The Beatles — легендарны брытанскі рок-гурт зь Лівэрпулу: Джон Ленан (рытм-гітара, сола-гітара, клявішныя, бубен, маракасы, бас-гітара, губны гармонік, вакал), Пол Макартні (бас-гітара, клявішныя, ударныя, гітара, вакал), Джордж Гарысан (сола-гітара, рытм-гітара, сытар, бубен, клявішныя, вакал), Рынга Стар (ударныя, гітара, бубен, маракасы, коўбэл, клявішныя, бонгі, вакал). The Beatles унесьлі манумэнтальны ўклад у разьвіцьцё поп-музыкі, ня толькі карэнным чынам зьмяніўшы яе, але і дасягнуўшы беспрэцэдэнтнай папулярнасьці, дзякуючы чаму ансамбль стаў адным з найярчэйшых фэномэнаў сусьветнай культуры 1960-х гадоў[2], прадаўшы па ўсім сьвеце болей за 1 мільярд кружэлак. Зьнешні выгляд, манэра паводзінаў і перакананьні музыкаў зрабілі іх заканадаўцамі стылю, што, разам зь вялізнай папулярнасьцю, прывяло да значнага ўплыву на культурную і сацыяльную рэвалюцыю 1960-х гадоў. Пасьля распаду гурту, які адбыўся ў 1970 годзе, кожны зь яго ўдзельнікаў пачаў сольную кар’еру.

The Beatles
Гады 1960—1970
Краіна
Месца ўтварэньня Лівэрпул, Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанры поп, рок ды іншыя
Выдаўцы
Зьвязаныя праекты
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
Узнагароды і прэміі
thebeatles.com

Гісторыя

рэдагаваць

Вытокі (1956—1960)

рэдагаваць

Карані гурту вырастаюць зь сярэдзіны 1950-х, эпохі рок-н-ролу, якая стварыла сьветапогляд і музычныя густы будучых The Beatles. Увесну 1956 году Джон Ленан упершыню пачуў песьню «Heartbreak Hotel» Элвіса Прэсьлі, якая, па ягоных словах, значыла канец яго папярэдняга жыцьця (цікава адзначыць, што пачуты ім раней Біл Хэйлі — самы папулярны выканаўца рок-н-ролу да Прэсьлі — ня надта яго ўразіў). Да таго часу Джон граў на губным гармоніку і банджа, цяпер ён пачаў асвойваць гітару. У сакавіку 1957 году разам з таварышамі па лівэрпульскай школе ён заснаваў гурт The Quarrymen[2], названы так у гонар іх школы, Quarry Bank. The Quarrymen гралі скіфл — брытанскі варыянт аматарскага рок-н-ролу — і стараліся быць падобнымі да тэдзьдзі-бояў. Улетку 1957 году Ленан падчас аднаго зь першых канцэртаў The Quarrymen пазнаёміўся з 15-гадовым Полам Макартні, які ўразіў Джона веданьнем «акордаў» і «словаў» апошніх навінак рок-н-ролу (у прыватнасьці, песьні «Twenty-Flight Rock» Эдзі Кокрана) і тым, што той быў яўна больш разьвіты музычна (Пол таксама граў на трубе і фартэпіяна). Праз год да іх далучыўся сябар Пола, Джордж Гарысан. Менавіта гэтыя трое сталі асноўным касьцяком гурту, для астатніх жа ўдзельнікаў The Quarrymen рок-н-рол быў часовым падросткавым захапленьнем, і неўзабаве яны пакінулі калектыў.

The Quarrymen пэрыядычна гралі на розных вечарынах, вясельлях, грамадзкіх мерапрыемствах, да сапраўдных канцэртаў і запісаў справа не ішла (праўда, у 1958 годзе за свае грошы яны запісалі плытку зь дзьвюма песьнямі); некалькі разоў удзельнікі разьбягаліся (так, Харысан пэўны час меў свой гурт). Ленан і Макартні, сталі разам пісаць свае песьні па прыкладзе сваіх куміраў Бадзі Холі і Эдзі Кокрана (тыя ня толькі сьпявалі, але і самі гралі на гітарах і самі сачынялі песьні, што было было дастаткова незвычайна на той час). Пры гэтым яны вырашылі даваць сваім песьням падвойнае аўтарства, гэтаксама, як гэта рабілі амэрыканскія аўтарскія калектывы кшталту Лібэра і Столера. Напрыканцы 1959 году ў гурт увайшоў малады мастак Ст’юарт Саткліф, зь якім Ленан разам навучаўся ў арт-коледжы. Саткліф ня вельмі добра валодаў гульнёй на бас-гітары, і гэта неаднаразова выклікала раздражненьне Макартні. У такім выглядзе склад ансамбля аказаўся амаль што поўным: Джон Ленан (вакал, рытм-гітара), Пол Макартні (вакал, піяніна, гітара), Джордж Гарысан (лідэр-гітара), Ст’юарт Саткліф (бас-гітара), — аднак была праблема знайсьці ўдарніка, што прымушала музыкантаў нават рабіць конкурсы на сцэне, каб запрасіць каго-небудзь з гледачоў пайграць на барабанах.

Гурт актыўна спрабаваў увайсьці ў канцэртна-клюбнае жыцьцё Лівэрпулу. Адзін за адным праходзілі конкурсы таленту, але гурту ўвесь час не шанцавала. Такія больш сур’ёзныя мерапрыемствы прымусілі музыкаў задумацца, ці падыходзіць сцэнічнае імя, бо да Quarry Bank ніхто з удзельнікаў ніякага дачыненьня ўжо ня меў. Так, напрыклад, на мясцовым тэлевізійным конкурсе ў сьнежні 1959 году гурт выступіў пад назвай Johnny and the Moondogs, якая зьмянялася на іншыя назвы падчас наступных концэртаў. Назва The Beatles зьявілася празь некалькі месяцаў, у красавіку 1960 году. Нават сёньня няма адназначнага адказу, хто ж прыдумаў гэтае слова. Як успаміналі ўдзельнікі гурту, аўтарамі нэалагізму былі Саткліф і Ленан, якія хацелі прыдумаць назву, якая б мела адразу некалькі значэньняў. Напрыклад, гурт Бадзі Холі The Crickets («сьвярчкі», аднак для ангельцаў быў і другі сэнс — «крыкет»). Выбар паў на «beetles». Аднак проста слова The Beetles («жукі») ня мела ніякага дадатковага сэнсу; толькі замена «e» на «a» дала арыгінальнае слова: калі вымаўляць яго, то чулася «beetles», але ў надрукаваным выглядзе адразу заўважаўся корань «beat» (як біт-музыка). Прамоўтары знаходзілі імя занадта кароткім і «някідкім», таму музыкі былі прымушаныя спачатку зьмяняць сваю назву на афішах на больш рэклямную — «Long John and The Silver Beetles». Гурт атрымліваў усё больш і больш прапановаў выступіць — як правіла, у пабах і маленькіх клюбах. У красавіку 1960 году The Beatles паехалі ў сваё першае невялікае турнэ па Шатляндыі ў якасьці гурту Джоньні Джэнтла. Майстэрства The Beatles як музыкаў хутка ўзрастала, і ўсё адно яны працягвалі заставацца адным з многіх нікому не вядомых рок-н-рольных гуртоў Лівэрпулу.

Гамбург (1960—1962)

рэдагаваць

Улетку 1960 году The Beatles атрымалі прапанову выступаць у Гамбургу, дзе гаспадары клюбаў былі зацікаўленыя ў прафэсійных англамоўных рок-н-рольных ансамблях; той факт, што ў Гамбургу ўжо гралі некалькі лівэрпульскіх гуртоў, аказаўся на руку The Beatles. Аднак гэта ж прымусіла іх тэрмінова шукаць барабаншчыка, каб адпавядаць прафэсійнаму кантракту. Так яны ўзялі да сябе Піта Бэста, сына гаспадара клюбу «Касба». 16 жніўня The Beatles паехалі ў Нямеччыну, а ўжо на наступны дзень адбыўся іх першы канцэрт у гамбурскім клюбе «Indra», у якім гурт граў першы месяц, затым да канца году Beatles былі зьвязаныя з клюбам «Kaiserkeller» паводле кантракту.

Графік выступаў быў надзвычай шчыльным: як правіла, у клюбе адну гадзіну выступаў адзін гурт, наступную гадзіну — іншы, так напрацягу 12 гадзінаў. Удзельнікі The Beatles жылі ў адным цесным пакоі, які зьмяшчаўся ў будынку кінатэатру. На сцэне музыкам прыходзілася граць шмат матэрыялу, таму акрамя рок-н-ролаў (імі выконваліся амаль што ўсе запісы з альбомаў Літл Рычарда, Чака Бэры, Карла Пэркінса і г. д., яны гралі блюзы, рытм-энд-блюзы, народныя песьні, старыя эстрадныя і джазавыя нумары, зьмяняяючы іх у стылістыцы рок-н-ролу. Часам звычайныя песьні ў фармате рок-н-ролу ператвараліся ў імправізацыі на паўгадзіны; пры гэтым хлопцы зьвярнулі ўвагу на тое, што немцам падабалася асабліва гучная і актыўная музыка. Свае ўласныя песьні The Beatles не выконвалі, паколькі, паводле іх словаў, не было імпэту з той жа прычыны — у тагачаснай музыцы і так было шмат выдатных песень. Менавіта такая штодзённая праца і магчымасьць граць музыку любога жанру сталі адным з галоўных чыньнікаў у станаўленьні таленту The Beatles.

У Гамбургу ўдзельнікі ансамбля пазнаёміліся з гуртом студэнтаў мясцовага арт-каледжа — Астрыд Кірхнэр і Кляўсам Форманам, якія адыгралі значную ролю ў біяграфіі гурту. Кірхнэр неўзабаве стала сяброўкай Саткліфа і гэта яна прапанавала праз год новыя даўгія прычоскі, а затым і пінжакі без каўнеру і лацканаў паводле моды П’ера Кардэна. Усе гэтыя рэчы сьпярша выпрабоўваў на сабе Саткліф, і толькі затым яны прымаліся ўсім гуртом (хаця Бэст так і не згадзіўся на даўгую чолку).

Пасьля вяртаньня ў сьнежні 1960 году ў Лівэрпул The Beatles аказаліся ў ліку самых актыўных і амбіцыйных мясцовых гуртоў, якія спаборнічалі па рэпэртуары, гуку і колькасьці прыхільнікаў. Варта заўважыць, што ўсе лівэрпульскія гурты гралі ледзьве не адны і тыя ж (амэрыканскія) песьні, аднак канкурэнцыя ішла яшчэ такім чынам: хто якую песьню першым «знойдзе» і зробіць «сваёй». Лідэрамі лічыліся Rory Storm and the Hurricanes, яны гралі ў найлепшых клюбах Лівэрпулу, а таксама Гамбургу — менавіта там The Beatles пазнаёміліся зь іх барабаншчыкам — Рынга Старам, зь якім хутка пасябравалі і сталі праводзіць разам час.

У красавіку 1961 году The Beatles паехалі на другія гастролі ў Гамбург, дзе выступалі тры месяцы ў клюбе «Top Ten». Менавіта ў Гамбургу адбыўся першы прафэсійны запіс «Бітлз» — у якасьці ансамблю акампанэмэнта сьпевака Тоні Шэрыдана. Шэрыдан выступаў як рок-н-рольны сьпявак для ўнутранага заходненямецкага рынку. Запіс праходзіў пад кіраўніцтвам Бэрта Кемпфэрта, які і выбраў The Beatles. Падчас запісу гурту далі магчымасьць запісаць некалькі сваіх ўласных кампазыцыяў (Ленан таксама засьпяваў «Ain’t She Sweet»). Першым вынікам запісаў стаў сынгл «My Bonnie / The Saints», які выйшаў у чэрвені 1961 году ў Нямеччыне. На вокладцы было пазначана: Тоні Шэрыдан і The Beat Brothers. Калі гастролі скончыліся, Саткліф вырашыў застацца ў Гамбургу з Кірхнэр і, такім чынам, кінуць сваю музычную дзейнасьць у гурце. Дарагая бас-гітара, якую Саткліф купіў на свае грошы, перайшла да Макартні. Праз год, 10 красавіка 1962 году Саткліф памёр у Гамбургу ад крывавыліваньня ў мозг.

З 14 ліпеня 1961 году квартэт пачаў рэгулярныя выступы ў лівэрпульскім клюбе The Cavern. 27 ліпеня адбыўся канцэрт у лівэрпульскай залі Litherland Town Hall, які стаў першым па-сапраўднаму вялікім посьпехам The Beatles — мясцовыя газэты назвалі The Beatles найлепшым рок-н-рольным ансамблем Лівэрпулу.

У лістападзе 1961 году першым мэнэджарам The Beatles стаў Браян Эпстайн (Алан Ўільямз, які спачатку дапамагаў гурту, ня быў мэнэджарам, ён толькі выконваў абавязкі канцэртнага прамоўтэра і тур-агента, але ніяк ня быў зьвязаны абавязкамі з гуртом).

Дасягненьні The Beatles

рэдагаваць
  • Кампазыцыя The Beatles «A Day in the Life» прызнаная найлепшай брытанскай песьняй усіх часоў. Гэтае рашэньне экспэртнай рады часопіса Q сасьпела ў падыходзячы мамэнт — цытуючы загалоўкі адразу двух «бітлаўскіх» трэкаў зборнік «HELP: A Day in the Life» як раз пачаў штурмаваць вяршыні чартаў
  • У 2004 годзе часопіс Rolling Stone апублікаваў 500 найлепшых песьняў усіх часоў і народаў. У сьпісе больш за ўсіх песьняў The Beatles — 23.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Прадстаўленыя афіцыйныя плыткі, выдадзеныя ў Вялікабрытаніі лэйбламі Parlophone і Apple. Дыскаграфіі ў іншых краінах (перш за ўсё ЗША) значна адрозьніваліся ад брытанскай.

Прадстаўленыя ўсе афіцыйныя сынглы, выдадзеныя ў 1962—1970 гадах.

Год Назва
1962 Love Me Do / P. S. I Love You
1963 Please Please Me / Ask Me Why
1963 From Me to You / Thank You Girl
1963 She Loves You / I’ll Get You
1963 I Want to Hold Your Hand / This Boy
1964 Can’t Buy Me Love / You Can’t Do That
1964 A Hard Day’s Night / Things We Said Today
1964 I Feel Fine / She’s a Woman
1964 If I Fell / Tell Me Why
1965 Ticket to Ride / Yes It Is
1965 Help! / I’m Down
1965 Day Tripper / We Can Work It Out
1966 Paperback Writer / Rain
1966 Yellow Submarine / Eleanor Rigby
1967 Strawberry Fields Forever / Penny Lane
1967 All You Need Is Love / Baby You’re a Rich Man
1967 Hello Goodbye / I Am the Walrus
1968 Lady Madonna / The Inner Light
1968 Hey Jude / Revolution
1969 Get Back / Don’t Let Me Down
1969 The Ballad of John and Yoko / Old Brown Shoe
1969 Something / Come Together
1970 Let It Be / You Know My Name

Прадстаўленыя ўсе афіцыйныя альбомы (таксама самастойныя міні-альбомы (EP), якія не дублююць сынглы і плыткі; выключаныя перавыданьні).

Год Назва Заўвагі
1963 Please Please Me Студыйны альбом
1963 With the Beatles Студыйны альбом
1964 Long Tall Sally Студыйны міні-альбом
1964 A Hard Day's Night Студыйны альбом; першы бок плыткі — гукавая дарожка да аднайменнага фільму
1964 Beatles For Sale Студыйны альбом
1965 Help! Студыйны альбом; першы бок плыткі — гукавая дарожка да аднайменнага фільму
1965 Rubber Soul Студыйны альбом
1966 Revolver Студыйны альбом
1966 A Collection of Beatles Oldies Зборнік
1967 Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band Студыйны альбом
1967 Magical Mystery Tour Студыйны міні-альбом (2 плыткі), гукавая дарожка да аднайменнага фільма
1968 The Beatles Студыйны альбом (2 плыткі), яшчэ вядомы як «White Album» («Белы альбом»)
1969 Yellow Submarine Студыйны альбом, гукавая дарожка да аднайменнага фільма
1969 Abbey Road Студыйны альбом, па часе запісаны апошнім з усіх альбомаў гурту
1970 Let It Be Студыйны альбом, гукавая дарожка да аднайменнага фільма, альбом запісаны раней за «Abbey Road», але выдадзены апошнім са студыйных альбомаў гурту
1973 The Beatles 1962—1966 Зборнік, анталёгія песень 1962—66 гадоў (2 плыткі), яшчэ вядомы як «Red Album» («Чырвоны альбом»)
1973 The Beatles 1967—1970 Зборнік, анталёгія песень 1967—70 гадоў (2 плыткі), яшчэ вядомы як «Blue Album» («Блакітны альбом»)
1976 Magical Mystery Tour Дапоўненае выданьне двайнога міні-альбома 1967 году; у гэтым фармаце плыткі ўпершыню выйшаў у ЗША ў 1967 годзе
1976 Rock’n’roll Зборнік (2 плыткі)
1977 The Beatles at the Hollywood Bowl Запісы з канцэртаў у Галівудзе (23 жніўня 1964 і 30 жніўня 1965)
1977 Love Songs Зборнік (2 плыткі)
1978 Rarities Зборнік рэдкіх запісаў і адваротных бакоў сынглаў
1979 Hey Jude Зборнік (упершыню выйшаў у ЗША ў 1970)
1980 The Beatles' Ballads Зборнік
1982 Reel Music Зборнік песень зь фільмаў
1982 20 Greatest Hits Зборнік
1988 Past Masters, Volume One Збор песень 1962—65 гадоў, якія ня трапілі на арыгінальныя альбомы
1988 Past Masters, Volume Two Збор песень 1966—70 гадоў, якія ня трапілі на арыгінальныя альбомы
1994 Live at the BBC Зборнік радыёвыступаў 1962—66 гадоў на «Бі-бі-сі» (2 плыткі)
1995 Anthology 1 Зборнік — анталёгія студыйных дубляў, канцэртных і іншых рэдкіх запісаў 1958—1964 гадоў, якія раней не выдаваліся
1996 Anthology 2 Зборнік — анталёгія студыйных дубляў і рэдкіх запісаў 1965—1968 гадоў, якія раней не выдаваліся
1996 Anthology 3 Зборнік — анталёгія студыйных дубляў і рэдкіх запісаў 1988—1970 гадоў, якія раней не выдаваліся
2000 1 Зборнік сынглаў, якія занялі 1-е месца ў ЗША і/або Вялікабрытаніі
2003 Let It Be… Naked Студыйны альбом у арыгінальнай канцэпцыі альбома «Let It Be» з запісаў 1969 году

Фільмаграфія

рэдагаваць

Гэты сьпіс складаецца з афіцыйна выдадзеных фільмаў з удзелам The Beatles.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Заўвагі
1964 Вечар цяжкога дня A Hard Day’s Night Мастацкі кінафільм
1965 Дапамажыце! Help! Мастацкі кінафільм
1967 Магічнае таямнічае падарожжа Magical Mystery Tour Мастацкі тэлефільм
1968 Жоўты падводны човен Yellow Submarine Мультыплікацыйны фільм
1970 Няхай будзе так Let It Be Дакумэнтальны кінафільм
1996 Анталёгія Anthology Дакумэнтальна-біяграфічны тэлефільм

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Антология «Битлз» (Пер. с англ. У. В. Сапциной). М: РОСМЭН, 2002  (рас.)
  • Воробьева, Т. История ансамбля «Битлз». Л.: Музыка, 1990.  (рас.)
  • Дэвис, Х. Авторизованная биография «Битлз» (Пер. с англ. В. Н. Чемберджи, В. В. Познера). М.: Радуга, 1990.  (рас.)
  • Дэвис, Х. «Битлз» (Пер. с англ. С. В. Калинина). — 2-е изд. — Мн.: ООО «Попурри», 2001. — 560 + 40 с — ISBN 0-393-31571-1.  (рас.)
  • Багиров А. (Багир-Заде А. Н.) «Битлз» — любовь моя. — Мн.: Ред. журн. «Парус», 1993. — 207 с  (рас.)
  • Буркин Ю., Фадеев К. Осколки неба, или Подлинная история 'БИТЛЗ'. Издательство: АСТ, 1997. — 560 с ISBN 5-15-000453-7.  (рас.)
  • Krasker, Eric, Les Beatles — Enquête sur un mythe 1960—1962, Paris, Séguier, 2003. ISBN 2-84049-373-X  (фр.)
  • Krasker, Eric, The Beatles — Fact and Fiction 1960—1962, Paris, Séguier, 2009. ISBN 978-2-84049-523-9  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць