Ваймарская рэспубліка
Нямецкая Дзяржава Deutsches Reich | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн «Das Lied der Deutschen» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Нямецкая мова | ||||
Сталіца | Бэрлін | ||||
Форма кіраваньня | фэдэратыўная, парлямэнцкая рэспубліка Фрыдрых Эбэрт 1919—1925 Паўль фон Гіндэнбург 1925—1933 Філіп Шайдэман 1919 | ||||
Плошча • агульная |
468.787 км² (1925) км² | ||||
Насельніцтва • агульнае |
62.411.000 (1925) | ||||
* у 1919 і 1933 — райхсканцлер |
Ва́ймарская рэспу́бліка (па-нямецку: Weimarer Republik) — гістарыяграфічная назва Нямецкай імпэрыі ў 1919—1934 гадах у гонар ўстаноўчага сходу, скліканага ў Ваймары для прыняцьця новай канстытуцыі. Афіцыйна дзяржава працягвала называцца «Нямецкая імперыя» (ням. Deutsches Reich).
Ваймарская рэспубліка 1919—1934 гадоў у Нямеччыне праіснавала большую частку мірнага пэрыяду паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі. Пасьля Сакавіцкай рэвалюцыі 1848 году яна стала другой (і першай, увянчанай посьпехам) спробай установы ў Нямеччыне лібэральнай дэмакратыі. Яна завяршылася захопам улады НСДАП, якая стварыла таталітарную дыктатуру.