Нэльсан Мандэла
Нэ́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (па-афрыкаанс: Nelson Rolihlahla Mandela; 18 ліпеня 1918, Куну, каля Умтаты — 5 сьнежня 2013, Яганэсбург, ПАР) — з 10 траўня 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў пэрыяд існаваньня апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.
Нэльсан Раліхлахла Мандэла | |
коса: Nelson Rolihlahla Mandela | |
11-ы прэзыдэнт ПАР | |
---|---|
27 красавіка 1994 — 14 чэрвеня 1999 | |
Папярэднік: | Фрэдэрык Вілем дэ Клерк |
Наступнік: | Таба Мбэкі |
Генэральны сакратар Руху недалучэньня | |
3 верасьня 1998 — 14 чэрвеня 1999 | |
Папярэднік: | Андрэс Пастрана Аранга |
Наступнік: | Таба Мбэкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 ліпеня 1918[1][2][3][…] |
Памёр: |
5 сьнежня 2013 Яганэсбург |
Партыя: | Афрыканскі нацыянальны кангрэс |
Сужэнец: |
|
Дзеці: | 2 сыны і 3 дачкі |
Бацька: | Гадла Генры Мфаканьісўа[d][1] |
Маці: | Nosekeni Fanny[d][6] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьУ студэнцкія гады ўдзельнічаў у страйку, пазьней быў карэспандэнтам у Яганэсбургу і паступіў у Унівэрсытэт Вітватэрсранда.
У 1944 удзельнічаў у стварэньні моладзевай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазьней, з-за абвастрэньня дужаньня, распрацаваў так званы «плян М», паводле якога прапанаваў дзейнасьць АНК на выпадак сыходу ў падпольле.
З 1948 году — нацыянальны сакратар Моладзевай ліі АНК. З 1949 году — чалец Нацыянальнага выканкама АНК. З 1950 году — нацыянальны прэзыдэнт Моладзевай лігі АНК.
У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Олівэрам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чарнаскурымі.
З 1952 году — віцэ-прэзыдэнт АНК.
У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 году знаходзіўся ў падпольлі.
У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла зьехаў у Альжыр для вербаваньня новых чальцоў крыла, але па вяртаньні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторваньне да пратэсту. У лістападзе 1968 году Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня ў турме Робэн Айлэнд. 18 лютага 1990 году Мандэла быў вызвалены, 11 лютага абвясьціў аб перамір’і й спыненьні ўзброенага дужаньня.
1991—1997 — прэзыдэнт АНК.
З 10 траўня 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзыдэнт ПАР.
З 3 верасьня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генэральны сакратар Руху недалучэньня.
Ганаровы чалец больш чым 50 міжнародных унівэрсытэтаў. Пасьля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзыдэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асьвятленьня праблем ВІЧ і СНІДа. Па адзнаках экспэртаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых на СНІД — больш, чым у любой іншай краіне.
Калі Макгаха, старэйшы сын Нэльсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў дужацца з распаўсюджваньнем гэтага сьмяротнага захворваньня.
Сям’я
рэдагаваць- Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 годзе ва ўзросьце 54 гадоў.
- Тэмбэкіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі Тэмбэкіле загінуў, улады не дазволілі Нэльсану Мандэлу нават наведаць яго пахаваньне[7].
- Цяпер у Мандэлы засталіся тры дачкі: адна — ад першай жонкі Эвэлін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзьве — ад другой жонкі Ўіні.
- Эвэлін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі[8].
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Мапунгубвэ ў плаціне (1 ступень) (ПАР, 2002)[9]
- Ордэн Сяброўства (Расея) (1995) [10]
- Ордэн Плая Хірон (Куба, 1984)
- Зорка Сяброўства народаў (НДР, 1984)
- Прэмія імя Андрэя Сахарава (Эўрапейскі парлямэнт, 1988)
- Ордэн заслуг (Вялікабрытанія, 1995)
- Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Малі (Малі, 1996)
- Ланцуг ордэна Нілу (Эгіпет, 1997)
- Кампаньён ордэну Канады (1998)[11]
- Кавалер Вялікага крыжа ордэну Сьвятога Олафа (Нарвэгія, 1998)
- Ордэн князя Яраслава Мудрага 1 ступені (Украіна, 1999)
- Кампаньён ордэну Аўстраліі (1999)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога Льва Аранскага дому (Нідэрлянды, 1999)
- Прэзыдэнцкі мэдаль волі (ЗША, 2002)
- Бальі-кавалер Вялікага крыжа ордэны Сьвятога Іяана Ерусалімскага (Вялікабрытанія)
- Кавалер ордэны Слана (Данія)
- Ордэн «Стара Планіна» (Баўгарыя)
Творы
рэдагавацьПрыведзеныя арыгінальныя назвы.
- па-ангельску: «Long Walk to Freedom» (аўтабіяграфія)
- па-ангельску: «The Struggle Is My Life»
- па-ангельску: «Nelson Mandela Speaks: Forging a Democratic, Nonracial South Africa»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Mandela N. Long Walk to Freedom (анг.): The Autobiography of Nelson Mandela — 1 — Little, Brown, 1994. — P. 3.
- ^ а б Smith D. R. Nelson Mandela, South Africa's first black president, dies aged 95 (анг.) — The Guardian, 2013.
- ^ а б Nelson Mandela // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Ex-wife challenges Nelson Mandela's will, demands homestead (анг.) — Los Angeles Times, 2014.
- ^ а б http://www.bbc.co.uk/blogs/thereporters/andrewharding/2010/06/south_africa_world_cup_mandla.html
- ^ Mandela N. Long Walk to Freedom (анг.): The Autobiography of Nelson Mandela — 1 — Little, Brown, 1994. — P. 6.
- ^ Марина Ливанова(be). Нельсон Мандела: Black & white (рас.) // Личности : часопіс. — 2015. — № 4 (80). — С. 6–23.
- ^ Сын Мандэлы памёр ад СНІДу
- ^ The Order of Mapungubwe. List of Recipients.(недаступная спасылка) (анг.)
- ^ Указ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 24.08.1995 № 871 «Аб узнагароджаньні ордэнам Сяброўства Мандэлы Н. Р.»
- ^ Order of Canada. Nelson Mandela, C.C (анг.)
Літаратура
рэдагаваць- Кто есть кто в мировой политике / Редкол.: Кравченко Л. П. (отв. ред.) и др. — М.: Политиздат, 1990. ISBN 5-250-00513-6
- A Prisoner in the Garden: Opening Nelson Mandela’s Prison Archive. Penguin Books. 2005. ISBN 0-14-302495-7.
- Desmond Tutu; edited by John Allen. (1996). The Rainbow People of God: The Making of a Peaceful Revolution. Doubleday. ISBN 978-0-385-48374-2.
- Benson, Mary. Nelson Mandela: The Man and the Movement.
- Bezdrob, Anne Marie du Preez (2006). The Nelson Mandela Story. Samoja Books. ISBN 0-620-36570-6.
- Denenberg, Barry. Nelson Mandela: No Easy Walk To Freedom.
- Hoobler, Dorothy; Hoobler, Thomas (1992). Mandela: The Man, The Struggle, The Triumph. New York: * * Franklin Watts. ISBN 978-0-531-15245-4.
- Juckes, Tim (1995). Opposition in South Africa: The Leadership of Matthews, Nelson Mandela, and Stephen Biko. Westport: Praeger Publishers.
- Mandela, Nelson (1995). Long Walk to Freedom. Little, Brown and Company. ISBN 0-316-54818-9.
- Meredith, Martin. Nelson Mandela: A Biography.
- Sampson, Anthony (1999). Mandela: The Authorised Biography. New York: Vintage Books. ISBN 0-679-78178-1.
- Smith, Charlene. Mandela: In Celebration of a Great Life.
- Stengel, Richard (2009). Mandela’s Way: Fifteen Lessons on Life, Love, and Courage. Crown. ISBN 978-0-307-46068-4.
- Villa-Vicencio, Charles (1996). The Spirit of Freedom. Berkeley: University of California Press.