Лаўрэнцеўскі летапіс

Лаўрэ́нцеўскі ле́тапіс — летапісны звод, помнік старажытнарускага летапісаньня. Захаваўся ў адзіным сьпісе, зробленым групай пісцоў пад кіраўніцтвам манаха Лаўрэнція ў 1377 годзе для суздальска-ніжагародзкага князя Дзьмітрыя Канстантынавіча. Яго тэкст абрываецца на 1305 годзе.

Лаўрэнцеўскі летапіс.

У сваім складзе ўтрымлівае «Аповесьць мінулых часоў» (найбольш поўны тэкст[1]), «Павучэньне Ўладзімера Манамаха», жыціе Аляксандра Неўскага, а таксама зьвесткі пра паўднёва-рускія, суздальскія і агульнарускія падзеі.

У летапісе зьмешчаная інфармацыя пра Полацкае княства. Напрыклад, пад 1128 годам (і за 1120—1130-я) знаходзіцца вялікае апавяданьне пра Ўсяславічаў. Тут жа апісваецца драматычная гісторыя князёўны Рагнеды і яе бацькі, полацкага князя Рагвалода. Некаторыя беларускія дасьледчыкі лічаць, што блёк паведамленьняў пра палітычную гісторыю Полацкай зямлі патрапіў у Лаўрэнцеўскі летапіс непасрэдна з загінуўшага Полацкага летапісу.

  1. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 32.

Літаратура

рэдагаваць
  • Семянчук А. А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: Вучэбны дапам. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 163 с ISBN 985-417-206-6. С. 7.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с ISBN 985-417-858-7