31 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
31 жні́ўня — 244-ы дзень году (243-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 123 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1290 — кароль Эдўард I аб’явіў праклямацыю пра выгнаньне жыдоў з Ангельшчыны
- 1422 — Генрых IV станае ангельскім каралём у 9-цімесяцовым узросьце
- 1432 — уночы на 1 верасьня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зьдзейсьнілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ
- 1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім
- 1559 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў дамову аб пратэктараце ВКЛ над Лівонскім ордэнам
- 1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар
- 1897 — у Базэлі пачаўся Першы сусьветны сіянісцкі кангрэс
- 1907 — заключанае ваеннае пагадненьне між Вялікабрытаніяй, Расеяй і Францыяй
- 1914 — Санкт-Пецярбург перайменаваны ў Петраград загадам імпэратара Мікалая II
- 1919 — у ноч на 31 жніўня Кіеў вызвалены Аб’яднанай чыннай арміяй Украінскай Народнай Рэспублікі
- 1920 — вырашальная перамога Польшчы над Саветамі ў бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны
- 1935 — савецкі шахцёр Аляксей Стаханаў за адну зьмену выканаў 1475% нормы, здабыўшы 102 м³ вугля
- 1939 — адбылася Гляйвіцкая правакацыя
- 1939 — Вярхоўны савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт пра ненапад
- 1944 — войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст
- 1955 — у Чыкага прадэманстраваны першы ў сьвеце аўтамабіль на сонечных батарэях
- 1957 — Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1962 — Трынідад і Табага станае незалежнай краінай
- 1969 — ваенная хунта захапіла ўладу ў Бразыліі
- 1970 — прынятая ў эксплюатацыю Гарадзенская цеплаэлектрацэнтраль-2
- 1975 — Міжнародны валютны фонд прыняў рашэньне адмовіцца ад разьлікаў золатам пры міжнародных валютных апэрацыях
- 1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»
- 1982 — па ўсёй Польшчы адбыліся маніфэстацыі, прысьвечаныя другой гадавіне гданьскіх пагадненьняў і заснаваньня «Салідарнасьці». У Любіне міліцыяй забітыя тры дэманстранты
- 1986 — у Чорным моры затануў савецкі пасажырскі лайнэр «Адмірал Нахімаў», сутыкнуўшыся з сухагрузам «Пётар Васеў». Загінулі 423 чалавекі
- 1989 — малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку
- 1990 — Усходняя і Заходняя Нямеччына падпісалі дамову пра аб’яднаньне юрыдычных і палітычных сыстэмаў
- 1991 — Кыргыстан абвясьціў незалежнасьць ад СССР
- 1992 — На галоўпаштамце ў Менску прайшло адмысловае гашэньне марак з выявай "Пагоні" і бел-чырвона-белага сьцягу
- 1993 — завершаны вывад расейскіх войскаў зь Летувы
- 1994 — праз 49 год расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны
- 1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2
- 1996 — Расея і Чачэнія падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну
- 1997 — у аўтамабільнай катастрофе ў Парыжы загінула прынцэса Дыяна
- 2005 — з-за панікі на мосьце Аль-Ааіммах у Багдадзе загінулі 1199 чалавек
Нараджэньні
рэдагаваць- 12 — Калігула, рымскі імпэратар
- 1749 — Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік
- 1838 — Андрэй Потэбня, украінец, вайсковец расейскай арміі, удзельнік польскага паўстаньня 1863 году
- 1850 — Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф і фальклярыст
- 1852 — Джон Нэвіль Кейнс, ангельскі эканаміст
- 1872 — Матыльда Кшасінская, расейская балерына
- 1885 — Генадзь Багдановіч, беларускі грамадзкі дзяяч
- 1922 — Уладзімер Шыцік, беларускі журналіст
- 1938 — Людміла Піскун, беларускі філёляг
- 1945 — Іцхак Пэрэльман, жыдоўскі скрыпач
- 1947 — Шаміль Бекцінееў, беларускі археоляг і нумізмат
- 1948 — Рудольф Шэнкер, нямецкі гітарыст (Scorpions)
- 1949 — Рычард Гір, амэрыканскі актор
- 1949 — Дэйвід Поліцар, амэрыканскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат 2004 году
- 1954 — Робэрт Качаран, прэзыдэнт Армэніі
- 1982 — Хасэ Рэйна, гішпанскі футбольны брамнік
Сьмерці
рэдагаваць- 1057 — Леафрык, муж лэдзі Гадывы
- 1247 — Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі
- 1422 — Генрых V, кароль Англіі
- 1795 — Франсуа-Андрэ Філідор, францускі шахматыст
- 1867 — Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік
- 1891 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863 року
- 1920 — Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца
- 1931 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
- 1941 — Марына Цьвятаева, расейская паэтка
- 1963 — Жорж Брак, францускі жывапісец, адзін з заснавальнікаў кубізма
- 1985 — Фрэнк Бэрнэт, аўстралійскі біёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1996 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург, перакладнік
- 1997 — Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская
- 2002 — Джордж Портэр, ангельскі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 2005 — Джозэф Ротблат, брытанскі фізык польскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 2008 — Магамэд Яўлоеў, інгускі журналіст, уладальнік сайту Ингушетия.org
Сьвяты
рэдагаваць- Кыргыстан — Дзень Незалежнасьці
- Малайзія — Дзень Незалежнасьці
- Малдова — Дзень Нашай Мовы (Limba Noastra)
- Польшча — Дзень салідарнасьці і свабоды
- Трынідад і Табага — Дзень Незалежнасьці
- Узбэкістан — Дзень памяці ахвяраў рэпрэсыяў
- Міжнародны дзень блогаў і блогераў (BlogDay)
31 жніўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў