Мэхіка
Мэхіка (па-гішпанску: Ciudad de México — што ў перакладзе азначае — Горад Мэксыкі) — фэдэральная акруга, сталіца Мэксыкі й месца фэдэральнага цэнтру мэксыканскага зьвязу[2]. Гэта фэдэральны орган у Мэксыцы, які не зьяўляецца часткай якога-небудзь аднаго з 31 мэксыканскіх штатаў, але належыць да фэдэрацыі ў цэлым. Мэхіка зьяўляецца самым вялікім горадам краіны, а таксама ейным найбольш важным палітычным, культурным, адукацыйным і фінансавым цэнтрам. Як глябальнаы горад[3] Мэхіка зьяўляецца адным з найбольш важных фінансавых цэнтраў у Паўночнай Амэрыцы[4]. Ён разьмешчаны ў даліне Мэхіка, вялікай даліне на высокім плято ў цэнтры Мэксыкі, на вышыні 2240 мэтраў над узроўнем мора. Горад складаецца з шаснаццаці раёнаў.
Мэхіка | |||||
гішп. Ciudad de México | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1521[1] | ||||
Краіна: | Мэксыка | ||||
Кіраўнік: | Marti Batres[d] | ||||
Плошча: | 1485 км² | ||||
Вышыня: | 2240 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 9 209 944 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6201,98 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-6 | ||||
летні час: | UTC-5 | ||||
Тэлефонны код: | +52 55 | ||||
Паштовыя індэксы: | 01000 і 16999 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 19°25′10″ пн. ш. 99°8′44″ з. д. / 19.41944° пн. ш. 99.14556° з. д.Каардынаты: 19°25′10″ пн. ш. 99°8′44″ з. д. / 19.41944° пн. ш. 99.14556° з. д. | ||||
Мэхіка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
[1] |
Паводле ацэнак на 2009 год колькасьць насельніцтва ў горадзе складае каля 8 840 000 чалавек, а горад мае плошчу ў 1485 км²[5]. У адпаведнасьці з апошнім вызначэньнем тэрыторыі фэдэральным урадам і ўрадамі штатаў, насельніцтва аглямэрацыі Мэхіка складае 21,2 мільёну чалавек, што робіць яго другім па велічыні мэгаполісам у заходнім паўшар’і й пятай па велічыні аглямэрацыяй у сьвеце[6]. СУП Мэхіка на 2008 год склаў 390 млрд даляраў ЗША, што робіць яго восьмым самым багатым горадам у сьвеце[7]. Горад, акрамя таго, садзейнічаў росту паказчыка СУП у цэлым па краіне на 21%, а такі рост з улікам сталічнай вобласьці склаў 34% ад агульнага СУП краіны[8].
Горад быў пабудаваны на востраве возера Тэскока ацтэкамі ў 1325 годзе, як Тэначтытлан, які быў амаль цалкам разбураны ў 1521 годзе падчас аблогі Тэначтытлану, а пасьля перабудаваны ў адпаведнасьці з гішпанскімі гарадзкімі стандартамі. У 1524 годзе горад быў вядомы як Мэхіка-Тэначтытлан[9], і на 1585 год афіцыйная назва была зьменена на сучасную — Мэхіка (гішп. La Ciudad de México)[9]. Мэхіка служыў палітычным, адміністрацыйным і фінансавым цэнтрам большую частку гісторыі гішпанскай каляніальнай імпэрыі[10]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці ад Гішпаніі была створана фэдэральнай акруга ў 1824 годзе.
Пасьля доўгіх гадоў патрабаваньня большай палітычнай аўтаноміі жыхары атрымалі права непасрэдна абіраць кіраўніка ўраду й прадстаўнікоў аднапалатнага Заканадаўчага Сходу усенародным галасаваньнем у 1997 годзе. З тых часоў партыя левага напрамку Партыя дэмакратычнай рэвалюцыі (ПДР) мае большасьць у готым сходзе[11]. У апошнія гады ў мясцовых уладах прайшла хваля лібэральнай палітыкі, як то быў дазволены аборт па просьбе любой жанчыны да 12 тыдняў цяжарнасьці, уведзена абмежаваная форма эўтаназіі, развод па ўзаемнай згодзе бакоў і дазвол на аднаплоцевыя шлюбы.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1325 годзе індзейцамі-ацтэкамі быў заснаваны горад Тэначтытлан, што ў перакладзе зь мясцовага азначала — «дом Кактусавай скалы». Гэта была будучая сталіца імпэратара Матэкусомы II Шокаётсына, больш вядомага пад імем Мантэсума. Заснавальнікі горада, старажытныя ацтэкі, першапачаткова вялі качавы лад жыцьця й займаліся паляваньнем і рыбалоўствам. Іхныя плямёны зьявіліся ў навакольлях сучаснага Мэхіка прыблізна ў 1200 годзе. Згодна са старажытнаіндзейскім паданьнем, сюды ім загадаў зьявіцца бог сонца Ўіцылапочтлі, які загадаў ацтэкам пасяліцца ў тым месцы, дзе ім сустрэнецца арол, які сядзіць на высокім кактусе й утрымлівае ў дзюбе зьмяю. Індзейцам атрымалася выявіць такую мясцовасьць, якая цалкам адпавядала апісаньням, дадзенаму Ўіцылапочтлі, і яны вырашылі заснаваць тут паселішча. Тэначтытлан, які вырас на заходнім беразе возера Тэскока, у маляўнічай даліне, стаў сталіцай ацтэскай дзяржавы. Тэрыторыя старажытнага горада была даволі шырокай: ён займаў плошчу каля 7,5 км². Тэначтытлан перасякала сетка каналаў, а паведамленьне з сушай ажыцьцяўлялася пры дапамозе дамбаў, забясьпечаных пад’ёмнымі мастамі. Першыя эўрапейцы, зьдзіўленыя пышнасьцю Тэначтытлану, назвалі яго «Вэнэцыяй ацтэкаў». Горад атачала возера, дакладней, цэлая сыстэма рукатворных вадасховішчаў, створаная стараньнямі індзейцаў. Тры дамбы злучалі цэнтар з сушай. Вуліцамі служылі каналы, перасякальныя мастамі. Для абароны ад паводак была ўзьведзена мураваная плаціна. У XV-XVI стагодзьдзях Тэначтытлан ператварыўся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Заходняга паўшар’я. Па ўсёй бачнасьці, ён зьяўляўся найбольш буйным у сьвеце: колькасьць насельніцтва да пачатку XVI стагодзьдзя складала амаль 500 тысяч чалавек, па тых часах каласальная лічба. Гэты велічны горад пасьпеў праіснаваць каля двух стагодзьдзяў. Гішпанскія канкістадоры пад правадырствам Эрнана Фэрнанда Картэса, які высадзіўся ў Тэначтытлан 8 лістапада 1519 году, былі ўражаныя пышнасьцю велізарнага ацтэскага горада. Па словах аднаго з прыбыліх на востраў гішпанцаў: «… такога ніхто ніколі ня бачыў, ня чуў і нават у сьне не мроіў аб чым-небудзь падобным таму, што мы тады ўбачылі». Ацтэкі, далёка ня мірны народ, падпарадкавалі сабе большую частку суседзяў, але гішпанцаў сустрэлі, на зьдзіўленьне, ветліва, бо, па старажытнай легендзе, выгнаны індзейцамі барадаты сьветлатвары бог Кецалькоатль павінен быў вярнуцца ў год трысьняговага дубца. У цыклічным календары ацтэкаў 1519 год апынуўся менавіта такім.
Палітыка Картэса, аднак, прывяла да канфлікту, успыхнула паўстаньне, і заваёўнікам прыйшлося пакінуць Тэначтытлан. Пацярпеўшы паразу, авантурыст Картэс і ня думаў адчайвацца. Папоўніўшы войска людзьмі й зброяй, ён пачаў новы наступ на сталіцу. 13 траўня 1521 году Эрнан Картэс урачыста заявіў аб тым, што горад пераходзіць у валоданьне гішпанскага караля. Захоп горада й усталяваньне ў ім гішпанскага панаваньня азначалі гібель магутнай ацтэскай імпэрыі, якая праіснавала больш за 200 гадоў.
У 1521 годзе на месцы разбуранага Тэначтытлану быў заснаваны Мэхіка[12], які атрымаў статус сталіцы калёніі Новая Гішпанія. У пачатку каляніяльнага пэрыяду гішпанцы вырашылі асушыць возера, ня маючы магчымасьці падтрымліваць складаную сыстэму вадасьцёку. Жыхары мэксыканскай сталіцы расплачваюцца за гэта неабдуманае рашэньне да гэтага часу. Прываліўшыяся адзін да аднаго, прасеўшыя й пакрывіўшыяся хаты ёсьць візытнай карткай старога Мэхіка. Тлумачыцца гэта тым, што горад стаіць на пяску й балотах, і пад ім шмат вады. У 1624 годзе, у горадзе ўспыхнула масавае народнае паўстаньне: паўстанцы рашуча выступілі супраць панаваньня гішпанскіх заваёўнікаў. У 1821 годзе пасьля працяглай вайны за вызваленьне ад гішпанскага валадарства, Мэксыка, нарэшце, здабыла незалежнасьць, а Мэхіка быў абвешчаны сталіцай новай дзяржавы. У 1847 годзе горад захапілі войскі Злучаных Штатаў Амэрыкі, якія прэтэндавалі на пашырэньне сваіх тэрыторый за кошт далучэньня да іх мэксыканскіх зямель. Пэрыяд акупацыі доўжыўся да 1848 году. У 1863—1867 гадох Мэхіка быў акупаваны францускімі войскамі. У 1910—1917 гадох пасьля зьвяржэньня 30-гадовай дыктатуры генэрала Парфірыё Дыяса, у горадзе разгарнулася кровапралітная рэвалюцыйная барацьба, якая завяршылася перамогай дэмакратычнай рэвалюцыі. З 1929 году ў сталіцы разьмяшчаецца ўрад краіны, у канцы рэвалюцыйных дзесяцігодзьдзяў у Мэхіка была праведзена нацыяналізацыя прадпрыемстваў, якія раней належалі прамысловым фірмам ЗША й Вялікабрытаніі. У пэрыяд Другой сусьветнай вайны большасьць жыхароў Мэхіка зьяўляліся прыхільнікамі антыгітлераўскай кааліцыі. У 1968 годзе ў сталіцы Мэксыкі праводзіліся гульні XIX Алімпіяды. Вялікае значэньне для разьвіцьця фінансавай і гаспадарчай сфэры горада маюць зьнешнегандлёвыя адносіны з Канадай і ЗША. У 1999 годзе пачалося будаўніцтва хмарачоса «Вежа Маёр». Цяпер гэты будынак зьяўляецца найвышэйшым збудаваньнем у Лацінскай Амэрыцы.
Геаграфія
рэдагавацьЗнаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мэксыкі, недалёка ад паўднёвага канца плято Анахуак. Вышыня над узроўнем мора — 2240 м. Далягляд у горадзе амаль цалкам перакрываецца горнымі хрыбтамі, недалёка знаходзяцца вяршыні Папакатэпэтль і Істасіўатль. Клімат прахалодны і сухі. Мэгаполіс і найбуйнейшы горад Мэксыкі (1990). Рост гораду адбываецца найперш праз жылыя раёны, якія называюцца «калёніямі» (па-гішпанску: colonias).
Клімат
рэдагавацьМэхіка мае субтрапічны клімат нагор’я паволе кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна, у сувязі зь ягоным трапічнымі разьмяшчэньнем і высокім ўздымам. Ніжнія вобласьці даліны атрымліваюць менш ападкаў, чым верхнія на поўдні. Ніжэй гарадкоў Іцтапалапа, Іцтакалька й Вэнустыяна Каранса й захадней часткі Густава А. Мадэра, як правіла, больш суха й цяплей, чым у верхніх паўднёвых раёнах, горны рэгіён утрымлівае хваёвыя й дубовыя лясы вядомага як дыяпазон Ахуска.
Сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад 12 да 16 °C у залежнасьці ад вышыні раёну. Нізкія тэмпэратуры, як правіла, зарэгістраваныя ў студзені й лютым, могуць дасягаць ад —5 да —2 °C, і, як правіла, суправаджаюцца выпаданьнем сьнегу ў паўднёвых рэгіёнах Ахуска. Максымальныя тэмпэратуры позьняй вясной і летам могуць дасягаць да 32 °C. У цэлым ападкі у значнай ступені назіраюцца ў летнія месяцы. Цэнтральныя раўніны Мэхіка рэдка атрымліваюць ападкі ў выглядзе сьнегу зімой, дзьве апошнія такія зьявы былі зафіксаваны 5 сакавіка 1940 году й 12 студзеня 1967 году.
Кліматычныя зьвесткі для Мэхіка | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | 21,2 | 22,9 | 25,7 | 26,6 | 26,5 | 24,6 | 23,0 | 23,3 | 22,3 | 22,2 | 21,8 | 20,8 | 23,4 |
Сярэдні мінімум t, °C | 5,8 | 7,1 | 9,2 | 10,8 | 11,7 | 12,2 | 11,5 | 11,6 | 11,5 | 9,8 | 7,9 | 6,6 | 9,6 |
Норма ападкаў, мм | 11,0 | 4,3 | 10,1 | 25,9 | 56,0 | 134,8 | 175,1 | 169,2 | 144,8 | 66,9 | 12,1 | 6,0 | 816,2 |
Вільготнасьць, % | 51 | 47 | 41 | 43 | 51 | 63 | 69 | 69 | 70 | 64 | 57 | 54 | 56 |
Крыніца: Servicio Meteorológico Nacional, World Meteorological Organisation |
Эканоміка
рэдагавацьГорад утварае ядро Фэдэральнай акругі і зьяўляецца гандлёвым, прамысловым, фінансавым, палітычным, і культурным цэнтрам краіны. Мехіка зьяўляецца адным з найважнейшых эканамічных цэнтраў у Лацінскай Амэрыцы. Уласна горада, то бок фэдэральная акруга, вырабляе 21,8% сукупнага ўнутранага прадукту краіны[13]. Паводле дасьледаваньня, праведзенага PricewaterhouseCoopers, СУП Мэхіка складае $ 390 млрд, займаючы пра гэтым восьмае месца сярод самым багатых горадоў у сьвеце пасьля Токіё, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесу, Чыкага, Парыжу, Лёндану й Осакі/Кобэ, і зьяўляючыся самым багатым у Лацінскай Амэрыцы, робячы Мэхіка 30-ай па велічыні эканомікай у сьвеце[14]. Мэхіка зьяўляецца самым вялікім укладчыкам прамысловага СУП краіны (15,8%), а таксама робіць найвялікшы ўнёсак у СУП краіны ў сэктары паслуг (25,3%). У сувязі з абмежаваным выкарыстаньнем не ўрбанізаваных прастораў на поўдні ад гораду, большасьць зь якіх абаронена з экалягічнымі законамі, унёсак фэдэральнай акругі ў сельскую гаспадарку зьяўляецца найменшай з усіх суб’ектаў Мэксыканскай Фэдэрацыі[13]. Мэхіка мае адну з самых хуткарастучых эканомік у сьвеце, СУП якой паводле прагнозаў падвоіцца да 2020 году[15].
Эканамічныя рэформы прэзыдэнта Карляса Салінаса дэ Гартары аказалі велізарны ўплыў на горад, а некаторая колькасьць прадпрыемстваў, уключаючы банкі, былі прыватызаваныя. Ён таксама падпісаў Паўночнаамэрыканскае пагадненьне аб свабодным гандлі (НАФТА). Гэта прывяло да дэцэнтралізацыі й зруху ў эканамічнай базы Мэхіка, ад вытворчасьці да рынку паслугаў, бо многія заводы пераехалі ў штат Мэхіка й паўночныя межы.
Асноўныя вытворчасьці гораду складаюць хімічная, нафтаперапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, аўтабудаваньне, машынабудаваньне, фармацэўтычная, спажывецкія тавары. Багаты калярыт гораду і шматлікія культурныя помнікі прыцягваюць вялікую колькасьць турыстаў, асабліва з ЗША.
Транспарт
рэдагавацьНа ўсходзе ад гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт Бэніта Хуарэс. Мэтрапалітэн Мэхіка (9 лініяў у 1990, 11 — у 2009) адкрыты ў 1969 годзе.
Праблемы гораду
рэдагавацьВялікімі праблемамі гораду зьяўляюцца перанасяленьне, канцэнтрацыя транспарту, моцнае забруджваньне паветра, абумоўленае атмасфэрнымі ўмовамі навакольнай даліны. Іншай праблемай зьяўляецца стан грунту пад горадам. Большасьць навакольнай даліны гэта азёрны басэйн бяз сьцёку, і ў мінулым, у сэзоны дажджоў, азёры нярэдка разьліваліся, шмат рабілася, каб абараніць горад ад паводак і адкрыць магчымасьць яго пашырэньня, праз дрэнаж азёраў Тэшкока, Чалька, Хачымілька і інш. У 1607—1608 гадах былі збудаваныя 13 км дрэнажныя канал і тунэль, каб спускаць паводкавыя лішкі на поўнач, у раку Тула. У 1900 годзе быў скончаны цэнтральны канал, які дасягнуў ракі Панука. У 1936 годзе была пачатая 19 км сьпіральная сыстэма каналаў Караколь (гішп. сьлімак), сілкаваная падоўжнымі каналамі, якая дзейнічае як выпарвальны басэйн, зь якога здабываюць шэраг каштоўных мінэралаў. Дрэнаж і артэзіянскія калодзежы панізілі ўзровень грунтовых водаў настолькі, што алювіяльныя глебы, раней насычаныя вадой, больш ня могуць падтрымліваць цяжэйшыя будынкі гораду, якія тонуць па 10,2—30 см за год. Некаторыя з найпрыгажэйшых будынкаў былі пашкоджаныя, сярод іх стары касьцёл (пачаты ў 1553 каля месца былога храма ацтэкаў) і Палац Прыгожых Мастацтваў. Сучасныя офісныя будынкі падпіраюцца сыстэмамі паляў. У дадатку да мягкай глебы, горад зьмешчаны ў раёне высокай сэйсьмічнай актыўнасьці, і землятрусы 1957 і 1985 гадоў прычынілі вялікія шкоды.
Культурныя помнікі
рэдагавацьГорад мае шмат помнікаў культуры. Захавалася шмат узораў гішпанскай каланіяльнай архітэктуры, як, напрыклад, касьцёлы і Нацыянальны Палац на вялікай цэнтральнай плошчы Пляза дэ ля Канстытусьён, дзе вуліцы старога гораду перасякаюцца ў падабенстве транспартнай разьвязкі, а вялікія авэню кіруюцца адсюль да аддаленых частак гораду. Францускі ўплыў 19 ст. дэманструецца публічнымі будынкамі таго часу, у навейшых будынках зьяўленыя навейшыя стылі. Некаторыя старыя будынкі, гэтаксама як і навейшыя, напрыклад, Палац Прыгожых Мастацтваў, Нацыянальны Палац, Нацыянальная Падрыхтоўчая Школа, упрыгожаны фрэскамі сучасных мастакоў (Дыега Рывэра, Хасэ Клемэнтэ Ароска, Давід Альфара Сыкейрас). Унівэрсытэцкі гарадок (адкр. 1952), які збудаваны на Эль-Пэдрэгалі, лявавым выхадзе на ўскраінах гораду, упрыгожаны вядомымі мазаікамі Хуана О’Гормана.
Адукацыя
рэдагавацьУ горадзе разьмешчаны Мэксыканскі нацыянальны ўнівэрсытэт, заснаваны ў XVI стагодзьдзі.
Спорт
рэдагавацьГорад быў гаспадаром летніх Алімпійскіх гульняў 1968 году.
Асобы
рэдагаваць- Аляска, поп-сьпявачка
- Вэроніка Кастра, акторка
Гарады-сябры
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #4039060-3 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ «Artículo 44». Constitución Política de los Estados Unidos Mexicanos.
- ^ Foreign Policy (2008). «The 2008 Global Cities Index»
- ^ «WFE — Member Exchanges». World-exchanges.org.
- ^ Brian W. Blouet, Olwyn M. Blouet. «OECD Reviews of Regional Innovation OECD Reviews of Regional Innovation: 15 Mexican States 2009». OECD Publishing, 2009. p. 418 (p. 299). ISBN 978-92-64-06012-8.
- ^ United Nations (2007). «World Urbanization Prospects».
- ^ PricewaterhouseCoopers (February 11, 2009). «Emerging market city economies set to rise rapidly in global GDP rankings says PricewaterhouseCoopers LLP». UK Media Centre.
- ^ «Mexico City GDP as compared with national GDP». Mexico City Experience
- ^ а б Government of the Federal District. «History of Mexico City».
- ^ United Nations. «Mexico City, Mexico».
- ^ Daniel C. Schechter, Josephine Quintero. «Lonely Planet Mexico City, City Guide [With Pullout Map]». Third Edition. Lonely Planet, 2008. p. 288 (p. 20-21). ISBN 978-1-74059-182-9.
- ^ Мехико(недаступная спасылка) — статья из Словаря географических названий
- ^ а б «Producto interno bruto por entidad federativa. Participación sectorial por entidad federative». Inegi.gob.mx
- ^ «Emporis».
- ^ Furness, Charlie (April 2008). «Boomtown». Geographical 80 (4): 36-45. 0016741X.