4 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2023 год Усе дні |
4 жні́ўня — 216-ы дзень году (217-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 149 дзён.
Падзеі Рэдагаваць
- 1392 — падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім
- 1579 — пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям
- 1651 — войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам узяло Кіеў
- 1914 — Першая сусьветная вайна: Нямеччына ўварвалася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША заявілі пра нэўтралітэт
- 1922 — пахаваньне Аляксандра Бэла. На працягу хвіліны 13 мільёнаў тэлефонаў па ўсёй Паўночнай Амэрыцы маўчалі
- 1924 — Напад на Стоўбцы савецка-беларускай партызанкі
- 1945 — заснаваныя філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы і Ляўках
- 1947 — заснаваньне Вярхоўнага суда Японіі
- 1962 — лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла пасаджаны ў турму, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам ПАР
Нараджэньні Рэдагаваць
- 1290 — Леапольд I, гэрцаг аўстрыйскі
- 1521 — Урбан VII, папа рымскі
- 1901 — Луіс Армстранг, амэрыканскі трубач, джаз-музыка, сьпявак і кампазытар
- 1904 — Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст
- 1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор
- 1912 — Вірхіліё Піньнера, кубінскі паэт, празаік і драматург
- 1917 — Янка Брыль, беларускі пісьменьнік
- 1947 — Мікалай Селяшчук, беларускі мастак
- 1950 — Аляксандар Сямешка, беларускі дыплямат, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
- 1961 — Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША
- 1962 — Яхім Топал, сучасны чэскі паэт, празаік, журналіст і музыкант
- 1968 — Дэніел Дэй Кім, карэйскі актор
Сьмерці Рэдагаваць
- 1526 — Хуан Сэбатыян Элькана, гішпанскі мараплавец басцкага паходжаньня
- 1579 — Ян Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі, генэральны староста жамойцкі, адначасна маршалак вялікі літоўскі і кашталян віленскі
- 1807 — Казімер Канстантын Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі, апошні падканцлер вялікі літоўскі
- 1875 — Ганс Крыстыян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік і паэт, аўтар сусьветна вядомых казак для дзяцей
- 1946 — Рут Ўолер, амэрыканская місіянэрка, чалец беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА)
- 1994 — Станіслаў Латал, чэскі рэжысэр-аніматар
- 1997 — Жанна Люіза Кальман, француская жанчына з найдаўжэйшаю пацьверджанаю працягласьцю жыцьця ў гісторыі чалавецтва. Пражыла 122 рокі і 164 дні
- 2018 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel