Вашынгтон (акруга Калюмбія)

сталіца ЗША
(Перанакіравана з «Вашынгтон (горад)»)

Вашынгто́н (па-ангельску: Washington, D.C.) — сталіца ЗША. Адміністрацыйна зьяўляецца Фэдэральнай акругай Калюмбія (District of Columbia). Акруга была ўтвораная 16 ліпеня 1790 году. Канстытуцыя ЗША дазваляе стварэньне адмысловай акругі, якая б выконвала функцыі пастаяннай сталіцы краіны. З гэтай прычыны акруга не зьяўляецца часткай якога-небудзь штату ЗША, а падпарадкоўваецца непасрэдна Фэдэральнаму ўраду ЗША. У межах акругі новая сталіца была створаная ў 1791 годзе і названая ў гонар Джорджа Вашынгтона. У 1873 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы горад быў скасаваны. Гэта зьяўляецца прычынай, чаму акругу, якая юрыдычна мае назву «Акругай Каламбія», таксама называюць Вашынгтонам. Каб ня блытаць акругу з аднайменным штатам Вашынгтон на ціхаакіянскім ўзьбярэжжы ЗША, амэрыканцы звычайна называюць яе Washington, the District, Washington, D.C. або проста D.C. (скарачэньне ад District of Columbia; вымаўляецца як «Дзі-сі»).

Вашынгтон
Вашынгтон
Герб Вашынгтону Сьцяг Вашынгтону
Дата заснаваньня: 16 ліпеня 1790[1][2]
Горад з: 1790
Краіна: ЗША
Акруга: Фэдэральная акруга Калюмбія
Мэр: Мюрыэл Баўзэр[d][3]
Плошча: 177 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 591 833 чал.
шчыльнасьць: 3343,69 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Тэлефонны код: 202
Паштовы індэкс: 20001–20098, 20201–20599
Геаграфічныя каардынаты: 38°53′42″ пн. ш. 77°2′12″ з. д. / 38.895° пн. ш. 77.03667° з. д. / 38.895; -77.03667Каардынаты: 38°53′42″ пн. ш. 77°2′12″ з. д. / 38.895° пн. ш. 77.03667° з. д. / 38.895; -77.03667
Вашынгтон на мапе ЗША
Вашынгтон
Вашынгтон
Вашынгтон
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://dc.gov/
Месцазнаходжаньне Вашынгтону

Гісторыя рэдагаваць

Раньняя эпоха рэдагаваць

Археалягічныя раскопкі паказваюць, што вакол сучаснай ракі Анакостыі(en) прынамсі 4000 гадоў таму жылі карэнныя амэрыканцы[4]. Дасьледаваньні эўрапейцамі гэтай вобласьці пачаліся ў пачатку XVII стагодзьдзя, адным зь першых дасьледнікаў быў капітан Джон Сьміт у 1608 годзе[5][6]. На месцы сучаснага гораду разьмяшчалася некалькі паселішчаў і вёсак.

Першымі каляніяльнымі ўладальнікамі зямлі ў сучаснай акрузе Каламбія сталі Джордж Томпсан і Томас Джэрард, якія паводле пляну 1662 году атрымалі вобласьць земляў вакол Капіталійскага ўзгорку і шэраг іншых вобласьцей уніз да ракі Патамак. Томпсан прадаў свае землі ў Капіталійскага ўзгорка ў 1670 годзе Томасу Нотлі; пасьля яна перайшла Дэніэлю Кэралу[7]. У 1697 годзе ўлады Мэрылэнду пабудавалі форт, адціснуўшы карэнных амэрыканцаў на захад[8].

У 1751 быў заснаваны Джорджтаўн(en), калі заканадаўчы орган Мэрылэнду выкупіў шэсьцьдзесят акраў зямлі ў Джорджа Гордана і Джорджа Біела па кошце 280 фунтаў[9]; прыкладна ў гэты жа час была заснаваная Александрыя (у 1749 годзе). Джорджтаўн быў самым далёкім пунктам уверх па цячэньні Патамаку, да якога можна было дабрацца ад акіяну. Джорджтаўн ператварыўся ў квітнеючы порт, займаючыся гандлем, адгрузкай тытуню і іншых тавараў з каляніяльнага Мэрылэнду[10].

Плянаваньне і будаўніцтва гораду ў канцы XVIII стагодзьдзя рэдагаваць

Першапачаткова сталіца Злучаных Штатаў разьмяшчалася ў Філадэлфіі, пачынаючы зь Першага і Другога Кантынэнтальнага кангрэсу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці. У 1783 годзе натоўп разьюшаных салдатаў напаў на Індэпэндэнс-хол і запатрабаваў павялічыць аплату за абслугоўваньне падчас войнаў. Удзельнікі Кангрэсу запатрабавалі, каб Джон Дыкінсан, губэрнатар Пэнсыльваніі, сабраў апалчэньне на абарону Кангрэсу, аднак Дыкінсан адмовіўся прыбраць пратэстуючых з гораду. Гэтая падзея атрымала назву «Пэнсыльванскі мяцеж(en)». У выніку гэтага Кангрэс быў змушаны «зьбегчы» 21 чэрвеня 1783 году ў Прынстан, штат Нью-Джэрзі[11].

Адмова Дыкінсана абараніць нацыянальны ўрад быў абмеркаваны на Філадэлфійскім канвэнце ў 1787 годзе, на якім была прынятая Канстытуцыя ЗША. Разьдзел 8 артыкула 1 дае Кангрэсу паўнамоцтвы:

ажыцьцяўляць ва ўсіх выпадках выключныя заканадаўчыя паўнамоцтвы ў дачыненьні да акругі (ня больш за квадрат з бокам дзесяць міль), які, быдучы саступлены асобнымі штатамі і прыняты Кангрэсам, стане месцам знаходжаньня ўраду Злучаных Штатаў; ажыцьцяўляць падобную ўладу ў дачыненьні да ўсіх земляў, набытых са згоды заканадаўчага збору штата, у якім гэтыя землі знаходзяцца, для ўзьвядзеньня фартоў, пабудовы складоў, арсэналаў, вэрфяў і іншых патрэбных будынкаў;

Канстытуцыя ЗША, артыкул 1, разьдзел 8[12]

Джэймз Мэдысан 23 студзеня 1788 году ў артыкуле № 43 «Фэдэралісту» таксама падкрэсьліў, што нацыянальная сталіца павінна быць незалежная ад штатаў для яе ж уласнага абслугоўваньня і бясьпекі[13]. Канстытуцыя, аднак, не вызначае месцазнаходжаньне для новай сталіцы. Штаты Мэрылэнд, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк і Вірджынія прапаноўвалі свае тэрыторыі для новага гораду. Паўночныя штаты аддавалі перавагу, каб сталіца знаходзілася ў якім-небудзь зь іх буйных гарадоў, паўднёвыя штаты, наадварот, ахцелі, каб новая сталіца разьмяшчалася на іх тэрыторыі[14]. Пазьней паводле Пагадненьня 1790 году(en), падпісанага Джэймзам Мэдысанам, Аляксандрам Гамільтанам і Томасам Джэфэрсанам, новая сталіца мусіла разьмяшчацца на рацэ Патамак, на мяжы паміж Вірджыніяй і Мэрылэндам. У Гамільтана была прапанова, што новы фэдэральны ўрад прыме абавязкі, назапашаныя штатамі падчас вайны за незалежнасьць. Аднак, да 1790 году «паўднёўцы» у значнай ступені пакрылі свае замежныя абавязкі. Прапанова Гамільтана патрабавала, каб паўднёвыя штаты выплацілі частку абавязку паўночных штатаў, наўзамен гэтага новая сталіца будзе пабудаваная на іх тэрыторыі. Джэфэрсан і Мадысан падтрымалі гэтую прапанову і забясьпечылі разьмяшчэньне сталіцы ў паўднёвых штатах[15].

Закон аб месцазнаходжаньні ад 16 ліпеня 1790 году прадугледжваў знаходжаньне амэрыканскай сталіцы ў той вобласьці, якую абярэ сам прэзыдэнт Вашынгтон[16]. Пачатковая форма фэдэральнай акругі была квадратнай з бокам 10 міль, і Вашынгтон жадаў улучыць у сталіцу Александрыю. Кангрэс у 1791 годзе выправіў закон для ўключэньня Александрыі ў фэдэральную акругу. У адпаведнасьці з гэтым ж законам, прэзыдэнт Вашынгтон прызначыў трох адмысловых упаўнаважаных (Томаса Джонсана, Даніэля Кэрала і Дэвіда Ст'юарта) у 1791 годзе, каб кантраляваць плянаваньне, дызайн і набыцьцё ўласнасьці ў фэдэральнай акрузе і сталіцы[17]. 9 верасьня 1791 году яны пагадзіліся назваць горад у гонар Джорджа Вашынгтона, а раён назвалі тэрыторыяй Каламбіі (у гонар амэрыканскага знака, які ўвасабляў Злучаныя Штаты)[18][19]. У 1791—1972 гадах архітэктар Эндру Элікот(en) і яго памочнікі абыйшлі мяжу горада і паставілі 40 вялікіх камянёў па пэрымэтры. Шматлікія з гэтых камянёў стаяць там дагэтуль і зьяўляюцца нацыянальнымі помнікамі[20]. Такім чынам, новы горад сталі будаваць на паўночным беразе ракі на ўсход ад Джорджтаўна.

XIX стагодзьдзе рэдагаваць

7 лістапада 1800 году ў горадзе адбылася першая сэсія Кангрэсу[21].

Закон 1801 году канчаткова сфармаваў акругу Каламбія, памясьціўшы ў яго Вашынгтон, Джорджтаўн і Александрыю, пад выключным кантролем Кангрэсу. Затым тэрыторыя раёна была арганізаваная ў дзьве акругі: графства Вашынгтон на ўсходзе Патамака і графства Александрыя на захадзе[22]. Пасьля гэтага закону грамадзяне Вашынгтона больш не лічыліся жыхарамі Мэрылэнда і Вірджыніі.

24—25 жніўня 1814 году падчас англа-амэрыканскай вайны ангельцы пад камандаваньнем адмірала Джорджа Кокбэрна занялі Вашынгтон і спалілі яго. Будынкі Капітолія, казначэйствы і Белы дом згарэлі[23]. Большасьць урадавых будынкаў было адноўлена, але Капітолій, які ў гэты час знаходзіўся на стадыі будаўніцтва, ня быў скончаны да заплянаванага 1868 году[24].

У 1830—40-х гадах паўднёвае графства Александрыя ўвайшло ў эканамічны спад. У графстве квітнеў гандаль рабамі, а ў самой акрузе абаліцыяністы дамагаліся зьмякчэньня рабства, што ў выніку і вымусіла эканоміку графства пайсьці на спад[25]. У 1840 годзе жыхары графства падалі прашэньне ў Кангрэс, каб іх зямлі вярнулі назад ў Вірджынію. 9 ліпеня 1846 Кангрэс задаволіў просьбу, вярнуўшы Александрыю назад у штат[26].

Паводле пагадненьня 1850 году(en) гандаль рабамі ў горадзе прыпыніўся[27]. Да 1860 году прыблізна 80 % чорных сталі вольнымі. Грамадзянская вайна у 1861 годзе прывяла да росту насельніцтва, у асноўным з-за прытоку вызваленых рабоў. У 1862 годзе прэзыдэнт Абрагам Лінкальн падпісаў акт, які канчаткова зацьвердзіў адмену рабства ў сталіцы, вызваліўшы пры гэтым прыблізна 3100 людзей[28]. Да 1870 году насельніцтва гораду вырасла амаль да 132 000 чалавек[29]. Нягледзячы на рост гораду, Вашынгтон усё яшчэ меў грунтавыя дарогі і з-за гэтага цярпеў недахоп у ачыстцы вуліц; сытуацыя была настолькі крытычная, што нават некаторыя чальцы Кангрэсу прапаноўвалі перамясьціць з-за гэтага сталіцу ў іншае месца[30].

Паводле закону 1871 году Кангрэс стварыў свой фэдэральны ўрад для кіраваньня ўсёй тэрыторыяй акругі, пры гэтым аб'яднаўшы непасрэдна сам горад Вашынгтон, Джорджтаўн і акругу Вашынгтон у адзіны муніцыпалітэт, афіцыйна названы акругай Каламбія[31]. Нават пры тым, што горад Вашынгтон па законе спыніў існаваньне пасьля 1871 году, імя працягвае выкарыстоўвацца для пазначэньня ўсёй акругі. Па гэтым жа законе Кангрэс прызначыў камісію па мадэрнізацыі гораду. У 1873 году прэзыдэнт Грант прызначыў губэрнатарам Аляксандра Шэпарда; ужо сёлета Шэпард выдаткаваў 20 мільёнаў $ (у пераліку на 2007 год гэтая сума склала б 357 млн $[32]) на грамадзкія працы, якія мадэрнізавалі Вашынгтон, але разарылі гарадзкі бюджэт. У 1874 годзе Кангрэс зьняў з пасады Шэпарда, і новыя спробы ўладкаваньня гораду не прадпрымаліся ажно да 1901 году.

XX стагодзьдзе рэдагаваць

Насельніцтва гораду заставалася адносна ўстойлівым да Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў, калі прэзыдэнт Франклін Рузвэльт не пашыраў бюракратыю ў Вашынгтоне. Пасьля Другой сусьветнай вайны павялічылася дзейнасьць ураду, што дадало колькасьць фэдэральных чыноўнікаў у сталіцы[33]; да 1950 году насельніцтва гораду дасягнула піку ў 802 178 жыхароў[34]. У 1961 годзе была прынятая дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая надавала Вашынгтону тры галасы ў калегіі выбарнікаў для выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта, але пры гэтым усё яшчэ не надавала ніякага выбарчага прадстаўленьня на Кангрэсе.

4 красавіка 1968 году ў сувязі з забойствам лідэра руху барацьбітаў за грамадзянскія правы Мартына Лютэра Кінга у горадзе ўспыхнулі беспарадкі, якія галоўным чынам зыходзілі з афраамэрыканскіх кварталаў і камэрцыйных цэнтраў. Беспарадкі бушавалі на працягу трох дзён, пакуль больш за 13 000 чалавек з войскаў фэдэральнай і нацыянальнай гвардыі не атрымалася спыніць гвалт. Былі спаленыя шмат крам і іншых будынкаў, узнаўленьне якіх зацягнулася да канца 1990-х[35].

У 1973 годзе Кангрэс прыняў гістарычны ва ўсіх сэнсах закон аб самакіраваньні акругі Каламбіі, які прадугледжваў на чале горду муніцыпальную раду на чале з абраным мэрам[36]. У 1975 годзе Ўолтэр Вашынгтон стаў першым абраным, і адначасова першым чорнаскурым мэрам сталіцы Злучаных Штатаў[37]. Аднак, на працягу 1980-х і 1990-х гадоў гарадзкія ўрады былі раскрытыкаваныя за няўмелае кіраўніцтва і марнаваньне бюджэту. У 1995 годзе Кангрэс стварыў Раду па фінансавым кантролі акругі Каламбіі для назіраньня за ўсімі муніцыпальнымі выдаткамі[38]. Горад аднаўляў сваю фінансавую моц да 2001 году, калі дзеяньне Рады па кантролі было прыпынена.

XXI стагодзьдзе рэдагаваць

11 верасьня 2001 году тэрарысты ўгналі рэйс № 77 American Airlines і сьведама разьбілі самалёт над Пэнтагонам, у суседнім Арлінгтоне. Рэйс № 93 кампаніі United Airlines, які, як лічыцца, быў прызначаны для ажыцьцяўленьня тэракту над Вашынгтонам, пацярпеў крушэньне ў Пэнсыльваніі, калі пасажыры паспрабавалі вярнуць кантроль над самалётам з рук тэрарыстаў.

Геаграфія рэдагаваць

Мяжуе са штатамі Мэрылэнд і Вірджынія.

Адміністрацыйны лад рэдагаваць

Паводле Канстытуцыі ЗША Фэдэральная акруга Каламбія як сталіца фэдэральнай дзяржавы мае адмысловы статус. Яна кіруецца наўпрост Кангрэсам ЗША і ня мае ўласнага ўраду, як іншыя штаты. Хоць Кангрэс дэлегаваў частку дзяржаўных паўнамоцтваў, якія звычайна ажыцьцяўляюцца ўрадамі штатаў, муніцыпальным уладам Вашынгтону, тым ня менш частку гэтых функцыяў ён пакінуў за сабою. Прыкладам зьяўляецца кантроль за зброяй, кіраваньне школьнай адукацыяй і г. д.

У працы Палаты Прадстаўнікоў прымае ўдзел дэпутат ад акругі Каламбія, але ён ня мае права галасаваць. У цяперашні час гэта Элеанор Голмс Нортан. У Сэнаце дэпутатаў ад акругі няма. На выбарах прэзыдэнта ЗША жыхары Вашынгтону маюць 3 галасы, што на душу насельніцтва больш, чым у 49 штатах.

Сярод жыхароў гораду даволі папулярная ідэя аб наданьні гораду ўсіх правоў штату, але адпаведныя рэзалюцыі адпрэчваюцца Кангрэсам.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в https://www.teamlaw.org/DCOA-1871.pdf
  2. ^ а б в Gazetteer
  3. ^ а б https://dc.gov/
  4. ^ MacCord, Howard A. Archeology of the Anacostia Valley of Washington, D.C. and Maryland // Journal of Washington Academy of Sciences. — 1957. — В. 12. — № 47.
  5. ^ McAtee, Waldo Lee A Sketch of the Natural History of the District of Columbia. — 1918. — С. 5.
  6. ^ Nacotchtank: Encounters With The English Праверана 2011-02-15 г.
  7. ^ Downing, Margaret Brent The Earliest Proprietors of Capitol Hill. — 1918. — № 21.
  8. ^ Humphrey, Robert L., Mary Elizabeth Chambers Ancient Washington: American Indian Cultures of the Potomac Valley. — 1977. — С. 27.
  9. ^ Ecker, Grace Dunlop A Portrait of Old Georgetown. — 1933. — С. 1—6.
  10. ^ Lesko, Kathleen M., Valerie Babb and Carroll R. Gibbs Black Georgetown Remembered : A History Of Its Black Community From The Founding Of "The Town of George". — 1991. — С. 1.
  11. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — P. 66.
  12. ^ Constitution of the United States. Нацыянальнае ўпраўленьне архіваў і дакумэнтацыі ЗША. Праверана 2011-02-17 г.
  13. ^ James Madison (1996-04-30) The Federalist No. 43 The Independent Journal. Library of Congress. Праверана 2011-02-16 г.
  14. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — С. 67—80.
  15. ^ Samuel Eliot Morison Washington's First Administration: 1789—1793 // The Oxford History of the American People, Vol. 2. — 1972.
  16. ^ An ACT for establishing the Temporary and Permanent Seat of the Government of the United States.
  17. ^ George C., Jr. Morison The National Capitol: its architecture, art, and history. — 1914.
  18. ^ Steward, John (1898) Early Maps and Surveyors of the City of Washington, D.C, Records of the Columbia Historical Society, Vol. 2 p. 53 in Google Books. Retrieved 2009-09-29.
  19. ^ Chapter IV. «Permanent Capital Site Selected», pp. 87—88, 101, in Crew, Harvey W., Webb, William Bensing, Wooldridge, John (1892), Centennial History of the City of Washington, D.C., United Brethren Publishing House, Dayton, Ohio in Google Books
  20. ^ Boundary Stones of Washington, D.C.. BoundaryStones.org. Праверана 2011-02-17 г.
  21. ^ The Senate Moves to Washington. Сэнат ЗША (2006-02-14). Праверана 2008-07-11 г.
  22. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — С. 103.
  23. ^ Saving History: Dolley Madison, the White House, and the War of 1812. White House Historical Association. Праверана 2011-02-17 г.
  24. ^ A Brief Construction History of the Capitol. Architect of the Capitol. Праверана 2011-02-17 г.
  25. ^ Horace Greeley The American Conflict: A History of the Great Rebellion in the United States. — Chicago: 1864. — P. 142—144.
  26. ^ Mark David Richards The Debates over the Retrocession of the District of Columbia, 1801—2004 // Washington History. — P. 54—82.
  27. ^ Compromise of 1850. Library of Congress (2007-09-21). Праверана 2011-02-17 г.
  28. ^ DC Celebrates Emancipation Day. D.C. Office of the Secretary. Праверана 2008-06-02 г.
  29. ^ Historical Census Statistics on Population Totals By Race, 1790 to 1990 (PDF). Бюро переписи населения США (2002-09-13). Праверана 2011-02-17 г.
  30. ^ "Boss" Shepherd Remakes the City. WETA Public Broadcasting (2001). Праверана 2011-02-17 г.
  31. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — P. 157.
  32. ^ Samuel Williamson Measuring Worth — Relative Value of US Dollars. Institute for the Measurement of Worth. Праверана 2011-02-17 г.
  33. ^ WWII: Changes. WETA Public Broadcasting (2001). Праверана 2008-09-25 г.
  34. ^ District of Columbia — Race and Hispanic Origin: 1800 to 1990 (PDF). Бюро перапісу насельніцтва ЗША (2002-09-13). Праверана 2008-07-29 г.
  35. ^ Paul Schwartzman; Robert E. Pierre (2008-04-06) From Ruins To Rebirth The Washington Post Праверана 2011-02-17 г.
  36. ^ District of Columbia Home Rule Act. Government of the District of Columbia (1999). Праверана 2011-02-17 г.
  37. ^ Walter Washington. WETA Public Broadcasting. Праверана 2011-02-217 г.
  38. ^ Michael Janofsky (1995-04-08) Congress creates board to oversee Washington, D.C. The New York Times Праверана 2011-02-17 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вашынгтон (акруга Калюмбія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў