Майнц
Майнц (па-нямецку: Mainz) — горад у Нямеччыне, сталіца фэдэратыўнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Насельніцтва 209 779 чалавек (31 сьнежня 2015). Майнц месьціцца ля месца, дзе Майн сьцякае ў Райн. На супрацьлеглым правым беразе знаходзіцца сталіца зямлі Гэсэн горад Вісбадэн. Калі ўлічваць іншыя прылеглыя тэрыторыі і Франкфурт-на-Майне, места ўваходзіць у вялізную аглямэрацыю Франкурт-Майн-Райн, насельніцтва якой зьмяшчае каля 5,8 млн чалавек. Горад ёсьць транспартным вузлом і добра вядомы дзякуючы вінаробству.
Майнц | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 12 да н. э. | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Райнлянд-Пфальц | ||||
Кіраўнік: | Міхаэль Эблінг[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 217 556 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 06131, 06136 | ||||
Паштовы індэкс: | 55001–55131 | ||||
Нумарны знак: | MZ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°59′ пн. ш. 08°16′ у. д. / 49.983° пн. ш. 8.267° у. д.Каардынаты: 49°59′ пн. ш. 08°16′ у. д. / 49.983° пн. ш. 8.267° у. д. | ||||
Майнц на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Майнц | |||||
![]() | |||||
https://www.mainz.de/ |
ГісторыяРэдагаваць
Майнц быў заснаваны рымлянамі ў I стагодзьдзі да н. э. як вайсковая крэпасьць на самай паўночнай мяжы Рымскай імпэрыі і сталіца правінцыі Верхняй Германіі. Горад набыў значнасьць у VIII стагодзьдзі, калі быў часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. За гэтым часам горад быў сядзібай арцыбіскупства Майнцу. З гораду паходзіў выбітны вынаходнік друкарскага варштату Ёган Гутэнбэрг. Менавіта ў Майнцы Гутэнбэрт надрукаваў у 1450-х гадах свае першыя кнігі. За часам Другой сусьветнай вайны Майнц быў моцна пашкоджаны, то бок ён зьведаў больш за 30 паветраных налётаў, якія зьнішчылі большасьць гістарычных будынкаў.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт (ням.)(фр.)