Сэві́льля (па-гішпанску: Sevilla) — горад на паўднёвым захадзе Гішпаніі, сталіца Аўтаномнае супольнасьці Андалюзія й аднайменнае правінцыі. Сэвільля зьяўляецца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам, а таксама цэнтрам турызму. Горад вядомы сваімі архітэктурнымі помнікамі, у прыватнасьці палацам Алькасар, катэдральным саборам, вежамі Хіральда і Торэ дэль Ора, якія ствараюць непаўторную панараму гораду. Непадалёк ад Сэвільлі знаходзяцца гістарычны горад Кармона й рэшткі старажытнарымскага гораду Італіка. Паводле легенды горад быў заснаваны грэцкім героем Гэраклам.

Сэвільля
гішп. Sevilla
Сэвільля
Герб Сэвільлі Сьцяг Сэвільлі


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Андалюзія
Правінцыя: Сэвільля
Кіраўнік: Juan Espadas Cejas[d][1]
Плошча: 140,8 км²
Вышыня: 12 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 703 021 чал.
шчыльнасьць: 4993,05 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 95
Паштовы індэкс: 41000–41099
Нумарны знак: SE
Геаграфічныя каардынаты: 37°23′19″ пн. ш. 5°59′44″ з. д. / 37.38861° пн. ш. 5.99556° з. д. / 37.38861; -5.99556Каардынаты: 37°23′19″ пн. ш. 5°59′44″ з. д. / 37.38861° пн. ш. 5.99556° з. д. / 37.38861; -5.99556
Сэвільля на мапе Гішпаніі
Сэвільля
Сэвільля
Сэвільля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sevilla.org/

Гісторыя

рэдагаваць

Горад вядомы яшчэ з дарымскай эпохі. Пры Пунічных войнах горад быў арэнай барацьбы паміж Картагенам і Рымам. Картагеняне завалодалі горадам ў 216 годзе да н. э., а рымляне захапілі яго ў 206 годзе да н. э. У часы Рымскай імпэрыі Сэвільля была вядомая як Гіспаліс (лац. Hispalis). У часы Юліюса Цэзара горад становіцца цэнтрам правінцыі Бэатыка. Архітэктурнай славутасьцю з рымскіх часоў зьяўляюцца фрагмэнты аквэдука. У 426 годзе горадам завалодалі вандалы, а ў 441свэвы. У VI стагодзьдзі Ібэрыйскі паўвостраў, і Сэвільля разам зь ім, становіцца часткай каралеўства вэстготаў. Імпэратар Бізантыі Юстыніян I ў 553 годзе захапіў горад і зрабіў яго часткай сваёй імпэрыі, аднак у 580 годзе вэстготы завалодалі горадам наноў. У вэстгоцкі пэрыяд у горадзе жыў вядомы навуковец і рэлігійны дзяяч раньняга Сярэднявечча сьв. Ісыдор Сэвільльскі, які амаль трыццаць гадоў быў біскупам Сэвільлі. У 590 і 619 гадох адбыліся першы й другі Сэвільльскія царкоўныя саборы.

 
Фрагмэнт старажытнарымскага аквэдука

У 712 годзе арабы ўварваліся ў дынастычную спрэчку паміж вэстгоцкімі кіраўнікамі. У тым жа годзе губэрнатар паўночнай Афрыкі Муса ібн Нусаір высадзіўся на паўднёвым гішпанскім узьбярэжжы з войскай у 18 тысячаў чалавек і захапіў Сэвільлю. У 715 годзе сын Мусы, Абд аль-Азіз ібн Муса зрабіў горад сваёй сталіцай, аднак у 717 годзе яго забілі й сталіца мусульманскай Андалюзіі была перанесена ў |Кордаву. У 844 годзе горад разбурылі нарманы. Пасьля распаду Кордаўскага Халіфату ў 1023 годзе Сэвільля стала сталіцай маленькай дзяржавы Абадыдаў, у 1091 годзе Сэвільля ўвайшла ў склад дзяржавы Альмаравідаў, а ў 1148 годзе яе захапілі Альмахады, якія ў 1170 годзе зрабілі яе сваёй сталіцай. У часы арабскай эры горад стаў называцца Ісьбілія. У пэрыяд панаваньня Альмахадаў быў пабудаваны шэраг архітэктурных славутасьцяў гораду, як то крэпасьць Алькасар, вежы Хіральда й Торэ дэль Ора, сьцены Макар. Пад уладай арабаў места заставалася да 23 лістападу 1248 году, калі яго адваяваў для сябе кароль Фэрнанда III Кастыльскі пасьля 18-месяцовай аблогі.

Пасьля пераходу Сэвільлі пад уладу каталіцкіх каралёў Кастыліі, пачаўся эканамічны заняпад гораду, выкліканы сыходам каля 300 тысячаў маўраў у падкантраляваную мусульманскім кіраўнікам Гранаду й паўночную Афрыку. У 1251 годзе ў горадзе была пабудавана вэрф. Кароль Кастыліі Пэдра I дазволіў пераезд у Сэвільлю маўрскіх рамесьнікаў, якія ў прыватнасьці пабудавалі каралеўскі палац на месцы Алькасару — былой арабскай крэпасьці.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва на 2003 год — 709 975 жыхароў. Чацьверты па велічыні горад Гішпаніі (пасьля Мадрыду, Барсэлёны й Валенсіі).

  • Ісыдор Сэвільльскі — арцыбіскуп Сэвільлі ў вэстготскай Гішпаніі, заснавальнік сярэднявечнага энцыкляпэдызму.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сэвільлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў