Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі

Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, у адпаведнасьці з 24-м артыкулам фэдэральнага канстытуцыйнага закону «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], узначальвае Урад Расейскай Фэдэрацыі, вызначае яго асноўныя накірункі дзейнасьці і арганізуе працу.

Прэзыдэнт Расеі, у адпаведнасьці з 83-м артыкулам Канстытуцыі Расеі[2], мае права ўзначальваць паседжаньні ўраду. У адпаведнасьці з 115-м артыкулам Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі[3] пастановы і распараджэньні ўраду, калі яны супярэчаць указам прэзыдэнта, могуць быць адмененыя прэзыдэнтам Расеі. Акрамя гэтага, прэзыдэнт Расеі, адпаведна 32-му артыкулу Фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], кіруе дзейнасьцю фэдэральных органаў выканаўчай улады, якія займаюцца пытаньнямі абароны, бясьпекі, унутраных спраў, замежных спраў, прадухіленьня надзвычайных сытуацыяў і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў, хоць кіраўнікі некаторых з адпаведных ведамстваў (як МЗС Расеі, МУС Расеі і інш.) уваходзяць ва ўрад.

Да 25 сьнежня 1993 году пасада старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі мела назву старшыня Рады Міністраў — Ураду Расейскай Фэдэрацыі, цяперашняя назва была замацаваная прынятай у сьнежні 1993 году Канстытуцыяй Расеі.

Неафіцыйна пасада часта завецца прэм'ер-міністар, хаця ў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі такая назва адсутнічае.

Парадак прызначэньня, паўнамоцтвы і абавязкі старшыні ўраду вызначаюцца артыкуламі 110-117 Канстытуцыі Расеі[3].

З 8 мая 2012 году старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі зьяўляецца Дзьмітры Мядзьведзеў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

У адпаведнасьці з Фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі» і Рэглямэнтам Ураду Расейскай Фэдэрацыі Старшыня Ўраду Расеі выконвае наступныя функцыі:

  • вызначае ў адпаведнасьці з канстытуцыяй, фэдэральнымі канстытуцыйнымі законамі, фэдэральнымі законамі і ўказамі прэзыдэнта асноўныя напрамкі дзейнасьці ўраду;
  • прадстаўляе прэзыдэнту прапановы аб структуры фэдэральных органаў выканаўчай улады, аб прызначэньні на пасаду і аб вызваленьні ад пасады намесьнікаў старшыні ўраду і фэдэральных міністэрстваў, аб накладаньні на іх дысцыплінарных спагнаньняў і аб іх заахвочваньні;
  • прадстаўляе ўрад унутры дзяржавы і за яе межамі;
  • арганізуе працу ўраду і вядзе яго паседжаньні, валодаючы правам рашаючага голаса;
  • сыстэматычна праводзіць нарады зь сябрамі ўраду, кіраўнікамі фэдэральных служб і іншых фэдэральных органаў выканаўчай улады, органаў і арганізацыяў пры ўрадзе, на якіх разглядае ход выкананьня праграм і плянаў дзейнасьці ўраду, даручэньняў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ўраду, прымае рашэньні па апэратыўных пытаньнях;
  • падпісвае нарматыўныя акты ўраду (пастановы і распараджэньні);
  • разьмяркоўвае абавязкі паміж сябрамі ўраду;
  • сыстэматычна інфарміруе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі аб працы ўраду.

Старшыня ўраду РФ уваходзіць па пасадзе ў:

Акрамя асноўных абавязкаў і функцый старшыні ўраду, прапісаных у законе, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ад 2012 году Дз. Мядзьведзеў узначальвае наступныя каардынацыйныя і дарадчыя органы пры ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі:

  • Урадавую камісію па кантролі за ажыцьцяўленьнем замежных інвэстыцый;
  • Раду па канкурэнтаздольнасьці і прадпрымальніцтву пры ўрадзе;
  • Урадавую камісію па бюджэтных праектыроўках на чарговы фінансавы год і плянавы пэрыяд;
  • Дзяржаўную пагранічную камісію;

Таксама Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі Дз. Мядзьведзеў зьяўляецца:

  • Першым намесьнікам старшыні Рады пры прэдзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі па рэалізацыі нацыянальных праектаў і дэмаграфічнай палітыцы (прызначаны Ўказам прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 10 ліпеня 2008 году);
  • старшынём Назіральнай рады Банка разьвіцьця і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці (Зьнешэканамбанк);
  • старшынём Рады міністраў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі;

Парадак прызначэньня і вызваленьня ад пасады

рэдагаваць

Старшыня Ўраду Расеі прызначаецца прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы[3].

Кандыдатам на пасаду старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі можа быць выключна грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, які ня мае грамадзянства іншай дзяржавы.

Прапанова кандыдатуры старшыні Ўраду Расеі падаецца ў Дзяржаўную Думу не пазьней за двухтыднёвы тэрмін пасьля заступленьня на пасаду абранага прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ці пасьля звальненьня старшыні Ўраду Расеі, ці напрацягу тыдня з дня адхіленьня папярэдняй кандыдатуры Дзяржаўнай Думай.

Дзяржаўная Дума разглядае прапанаваную прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі кандыдатуру старшыні ўраду напрацягу тыдня з дня падачы прапановы аб кандыдатуры.

Пасьля трохразовага адхіленьня прапанаваных кандыдатур старшыні Ўраду Расеі Дзяржаўнай Думай прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі самастойна прызначае старшыню Ўраду Расеі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Дзяржаўная Дума ня можа быць распушчаная на гэтай падставе толькі ў апошнія шэсьць месяцаў тэрміну Прэзыдэнцтва і падчас ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а такама ў выпадку ініцыяваньня Дзяржаўнай Думай працэдуры імпічмэнту прэзыдэнту Расеі.

Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі не прадугледжвае звальненьня прэзыдэнтам аднаго толькі старшыні ўраду; прэзыдэнт прымае рашэньне аб звальненьні ўсяго ўраду[2].

Старшыня Ўраду звальняецца з пасады прэзыдэнтам Расеі (артыкул 7 фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1]), што адначасова цягне за сабой адстаўку ўсяго Ўраду:

  • па ўласнай заяве аб адстаўцы;
  • у выпадку немагчымасьці выкананьня старшынём ўраду сваіх паўнамоцтваў (у чым менавіата можа заключацца немагчымасьць, ФКЗ не ўдаклядняе, пакідаючы магчымасьць тлумачэньня прэзыдэнту Расеі).

Таксама, адпаведна 117-му артыкулу Канстытуцыі Расеі[2], старшыня ўраду мае права самастойна ставіць перад Дзяржаўнай Думай пытаньне пра давер ураду. Калі Дзяржаўная Дума адмаўляе ў даверу, прэзыдэнт цягам сямі дзён павінен прыняць рашэньне або пб адстаўцы ўраду, або аб роспуску Дзяржаўнай Думы і прызначэньні новых выбараў. Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ня можа распускаць Дзяржаўную Думу толькі на гэтай падставе напрацягу году пасьля яе абраньня.

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі паведамляе Савету фэдэрацыі і Дзяржаўнай Думе пра вызваленьне ад пасады старшыні Ўраду Расеі ў дзень прыняцьця рашэньня.

Выкананьне абавязкаў прэзыдэнта

рэдагаваць

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі, ва ўсіх выпадках, калі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі не ў стане выконваць свае абавязкі, іх часова выконвае старшыня ўраду. Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ня мае распускаць Дзяржаўную Думу, прызначаць рэфэрэндум, а таксама падаваць прапановы аб папраўках і пераглядзе палажэньняў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі.

Сьпіс старшыняў ураду Расейскай Фэдэрацыі

рэдагаваць

Ніжэй прыведзены сьпіс старшыняў Ураду Расеі і выконваючых іх абавязкі пасьля 1991 году. У дужках пазначаны час працы на гэтай пасадзе, «в. а.» абазначае «выконваючы абавязкі».

Імя, прозьвішча (Гады жыцьця) Фатаграфія Тэрмін паўнамоцтваў Прэзыдэнт Партыйнасьць Заўвага
в. а. Барыс Ельцын
(1931—2007)
  6 лістапада 1991 году 15 чэрвеня 1992 году Барыс Ельцын беспартыйны ня быў прэм’ер-міністрам ці в.а., але да 15 чэрвеня 1992 году ўзначальваў Урад Расеі як прэзыдэнт Расеі (у сувязі з правядзеньнем радыкальнай эканамічнай рэформы)[4].
в.а. Ягор Гайдар
(1956—2009)
  15 чэрвеня 1992 году 15 сьнежня 1992 году беспартыйны выконваючы абавязкі
1 Віктар Чарнамырдзін
(1938—2010)
  14 сьнежня 1992 году 23 сакавіка 1998 году Наш дом — Расея адначасова 5 лістапада—6 лістапада 1996 году быў в. а. прэзыдэнта Расеі ў сувязі з апэрацыяй на сэрцы Барыса Ельцына[5]
в. а. Сяргей Кірыенка (нар. 1962)   23 сакавіка 1998 году 24 красавіка 1998 году беспартыйны
2 24 красавіка 1998 году 23 жніўня 1998 году
в. а. Віктар Чарнамырдзін
(1938—2010)
  23 жніўня 1998 году 11 верасьня 1998 году Наш дом — Расея
3 Яўген Прымакоў   11 верасьня 1998 году 12 мая 1999 году беспартыйны
в. а. Сяргей Сьцяпашын
(нар. 1952)
  12 мая 1999 году 18 мая 1999 году беспартыйны
4 19 мая 1999 году 9 жніўня 1999 году Указ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 19.05.1999 № 611[6]
в. а. Уладзімер Пуцін
(нар. 1952)
  9 жніўня 1999 году 16 жніўня 1999 году беспартыйны
5 16 жніўня 1999 году 7 мая 2000 году ад 12:00 31 сьнежня 1999 году да 12:00 7 мая 2000 году старшыня ўраду У. Пуцін быў выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Афіцыйна ён быў абраны прэзыдэнтам 26 сакавіка 2000 году і прыняў прысягу 7 мая 2000 году.
в. а. Міхаіл Касьянаў
(нар. 1957)
  7 мая 2000 году 17 мая 2000 году Уладзімер Пуцін беспартыйны
6 17 мая 2000 году 24 лютага 2004 году Указ аб прызначэньні Міхаіла Касьянава старшынём ураду Расейскай Фэдэрацыі[7]
в. а. Віктар Хрыстэнка
(нар. 1957)
  24 лютага 2004 году 5 сакавіка 2004 году беспартыйны В. а.; не прапаноўваўся для зацьвярджэньня ў Думу[8]
7 Міхаіл Фрадкоў
(нар. 1950)
  5 сакавіка 2004 году 7 мая 2004 году беспартыйны 5 сакавіка—7 мая 2004 году[9]
в. а. 7 мая 2004 году 12 мая 2004 году 7 мая—12 мая 2004 в. а. (прыпыняў паўнамоцтвы перад абраным прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі);
7 12 мая 2004 году 12 верасьня 2007 году Ад 12 мая 2004 да 12 верасьня 2007[10]
в. а. 12 верасьня 2007 году 14 верасьня 2007 году 12 верасьня—14 верасьня 2007 году в. а. (пасьля адстаўкі, да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі)[11]
8 Віктар Зубкоў
(нар. 1941)
  14 верасьня 2007 году 7 мая 2008 году беспартыйны
в. а. 7 мая 2008 году 8 мая 2008 году Дзьмітры Мядзьведзеў в. а. (пасьля адстаўкі, да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі)
9 Уладзімер Пуцін   8 мая 2008 году 7 мая 2012 году Старшыня Адзінай Расеі
(безь сяброўства ў партыі)
Загад аб прызначэньні Ўладзімера Пуціна старшынём ураду[12]
в. а. Віктар Зубкоў   7 мая 2012 году 8 мая 2012 году Уладзімер Пуцін беспартыйны В. а. старшыні ўраду да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расеі[13]
10 Дзьмітры Мядзьведзеў
(нар. 1965)
  8 мая 2012 году 7 мая 2018 году Адзіная Расея 8 мая 2012 году — 7 мая 2018 году[14]
в. а. 7 мая 2018 году 8 мая 2018 году Ад 7 мая 2018 году да 8 мая 2018 году (прыпыняў паўнамоцтвы перад абраным прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі)[15]
10 8 мая 2018 году 15 студзеня 2020 ад 8 мая 2018 па 15 студзеня 2020[16]
в. а. 15 студзеня 2020 16 студзеня 2020 15 студзеня сышоў у адстаўку[17]
11 Міхаіл Мішусьцін (нар. 1966)   16 студзеня 2020 7 мая 2024 беспартыйны 7 мая 2024 года сышоў у адстаўку (складаў паўнамоцтвы перад зноў абраным прэзыдэнтом Расейскай Фэдэрацыі)
в. а. 7 мая 2024 10 мая 2024 В. а. старшыні ўраду да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расеі
11 10 мая 2024 дзейны старшыня ўраду зацьверджаны Дзярждумай і прызначаны Прэзыдэнтам РФ
в. а. Андрэй Белавусаў (нар. 1959)   30 красавіка 2020 19 мая 2020 Часова выконваў абавязкі старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ў сувязі з дыягнаставанай каронавіруснай інфэкцыяй COVID-19 пад час пандэміі ў дзейнага старшыні Ўраду РФ Міхаіла Мішусьціна

Галасаваньне

рэдагаваць

Ніжэй прыведзеныя вынікі галасаваньня дэпутатаў Дзяржаўнай Думы па пытаньні аб дачы прэзыдэнту Расейскай Фэдэрацыі згоды на прызначэньне кандыдата старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі.

Кандыдат Дата галасаваньня Усяго дэпутатаў Галасавала «За» «Супраць» Устрымаліся Не галасавалі Вынік Працэнт галасоў «За» ад агульнай колькасьці дэпутатаў Працэнт галасаваўшых «За» ад колькасьці галасаваўшых дэпутатаў
Ягор Гайдар 9 сьнежня 1992 1040 467 486 26[18] 61 Не зацьверджаны 44,90
Віктар Чарнамырдзін 14 сьнежня 1992 1040 721 172 48 1 Зацьверджаны 69,33
10 жніўня 1996 450 402 314 85 3 48 Зацьверджаны[19] 69,78 80,72
Сяргей Кірыенка 10 красавіка 1998 450 334 143 186 5 116 Не зацьверджаны[20] 31,78 36,11
17 красавіка 1998 450 397 115 271 11 53 Не зацьверджаны[21] 25,56 50,88
24 красавіка 1998 450 315 251 25 39[22] 135 Зацьверджаны[23] 55,78 79,68
Віктар Чарнамырдзін 31 жніўня 1998 444 345 94 251 0 99 Не зацьверджаны 20,89 27,25
7 верасьня 1998 443 412 138 273 1 31 Не зацьверджаны 30,67 33,50
Яўген Прымакоў 11 верасьня 1998 443 393 315 63 15 50 Зацьверджаны 70,00 80,15
Сяргей Сьцяпашын 19 мая 1999 440 362 293 55 14 78 Зацьверджаны 65,11 80,94
Уладзімер Пуцін 16 жніўня 1999 440 334 233 84 17 105 Зацьверджаны 51,78 69,76
Міхаіл Касьянаў 446 395 325 55 15 52 Зацьверджаны 72,22 82,28
Міхаіл Фрадкоў 5 сакавіка 2000 447 434 352 58 24 14 Зацьверджаны 78,22 81,11
12 мая 2004 447 436 356 72 8 11 Зацьверджаны 81,65
Віктар Зубкоў 14 верасьня 2007 445 436 381 47 8 9 Зацьверджаны 84,67 87,39
Уладзімер Пуцін 8 мая 2008 449 448 392 56 0 1 Зацьверджаны 87,11 87,50
Дзьмітры Мядзьведзеў 8 мая 2012 450 443 299 144 0 7 Зацьверджаны 66,44 67,49
8 мая 2018 446 430 374 56 0 16 Зацьверджаны 83,11 83,48
Міхаіл Мішусьцін 16 студзеня 2020 449 424 383 0 41 26 Зацьверджаны 85,1 90,3

Тэрмін паўнамоцтваў

рэдагаваць

Інфармацыя правераная на 22 сьнежня 2024 году

     Старшыні Камітэту міністраў, ад 1906 году Савета міністраў Расейскай імпэрыі
     Старшыні часовага ўраду Расеі
     Старшыні Савету народных камісараў, ад 1946 году Савета міністраў СССР
     Старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі

Старшыня ўраду Тэрмін паўнамоцтваў Заўвагі
1 Аляксей Касыгін 16 гадоў 7 дзён
2 Ёсіф Сталін 11 гадоў 302 дні
3 Пётар Лапухін 10 гадоў 315 дні
4 Вячаслаў Молатаў 10 гадоў 137 дзён
5 Іларыён Васільчыкаў 8 гадоў 318 дзён
6 Мікалай Бунге 8 гадоў 153 дні
7 Павал Гагарын 7 гадоў 363 дні
8 Павал Ігнацьеў 7 гадоў 295 дзён
9 Дзьмітры Мядзьведзеў 7 гадоў 253 дзён
10 Іван Дурнаво 7 гадоў 225 дзён
11 Аляксандар Чарнышоў 7 гадоў 192 дні
12 Аляксей Рыкаў 6 гадоў 319 дзён
13 Мікіта Хрушчоў 6 гадоў 201 дзён
14 Уладзімер Ленін 6 гадоў 98 дзён У 1922—1924 гг. абавязкі выконваў Леў Каменеў
15 Мікалай Навасільцаў 5 гадоў 280 дзён
16 Віктар Чарнамырдзін 5 гадоў 116 дзён 23 жніўня — 11 верасьня 1998 г. — в. а.
17 Мікалай Рыжкоў 5 гадоў 108 дзён
18 Міхаіл Рэйтэрн 5 гадоў 86 дзён
19 Пётар Сталыпін 5 гадоў 58 дзён
20 Віктар Качубей 5 гадоў 34 дні
21 Мікалай Ціханаў 4 гады 338 дзён
22 Аляксей Арлоў 4 гадоў 286 дзён
23 Уладзімер Пуцін 4 гады 272 дзён 9 жніўня 1999 г. прызначаны, 16 жніўня 1999 г. зацьверджаны. З 31 сьнежня 1999 г. — в. а. прэзыдэнта РФ; урадам кіраваў Міхаіл Касьянаў
24 Міхаіл Мішусьцін 4 гады
25 Сяргей Вязьміцінаў 3 гады 258 дзён
26 Міхаіл Касьянаў 3 гадоў 292 дзён 7—17 мая 2000 г. — в. а.
27 Міхаіл Фрадкоў 3 гады 131 дзень 7—12 мая 2004 г. — в. а. 12—14 верасьня 2007 г. — в. а.
28 Мікалай Булганін 3 гады 46 дзён
29 Блудаў Дзьмітры 2 гады 302 дні
30 Сяргей Вітэ 2 гады 248 дзён
31 Уладзімер Какоўцаў 2 гады 148 дзён
32 Мікалай Румянцаў 2 гады 87 дзён
33 Іван Гарамыкін 2 гады 59 дзён
34 Георгі Малянкоў 1 год 338 дзён
35 Пётар Валуеў 1 год 287 дзён
36 Васіль Левашоў 1 год 266 дзён
37 Барыс Шцюрмер 286 дзён
38 Яўген Прымакоў 243 дні
39 Віктар Зубкоў 239 дзён 7—8 мая 2008 г. — в. а. 7—8 мая 2012 г. — в. а.
40 Валянцін Паўлаў 226 дзён
41 Барыс Ельцын 222 дні 6 лістапада 1991 г. — 15 чэрвеня 1992 г. кіраваў урадам у якасьці прэзыдэнта РФ
42 Ягор Гайдар 183 дні В. а.
43 Мікалай Салтыкоў 162 дні
44 Сяргей Кірыенка 153 дні
45 Іван Сілаеў 124 дні 24 жніўня — 20 верасьня 1991 г. (як кіраўнік Камітэта па апэратыўным кіраваньні народнай гаспадаркай СССР)
20 верасьня — 26 сьнежня 1991 г. (як старшыня Міжрэспубліканскага эканамічнага камітэта СССР)
46 Георгі Львоў 120 дзён
47 Аляксандар Керанскі 110 дзён
48 Сяргей Сьцяпашын 89 дзён
49 Мікалай Галіцын 63 дні
50 Аляксандар Трэпаў 47 дні
51 Андрой Белавусаў 21 дзень В. а. на час хваробы дзейнага старшыні Ўраду Міхаіла Мішусьціна
52 Віктар Хрыстэнка 10 дзён В. а.
  1. ^ а б в Федеральный конституционный закон «О Правительстве Российской Федерации» (рас.)
  2. ^ а б в Глава 4. Президент Российской Федерации | Конституция Российской Федерации (рас.)
  3. ^ а б в Глава 6. Правительство Российской Федерации | Конституция Российской Федерации (рас.)
  4. ^ У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта РСФСР ад 06.11.1991 г. № 171
  5. ^ З 7:00 5 лістапада да 6:00 6 лістапада 1996 года, падчас апэрацыі на сэрцы Б. Ельцына, абавязкі прэыдэнта РФ згодна з указам прэзыдэнта № 1534 выконваў старшыня Ўраду В. Чарнамырдзін
  6. ^ Указ Президента Российской Федерации от 19.05.1999 г. № 611
  7. ^ Президент подписал указ о назначении Михаила Касьянова Председателем Правительства Российской Федерации. (рас.) Архіўная копія ад 12 жніўня 2011 г.
  8. ^ Президент России подписал Указ об отставке Правительства (рас.) Архіўная копія ад 12 жніўня 2011 г.
  9. ^ Президент Владимир Путин подписал указ о назначении Михаила Фрадкова Председателем Правительства России (рас.) Архіўная копія ад 5 сакавіка 2004 г.
  10. ^ Владимир Путин подписал Указ о назначении Михаила Фрадкова Председателем Правительства России. (рас.) Архіўная копія ад 12 жніўня 2011 г.
  11. ^ Президент подписал Указ о назначении Виктора Зубкова председателем правительства России
  12. ^ Дмитрий Медведев подписал Указ о назначении Владимира Путина председателем правительства
  13. ^ Песков: Обязанности главы правительства России исполняет Зубков
  14. ^ Президент Владимир Путин подписал указ о назначении Дмитрия Медведева председателем правительства России
  15. ^ Президент назначил Дмитрия Медведева председателем правительства
  16. ^ Президент назначил Дмитрия Медведева председателем правительства
  17. ^ Правительство России уходит в отставку (рас.). РИА новости (15 студзеня 2020).
  18. ^ У тым ліку чатыры бюлетэня, выдадзеных дэпутатам, але ня знойдзеных ва ўрнах пры падліку вынікаў галасаваньня, і 22 бюлетэня, якія не былі ўлічаныя па тых ці іншых прычынах пры падліку галасоў
  19. ^ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 43 10.08.1996 (рас.)
  20. ^ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 168. 10.04.1998 (рас.)
  21. ^ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 171. 17.04.1998 (рас.)
  22. ^ Колькасьць бюлетэняў, выдадзеных дэпутатам, але ня знойдзеных у ўрнах пры падліку вынікаў галасаваньня
  23. ^ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 173. 24.04.1998 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць