцтва першай падводнай лодкі зь ядзернай устаноўкай, і неўзабаве былі заключаныя кантракты з Electric Boat і Combustion Engineering Company па распрацоўцы і разьвіцьцю рэактара. Рэактар-прататып павінен быў быць пабудаваны на зямлі для таго, каб выкарыстоўваць яго як мадэль для вывучэньня асаблівасьцяў яго працы, абслугоўваньня і прыдатнасьці для ўсталёўкі на караблі. Далейшыя прататыпы павінны былі быць пабудаваныя ў такіх габарытах, каб мець магчымасьць безьперашкодна мантыравацца на суда. Інжынэры Electric Boat распрацавалі дэталёвы праект корпусу лодкі, а затым падпісалі кантракт з ВМФ ЗША для яго будаўніцтва. У выніку для гэтай лодкі быў запраектаваны ядзерны рэактар магутнасьцю 15 000 к. с. Рэактар-прататып меў назву S1W, а рэактар для лодкі — S2W.

Будаўніцтва

рэдагаваць
 
Гары Трумэн падчас закладкі лодкі

14 чэрвеня 1952 року падчас публічнай цырымоніі закладкі на верфі Electric Boat, прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн афіцыйна пачаў працэс будаўніцтва лодкі «Наўтылюс». Тады прэзыдэнт Трумэн пакінуў свае ініцыялы на сталёвай пласьціне для лёгкага корпусу лодкі.

«Наўтылюс» мае канструкцыю, аналягічную канструкцыі нямецкіх падводных лодак тыпу XXVI за выключэньнем рубкі. Ён меў круглявы нос і форму корпусу й карму з двума шрубамі. Вялікі дыямэтар лодкі (8,5 мэтра) забясьпечваў вялікую прастору ўнутры, з трыма паверхамі ў большай частцы корпусу. Корпус быў частковы двайны, рэактарны адсек быў падоўжаны да лёгкага корпусу, што забясьпечвала дадатковы спосаб астуджэньня рэактару. Праект скараціў запас плавучасьці да 16 адсоткаў. У носе падлодкі быў тарпэдны адсек з шасьцю тарпэднымі апаратамі і 24-ма тарпэдамі і вялікі пасіўны гідралякатар BQR-4A, у ніжняй частцы, і актыўны гідралякатар AN / SQS-4, у верхняй частцы.

Пры будаўніцтве лодкі разглядаўся варыянт ўсталёўкі ракетна-пускавой ўстаноўкі SSM-N-8 Рэгул, але ў сувязі зь вялікімі складанасьцямі ў зьмене праекту ўсёй падлодкі дзеля ўстаноўкі, ад гэтай ідэі адмовіліся.

21 студзеня 1954 року лодка была спушчана на ваду.

Прапагандысцкі ўвод у экплюатацыю

рэдагаваць

«Наўтылюс» быў афіцыйна перададзены флёту без хадавых выпрабаваньняў 30 верасьня 1954 р. і яшчэ на працягу наступных трох месяцаў заставаўся прышвартаваным да пірсу вэрфі Electric Boat. Урачыстая цырымонія была арганізавана як прапаганда ВМС ЗША. Ядзерны рэактар быў запушчаны ў першы раз 30 сьнежня 1954, а 17 студзеня 1955 року лодка ўпершыню адплыла ад прыстані. Адразу выявіліся нязначныя праблемы, якія былі хутка ліквідаваныя. Першым капітанам субмарыны быў Яўген Пятровіч Ўілкінсан (1954—1957).

Першыя выпрабаваньні

рэдагаваць
 
«Наўтылюс» у руху

Выпрабаваньні субмарыны былі вельмі пасьпяховымі у пляне яе прадукцыйнасьці. Пазьней «Наўтылюс» выканаў самае хуткае падарожжа на той час пад вадою — за 90 гадзінаў, зь сярэдняй хуткасьцю 15,3 вузла, пераадолеў адлегласьць у 1381 (2559 км) мілю у моры, паміж асноўнай базай падводных лодак у Нью-Лёндане і Сан Хуан ў Пуэрта-Рыка. У наступныя паходы «Наўтылюс» выпрабоўваўся на вялікіх хуткасьцях, блізкіх да яго максымальнай хуткасьці, якія ў той час былі вялікім дасягненьнем. Гэтыя тэсты паказалі перавагі ядзерных сілавых установак для падводных лодак — «Наўтылюс» быў у стане вельмі хутка зблізіцца з супернікам ці аддаліцца ад яго, маючы вельмі добрую манэўранасьць ва ўсіх трох вымярэньнях — незалежна ад умоваў надвор’я на паверхні. Таксама лодка была здольная выконваць запускі тарпэд з саманавядзеньнем, якія ёсьць на ўзбраеньні ВМС ЗША і цяпер. Акрамя таго, у адрозьненьне ад тагачасных звычайных дызельных падводных лодак, не было патрэбы клапаціцца пра стан зараду батарэі карабля — гэта лодка магла плыць тыднямі пры максымальнай хуткасьці, у той час як звычайныя лодкі мелі такую ​​магчымасьць толькі на працягу некалькіх гадзінаў.

Хібы, выяўленыя пры выпрабаваньнях

рэдагаваць

«Наўтылюс» ствараў вялікія шумы. Іх асноўнай крыніцай была моцная вібрацыя, спачатку па невядомых прычынах. У часе дасьледаваньня гэтай праблемы інжынэры выявілі празьмерную вібрацыю корпуса судна пры хуткасьці, якая перавышае 16 вузлоў. Гэта стварала небясьпеку разбурэньня лодкі. Акрамя таго, выкарыстаньне гідралякатараў на хуткасьцях вышэй за 8 вузлоў было немагчыма. Гэтая сытуацыя зьніжала баявую эфэктыўнасьць ў такой ступені, што ставіла пад пагрозу ўсе станоўчыя перавагі ядзернай энэргетыкі. Лодка неўзабаве была мадэрнізавана, каб ліквідаваць крыніцы высокіх шумоў, аднак, па словах аднаго з вайскова-марскіх гісторыкаў, нават пасьля ліквідацыі разбуральнай для корпусу вібрацыі судна было і ў далейшым вельмі шумным, і яго лёгка было выявіць ворагу. Таму ў далейшым лодка засталася толькі лябараторыяй для вывучэньня шумоў, якія ствараюцца яго энэргетычнай устаноўкай.

Паход на Паўночны полюс

рэдагаваць

Пасьля некалькіх паходаў на краю Арктыкі пад лёдам і адной няўдалай спробы даплысьці да Паўночнага полюсу лодка пасьля адпраўленьня з вайскова-марской базы Пэрл Гарбар, 3 жніўня 1958 р., праплыла пад Паўночным полюсам і даплыла да Вялікабрытаніі. Гэта было першае ў гісторыі пасьпяховае дасягненьне караблём «вяршыні сьвету». Палярны паход быў зьдзейсьнены па прамым указаньні прэзыдэнта Дўайта Эйзэнгаўэра, які імкнуўся аднавіць такім чынам імідж ЗША як сусьветнага лідэру у тэхналёгіях пасьля савецкіх посьпехаў у 1957—1958 рр., у асваеньні космасу.

 
«Наўтылюс» у Нью Ёрку

Гэты паход праводзіўся пад кіраўніцтвам Ўільяма Андэрсана, другога па ліку капітана падлодкі, і адбываўся ва ўмовах строгай таямніцы. Лодка ішла на працягу чатырох дзён пад лёдам, прайшоўшы 1830 марскіх міляў (3390 км), і ўсплыла каля Ісьляндыі. Атрымліваецца так, што лодка ішла з хуткасьцю ня менш за 19 вузлоў (36 км/г).

Пасьля ўсплываньня камандзір лодкі Андэрсан быў дастаўлены на гелікоптэры з базы вайскова-марской авіяцыі ВПС ЗША «Кефлавік» ў Ісьляндыі ў Вашынгтон у Белы дом, для ўручэньня ордэну Ганаровага легіёну. Пасьля цырымоніі Андэрсан такім жа чынам адбыў назад на борт сваёй падлодкі, пасьля адбыліся таксама ўрачыстасьці ў Портлэндзе ў Вялікабрытаніі.

Прыпыненьне службы

рэдагаваць
 
Сучасны выгляд

3 сакавіку 1980 «Наўтылюс» быў выведзены з флёту ВМФ. Яго актыўная служба працягвалася да 1979 року, ён прайшоў каля 490 770 марскіх міляў (800 000 км), правёў чатыры ядзерных дазапраўкі.

  • 1955—1957: 62 559 міляў, зь якіх 36 498 міляў пад вадою;
  • 1957—1959: 91 325 міляў;
  • 1959—1967: 174 507 міляў;
  • 1967—1979: 162 382 мілі.

Лодку спачатку зьбіраліся адправіць на злом, але ў рэшце рэшт 20 траўня 1982 р. яна была перададзеная у музэй на вэрфі ў Гротане, 6 ліпеня 1985 року лодка была экспанатам ў «Музэі падводнага флёту ВМС ЗША» ў Нью-Лёндане, штат Канэктыкут.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць