Гіт-парад

сьпіс кампазыцыяў паводле папулярнасьці

Гіт-пара́д ці чарт — апублікаваны сьпіс найбольш папулярных у пэўны пэрыяд мэдыяпрадуктаў (музыка, кнігі, кіно, гульні). Як правіла, сьпісы гіт-парадаў складаюцца ня больш, чым з 10—20 пунктаў, якія разьмяшчаюцца па меры зьмяншэньня паказчыкаў. Парамэтры гіт-параду вызначаюцца інфармацыяй аб продажах; таксама існуюць крытэрыі пройгрышу музычных кампазыцый на радыё (у музычных гіт-парадах), зьвестак па відэа- і кінапракаце (у кінаіндустрыі). Часавы пэрыяд звычайна складае тыдзень, радзей месяц. Літаральна «хіт-парад» азначае сьпіс хітоў — гэта значыць найбольш папулярных мэдыяпрадуктаў.