15 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
15 жні́ўня — 228-ы дзень году (227-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 139 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 778 — на ар’егард франскай арміі Карла Вялікага нечакана напалі басцкія сяляне ў даліне Рансваль (Арэага) і зьнішчылі частку арміі. Сярод тых, хто загінуў у бітве, быў таксама брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазьней была прысьвечана песьня пра Роланда
- 927 — армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата канчаткова зьнішчыла грэка-рымскі горад Таранта
- 1057 — кароль Шатляндыі Макбэт пацярпеў паразу ў Бітве пры Люфанане супраць сына Дункана Малькольма III, якога падтрымаў сваёй арміяй англа-саксонскі кароль Эдвард Спавядальнік
- 1235 — на паседжаньні скліканага імпэратарам Фрыдрыхам II Райхстага вырашана ўтварыць Майнскі зямельны мір
- 1248 — пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору
- 1373 — па Фюрстэнвальдзкім пагадненьні імпэратар Карл IV атрымаў ад маркграфа Ота V маркграфства Брандэнбург. Вітэльсбахі ў сваю чаргу атрымалі ўзамен 500 000 гульдэнаў і некаторыя гарады і замкі з каралеўскай уласнасьці ў Пфальцы
- 1483 — адбылося сьвяточнае адкрыцьцё Сыкстынскай капэлы
- 1537 — Хуан дэ Салазар і Гансала дэ Мэндоса заснавалі ў месцы зьліцьця рэчак Пількамая і Парагвай горад Асунсьён, які потым стаў сталіцай Парагваю
- 1599 — у бітве на Курлевым перавале Дзевяцігадовай вайны ірляндзкія паўстанцы атрымалі перамогу над ангельскім войскам
- 1620 — паруснікі «Mayflower» і «Speedwell» пакідаюць порт Саўтгэмптан, узяўшы курс на Амэрыку, але пасьля некалькіх дзён заходзяць у Дартмаўс, бо «Speedwell» даў цеч
- 1649 — Олівэр Кромвэл высадзіўся з арміяй у Ірляндыі для падаўленьня паўстаньня каталіцкіх раялістаў
- 1785 — у Францыі ліўр быў фармальна заменены на франк
- 1836 — балівійская армія на чале з генэралам Андрэсам дэ Санта Крусам увайшла ў пэруанскую сталіцу Ліму. Наступнае ўтварэньне канфэдэрацыі стала падставай для пачатку Пэруана-Балівійскай канфэдэрацыйнай вайны
- 1843 — адбылося адкрыцьцё парка Цівалі ў Капэнгагене
- 1945 — пасьля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб’яўленьня Савецкім саюзам вайны Японіі, імпэратар Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл
- 1945 — Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі
- 1947 — Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1948 — у паўночнай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя
- 1960 — Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасьць ад Францыі
- 1968 — землятрус на Сулавэсі, загінула 68 200 чалавек
- 1969 — пачаўся Фэстываль музыкі і мастацтва Ўудсток у месцы Бэтэль (штат Нью-Ёрк)
- 1971 — Бахрэйн атрымаў незалежнасьць
- 2007 — пачатак антыўрадавых пратэстаў у М’янме
Нараджэньні
рэдагаваць- 774 — Хэйдзэй, 51-ы імпэратар Японіі
- 1171 — Альфонс IX, кароль Леона
- 1195 — Антоні Падуанскі, партугальскі францысканэр, тэолаг, сьвяты Рымска-каталіцкай царквы
- 1255 — Матэа I Вісконці, палітычны правадыр Міляну
- 1455 — Георг фон Вітэльсбах, герцаг Баварыі-Ландсхут
- 1568 — Здэнэх Войтэш фон Лабковіч, багемскі дваранін
- 1679 — Адам Фрыдрых Цюрнэр, нямецкі картограф
- 1728 — Георг Даніэль Аўбэрлен, нямецкі настаўнік, музыкант і кампазытар
- 1740 — Матыяс Кляўдыюс, нямецкі пісьменьнік і журналіст
- 1768 — Крыстоф фон Шмід, нямецкі паэт і аўтар кніг для дзяцей
- 1769 — Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар
- 1771 — Ўолтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік
- 1776 — Готліб Шык, нямецкі мастак
- 1776 — Ігнац Ксавер фон Сэйфрыд, аўстрыйскі кампазытар
- 1780 — Еўдакія Галіцына, княгіня
- 1785 — Томас дэ Квінсі, ангельскі пісьменьнік
- 1787 — Аляксандар Аляб'еў, расейскі кампазытар
- 1794 — Эліас Магнус Фрыз, швэдзкі батанік
- 1799 — Вільгельм Ахтэрман, нямецкі скульптар
- 1808 — Альфрэд фон Раймонт, нямецкі дзяржаўны дзяяч і гісторык
- 1810 — Лаўрынас Івінскіс, літоўскі пісьменьнік, паэт, публіцыст, перакладчык
- 1813 — Жуль Грэві, францускі дзяржаўны дзяяч і палітык
- 1822 — Вільгельм Руст, нямецкі кампазытар і музыказнаўца
- 1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст
- 1845 — Вальтэр Крэйн, ангельскі мастак і ілюстратар
- 1858 — Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзяяч, праваслаўны сьвятар
- 1892 — Люі дэ Бройль, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы
- 1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра
- 1925 — Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст
- 1927 — Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца, аўтар «Дыялекталягічнага атласа беларускай мовы»
- 1929 — Ганна Валентыновіч, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць»
- 1938 — Леў Чайлытка, заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
- 1942 — Валерыя Заклунная, украінская акторка
- 1958 — Віктар Шэндэровіч, расейскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст
- 1960 — Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурта «Крама»
- 1972 — Бэн Афлек, амэрыканскі актор
- 1978 — Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 году ў Атланце
Сьмерці
рэдагаваць- 388 — Шапур III, пэрсыдзкі кароль
- 423 — Ганорыюс, першы заходнерымскі імпэратар
- 778 — Хруодланд, брэтонскі маркграф і герой песьні пра Роланда
- 874 — Альтфрыд, біскуп Гільдэсгайму
- 952 — Суцакі, 61-ы імпэратар Японіі
- 1038 — Іштван I, першы кароль Вугоршчыны
- 1057 — Макбэт, кароль Шатляндыі
- 1118 — Алексій I Камнін, бізантыйскі імпэратар з 1081 па 1118 год
- 1196 — Конрад II, швабскі герцаг
- 1274 — Робэрт дэ Сарбон, францускі тэоляг
- 1315 — Маргарыта Бургундзкая, каралева Францыі
- 1382 — Кейстут, вялікі князь літоўскі
- 1388 — Войтэш Ранькуў зь Езова, чэскі тэоляг і філёзаф
- 1506 — Аляксандар Агрыкала, кампазытар, сьпявак, інструмэнталіст
- 1528 — Адэт дэ Фуа, францускі ваеначальнік, маршал Францыі
- 1528 — Герман V фон Від, кёльнскі архіяпіскап
- 1568 — Станіслаў Костка, польскі езуіт
- 1576 — Валянцін Бакфарк, вугорскі кампазытар
- 1666 — Адам Шаль фон Бел, нямецкі навуковец і місіянэр
- 1728 — Марэн Марэ, францускі гамбіст і кампазытар
- 1799 — Бартэлемі Жубер, францускі генэрал
- 1819 — Карнэліюс Герман фон Айрэнхоф, аўстрыйскі афіцэр і аўтар
- 1824 — Карл Арнольд Кортум, нямецкі ўрач і пісьменьнік
- 1988 — Мікола Дварэцкі, беларускі паэт і рэлігійны дзяяч
- 1944 — Георгі Скрыпнікаў, Герой Савецкага Саюзу, удзельнік нямецка-савецкай вайны
- 1910 — Зыгмунт Глёгэр, польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст
- 1974 — Казімер Пацэвіч, польскі мастак, афіцэр
- 1990 — Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно»
- 1996 — Макс Турыян, швайцарскі тэоляг
- 2003 — Герхард Маўц, нямецкі журналіст
- 2004 — Сунэ Бэргстром, швэдзкі біяхімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 2005 — Джэймз Доэрці, першы муж Мэрылін Манро
- 2005 — Херта Уэр, амэрыканская акторка
- 2006 — Це Арыкінуі Даме Це Атаірангікааху, каралева, шосты манарх маоры
- 2006 — Кляўс Конрад, нямецкі палітык
- 2018 — Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве
Сьвяты
рэдагаваць- Міжнародны Дзень археоляга
- Нацыянальнае сьвята Польшчы — Дзень Войска Польскага
- Нацыянальнае сьвята Індыі — Дзень незалежнасьці
- Нацыянальнае сьвята Ліхтэнштайну