7 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2023 год Усе дні |
7 жні́ўня — 219-ы дзень году (220-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 146 дзён.
Падзеі Рэдагаваць
- 1606 — першы дакумэнтальна зазначаны паказ «Макбэт» у вялікай залі Гэмптан-корт
- 1714 — Гангуцкая бітва, у якой расейскі флёт зазнаў першую важную перамогу
- 1819 — войска Сімона Балівара перамагло Гішпанію ў Бітве на рацэ Баяка
- 1915 — выйшаў апошні нумар Нашай Нівы з подпісам Янкі Купалы
- 1930 — апошні суд Лінча ў Марыёне, Індыяна, ЗША. Забітыя Томас Шып і Абрам Сьміт
- 1960 — Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі
- 1976 — Праграма «Вікінг»: Вікінг 2 дасягнуў арбіты Марса
- 1999 — пачатак Другой чачэнскай кампаніі
Нараджэньні Рэдагаваць
- 943 — Эдгар Міралюбы, кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі
- 1879 — Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык
- 1932 — Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры
- 1942 — Тобін Бэл, амэрыканскі тэле- і кінаактор
- 1947 — Сафія Ратару, савецкая малдаўская, расейская і ўкраінская поп-сьпявачка
- 1954 — Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, грамадзкі дзеяч
- 1958 — Віктар Манаеў, беларускі актор
- 1958 — Брус Дыкінсан, ангельскі рок-музыка
- 1963 — Гаральд Пэрына, амэрыканскі актор
- 1966 — Джымі Ўэйлз, прадпрымальнік, заснавальнік і прэзыдэнт Фонду «Вікімэдыя»
- 1992 — Малькольм Дэйвід Кэлі, амэрыканскі актор
Сьмерці Рэдагаваць
- 1905 — Ежы Юзаф Шэмбак, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч, граф
- 1921 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст. Прадстаўнік Срэбранага веку расейскай паэзіі
- 1987 — Анатоль Папанаў, савецкі актор
- 1995 — Максім Танк, беларускі паэт, пісьменьнік і перакладчык