18 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
18 жні́ўня — 231-ы дзень году (230-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 136 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1786 — заснаваны Рэйк’явік
- 1868 — францускі астраном П’ер Жансэн вынайшаў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт гелій
- 1924 — арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава ў Менску
- 1925 — заснаваньне Польскага радыё, першая перадача была 18 жніўня 1925 году
- 1968 — кіраўніцтва краінаў Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну
- 1976 — нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы
- 1991 — хатні арышт Міхаіла Гарбачова ў Крыме
Нараджэньні
рэдагаваць- 1450 — Марка Маруліч, харвацкі паэт
- 1611 — Людвіка Марыя Ґанзаґа, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза — Уладзіслава і Яна Казімера
- 1750 — Антоніё Сальеры, італьянскі кампазытар
- 1830 — Франц Іосіф I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны
- 1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень»
- 1891 — Макар Краўцоў, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1904 — Макс Фактар, парфюмэр, заснавальнік кампаніі «Макс Фактар»
- 1909 — Марсэль Карнэ, францускі кінарэжысэр
- 1920 — Леў Мільчын, савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі
- 1922 — Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік
- 1922 — Лідзія Абухава, беларуская пісьменьньніца
- 1924 — Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік
- 1933 — Раман Палянскі, кінарэжысэр
- 1952 — Патрык Сўэйзі, амэрыканскі актор
- 1954 — Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік
- 1957 — Кароль Буке, француская акторка
- 1959 — Зьміцер Мезенцаў, губэрнатар Іркуцкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі з 2009 году
- 1962 — Фёдар Крыванос, беларускі праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства
- 1978 — Сяргей Ціханоўскі, беларускі блогер, аўтар праграмы "Страна для жизни".
- 1984 — Аляксандар Паўлаў, беларускі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1503 — Аляксандар VI (папа рымскі)
- 1765 — Франц I Стэфан, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
- 1850 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік
- 1940 — Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі
- 1942 — Лявон Більдзюкевіч, беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч
- 1944 — Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай Партыі Камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд)
- 1988 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык
- 2011 — Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык
- 2012 — Скот Маккензі, амэрыканскі сьпявак (The Mamas & The Papas)
- 2018 — Кофі Анан, ганскі дыплямат, сёмы Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў