Садам Хусэйн

ірацкі палітык, ваенны злачынец

Сада́м Хусэ́йн Абд аль-Маджы́д ат-Тыкрыці (28 красавіка 1937, Аль-Аўджа, Салах-эд-Дын — 30 сьнежня 2006, раён Казімія, Багдад) — іракскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Ірака (1979—2003), прэм’ер-міністар Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генэральны сакратар ірацкага аддзяленьня партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандаваньня, маршал (1979). Дзякуючы велізарным даходам ад экспарту нафты ажыцьцявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцьця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Ўсходзе. У 1980 годзе разьвязаў спусташальную вайну з Іранам, якая доўжылася да 1988 году. У ходзе вайны Садам Хусэйн ажыцэцявіў апэрацыю «Анфаль» супраць курдаў, падчас якой яго войска ўжыла хімічную зброю. Скінуты ў красавіку 2003 году ў выніку ўварваньня войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй і пасьля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешаньне.

Садам Хусэйн
5-ы Прэзыдэнт Іраку
16 ліпеня 1979 — 9 красавіка 2003
Папярэднік: Ахмэд Хасан эль-Бакр
Наступнік: кааліцыйная адміністрацыя
Галава рэвалюцыйнага каманднай рады Іраку
16 ліпеня 1979 — 9 красавіка 2003
Папярэднік: Ахмэд Хасан эль-Бакр
Наступнік: скасавана
Прэм’ер-міністар Іраку
29 траўня 1994 — 9 красавіка 2003
Папярэднік: Ахмад Хусайн Худаір ас-Самараі
Наступнік: Магамад Бахр эль-Улум
Прэм’ер-міністар Іраку
16 ліпеня 1979 — 23 сакавіка 1991
Папярэднік: Ахмэд Хасан эль-Бакр
Наступнік: Садун Хамадзі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 красавіка 1937(1937-04-28)[1][2][3]
Памёр: 30 сьнежня 2006(2006-12-30)[4][5][2][…] (69 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Саіда Талфа, Саміра Шанбандар
Дзеці: Удай, Кусай, Рагад, Рана, Хала
Бацька: Хусэйн Абд аль-Маджыд[d]
Маці: Субга Тульфан эль-Мусалат[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
  1. ^ а б Saddam Husain // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б в г Saddam Ḥusayn // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б Saddam Hussein // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ а б http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/middle_east/6218485.stm
  5. ^ а б Saddam Husain // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць