Герб Амсьціслава — геральдычны сымбаль Амсьціслава, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука зь мечам — „Малая Пагоня“»[1].

Герб Амсьціслава
лац. Hierb Amścisłava
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу)
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу)
Апісаньне

Гісторыя

рэдагаваць
 
Герб Амсьціслаўскага княства з Маскоўскага Тытулярніка (1672)

У часе расейскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Амсьціславу новы герб:

У верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі палова Расейскага гербу. У ніжняй, у срэбным полі, чырвоная лісіца, якая бяжыць, каторых зьвяроў ваколіцы гэтага места маюць багата.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В верхней части щита часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба. В нижней, в серебряном поле, бегущая красная лисица, каковыми зверьми окрестности сего города весьма изобилуют.

Вылучэньне чырвонай лісіцы (пазьней — воўка) як нейкай асаблівасьці Амсьціслава зьяўляецца штучным вынікам творчасьці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсьцерскай канторы Расейскай імпэрыі[2].

Афіцыйны герб

рэдагаваць

У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 29 лістапада 2000[3] статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Амсьціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расейскага мескіх гербаў. Аўтар гэтага гербу — С. Рассадзін.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі францускай тарчы зь сіняга воблака выходзіць далонь Гасподняя, узброеная сталёвым мечам, а пад ёю гербавая эмблема Амсьціслаўскага княства, чырвоны воўк, павернуты налева.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В серебряном поле французского щита из синего облака выходит длань Господня, вооружённая стальным мечом, а под нею гербовая эмблема Мстиславского княжества, красный волк, повернутый влево.

Тым часам згодна з адзінай вядомай выявай гербу Амсьцілаўскага княства, што месьціцца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), ягоным геральдычным сымбалем была «Пагоня».

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Шляхі развіцця беларускай геральдыкі // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  3. ^ Решение Мстиславского райисполкома от 29 ноября 2000 г. № 11/2.

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.