10 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2023 год Усе дні |
10 жні́ўня — 222-і дзень году (223-і ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 143 дні.
Падзеі Рэдагаваць
- 654 — Сьвяты Яўген І стаў 75-м Рымскім Папам
- 1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў
- 1519 — Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа
- 1675 — закладзены першы камень Каралеўскай грынвіцкай абсэрваторыі ў Лёндане
- 1680 — Паўстаньне пуэбла ў Нью-Мэксыка
- 1776 — Вайна за незалежнасьць ЗША: Дэклярацыя незалежнасьці ЗША перасланая ў Лёндан, друкуецца ў брытанскіх, а пазьней і ў кантынэнтальных газэтах
- 1809 — абвешчаная незалежнасьць Эквадору
- 1812 — француска-расейская вайна: бітва пад Пружанамі
- 1914 — Першая сусьветная вайна: Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну супраць Расеі
- 1919 — у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт
- 2000 — абвешчаны Пекалінскі заказьнік
- 2003 — Юры Маленчанка стаў першым касманаўтам, які ажаніўся ў космасе
- 2003 — скончаны паказ Футурамы (адноўлены ў 2010 годзе)
Нараджэньні Рэдагаваць
- 1788 — Ігнат Даніловіч, беларускі правазнаўца і гісторык
- 1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог
- 1874 — Антанас Сьмятона, летувіскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Летувы
- 1898 — Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік
- 1919 — Баляслаў Лішчонак, беларускі музыка ў Канадзе
- 1921 — Юзаф Можы, польскі гісторык
- 1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт
- 1937 — Анатоль Сабчак, расейскі палітычны дзяяч часоў «перабудовы», першы мэр Санкт-Пецярбургу
- 1941 — Раман Лубкіўскі, украінскі пісьменьнік, амбасадар
- 1947 — Ен Андэрсан, шатляндзкі сьпявак, лідэр Jethro Tull
- 1957 — Мікалай Куляшоў, беларускі фізык-вынаходнік
- 1960 — Антоніё Бандэрас, гішпанскі актор
- 1973 — Хавіер Санэцьці, аргентынскі футбаліст
- 1988 — Джэй О’Шы, ірляндзкі футбаліст
Сьмерці Рэдагаваць
- 1759 — Фэрдынанд VI, кароль Гішпаніі
- 1992 — Арыбэрт Гайм, аўстрыйскі і нямецкі лекар, ваенны злачынец, вядомы пад мянушкай «Доктар Сьмерць»
Сьвяты Рэдагаваць
10 жніўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў