21 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
21 жні́ўня — 234-ы дзень году (233-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 133 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1781 — Дрыса атрымала герб
- 1795 — быўшы 2 месяцы беспрацоўным, Напалеон паступіў на службу ў тапаграфічнае бюро
- 1911 — зь Люўру выкрадзены партрэт Моны Лізы
- 1916 — Пэру абвясьціла свой нэўтралітэт
- 1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль
- 1981 — навукоўцы ўпершыню паведамілі аб пагрозе глябальнага пацяпленьня на Зямлі
- 1986 — СССР афіцыйна абвясьціў аб тым, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС выкліканая халатнасьцю пэрсаналу
- 1991 — Латвія абвяшчае незалежнасьць ад СССР
Нараджэньні
рэдагаваць- 1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік
- 1925 — Хорхэ Відэля, прафэсійны вайсковец, дыктатар Аргентыны з 1976 па 1981 гады
- 1931 — Юлія Канэ, беларуская літаратуразнаўца
- 1933 — Кадрыя Нурмамбэт, румынская сьпявачка, фальклярыст і правазнавец
- 1951 — Мікалай Улаховіч, беларускі палітык, старшыня Беларускай патрыятычнай партыі
- 1961 — Вітаўт Чаропка, беларускі пісьменьнік, гісторык
- 1973 — Сяргей Брын, амэрыканскі мільярдэр, прадпрыемца і распрацоўшчык расейскага паходжаньня, вядомы больш за ўсё як сузаснавальнік Google
- 1986 — Усэйн Болт, выбітны спрынтэр зь Ямайкі, трохразовы алімпійскі чэмпіён
Сьмерці
рэдагаваць- 1860 — Канут Русецкі, мастак, пэдагог
- 1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр
- 1979 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык
- 1997 — Юры Нікулін, савецкі і расейскі актор і клоўн
- 2021 — Галіна Арлова, беларуская акторка, народная артыстка Беларусі
Сьвяты
рэдагаваць21 жніўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў