Лібанска-ізраільскі канфлікт 2006 году
Ліба́на-ізра́ільскі канфлі́кт — ваенны канфлікт паміж Лібанам і Ізраілем. Ваенныя дзеяньні пачаліся 12 ліпеня 2006 году. Адной з асноўных мэтаў ваеннай апэрацыі Ізраілю ставілася максымальнае зьнішчэнне інфраструктуры Лібану. 14 жніўня роўна а 8-й гадзіне раніцы мясцовага часу варожыя бакі раптоўна спынілі ваенныя дзеяньні. Перамір’е паміж варожымі бакамі стала ў значнай ступені магчымым дзякуючы міжнародным намаганьням па спыненьні канфлікту. Саветам Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў была аднагалосна прынятая рэзалюцыя па вайне на Блізкім Усходзе. Спыніўшы ваенныя дзеяньні, Лібан і Ізраіль падпарадкаваліся закліку міжнароднай супольнасьці. Адразу пасьля наступленьня перамір’я бежанцы пачалі масава вяртацца ў Паўднёвы Лібан. Адначасова ў Лібан накіраваліся салдаты-міратворцы ААН.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |