Людвік II Ягелончык
Лю́двік II Ягело́нчык, Ла́яш II (па-польску: Ludwik II Jagiellończyk, па-вугорску: II. Lajos, па-чэску: Ludvík Jagellonský; 1 ліпеня 1506, Будзін, Каралеўства Вугоршчына — 29 жніўня 1526, пад Мохачам, Каралеўства Вугоршчына) — вугорскі і чэскі кароль з дынастыі Ягайлавічаў. Сын караля вугорскага і чэскага Уладзіслава II і францускай графіні Ганны дэ Фуа дэ Кандаль.
Людвік II Лаяш II | |
Кароль вугорскі і чэскі | |
---|---|
Партрэт караля Людвіка II | |
Кароль вугорскі | |
13 сакавіка 1516 — 29 жніўня 1526 | |
Каранацыя | 1522, Сэкешфэхэрвар |
Рэгент | Жыгімонт Стары |
Папярэднік | Уласла II |
Наступнік | Ян Заполья |
Кароль чэскі | |
13 сакавіка 1516 — 29 жніўня 1526 | |
Папярэднік | Уладзіслаў II |
Наступнік | Фэрдынанд I Габсбург |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Людвік |
Нарадзіўся | 1 ліпеня 1506, Будзін, Каралеўства Вугоршчына |
Памёр | 29 жніўня 1526 (20 гадоў), Мохацкія палі, Каралеўства Вугоршчына |
Пахаваны | Сэкешфэхэрвар |
Нашчадкі | Янаш Вас (пазашлюбны) |
Дынастыя | Ягайлавічы |
Жонка | Марыя Габсбург |
Бацька | Уладзіслаў II |
Маці | Ганна дэ Фуа дэ Кандаль |
Узнагароды |
|
Поўны тытул: Божаю ласкаю кароль Вугоршчыны, Чэхіі, Далматыі, Харватыі, Сэрбіі, Галіччыны, Ладамэрыі, Куявіі і Баўгарыі, князь Шлёнску і Люксэмбургу, валадар Маравіі і Лужыц.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацька Людвіка, цяжка хворы цягам доўгіх гадоў, здолеў ужо ў 1508 року каранаваць сына на вугорскі сталец, а праз год — і на чэскі. Жонку, Марыю з Габсбургаў, яму паводле ягелонска-габсбурскай дамовы вызначылі яшчэ да ягонага нараджэньня.
Бацька памёр, калі сын меў узрост дзесяць гадоў. Да моманту сталеньня Людвіка ягоны паручнікам стаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары, Уладзіславаў брат. 22 ліпеня 1515 року ў венскім саборы сьвятога Стэфана адбылося падвойнае вянчаньне яго з Марыяй, а таксама ягонай сястры Ганны з Марыіным братам Фэрдынандам, будучым імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі.
У студзені 1522 року абвешчаны паўнагадовым Людвік быў каранаваны ў Сэкешфэхэрвары. Пасьля бацькі сыну дасталіся дзьве краіны, аслабленыя міжусобнымі войнамі, і ашаламляльныя пазыкі — больш за 400 000 залатых у Вугоршчыне і 208 901 чэскі грош. Людвікаў двор знаходзіўся ў вугорскім Будзіне, у Чэхію ён наведваўся вельмі рэдка.
У жніўні 1526 року кароль Людвік II на чале 25-тысячнага вугорскага войска з 80 гарматамі выйшаў напярэймы асманскаму султану Сулейману Пышнаму, які ўварваўся ў Вугоршчыну са 100 тысячамі жаўнераў. Абодва войскі сустрэліся пад Мохачам, дзе вугорцы атрымалі сакрушальную паразу — палеглі 22 тысячы разам з каралём. Ягоныя парэшткі былі знойдзеныя ў балоце толькі праз два месяцы. 10 лістапада 1526 року цэла Людвіка было пахаванае ў базыліцы Сэкешфэхервар.
Наступны кароль Януш Заполья вызнаў сябе турэцкім васалам. Вугоршчына апынулася пад уладай Асманскай імпэрыі больш як на 150 рокаў.
Папярэднік Уладзіслаў II Ягелончык |
Вугорскі кароль 1516—1526 |
Наступнік Ян Заполья |
Папярэднік Уладзіслаў II Ягелончык |
Чэскі кароль 1516—1526 |
Наступнік Фэрдынанд I Габсбург |